Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А я яшчэ раз перачытаў «Што рабіць?», і мне не спадабалася жыццё Веры Паўлаўны. Не разумею, чаму табе хочацца жыць так, як яна, — сказаў Пятро.

— Не, я і зараз мару жыць так, як яна. Працаваць вось так, кахаць — і больш нічога.

— І ніколі не мець дзяцей? — упершыню адважыўся ён на такое сталае пытанне.

Яна здзіўлена паглядзела на яго.

— Дзяцей? Я ніколі не думала пра гэта. — Яна памаўчала, задумліва кусаючы пазногаць. — Не, дзіця я хацела б калі-небудзь мець. Але, ведаеш, я вось гляджу на многія сем'і, дзе муж, жонка, дзеці, і мне страшна робіцца — як непрыгожа людзі жывуць!.. Я не хачу так жыць!

Пятро падышоў і абняў яе ззаду за плечы, дакрануўся вуснамі да яе мяккіх валасоў, удыхаючы іх своеасаблівы, ап'яняючы водар.

— Мы з табой будзем жыць прыгожа, Сашок.

Яна неяк сціснулася ад гэтых слоў, быццам баронячыся ад удару, ссутуліла плечы.

— А мне чамусь здаецца, што мы ніколі не будзем разам…

— Ну што ты! — спалохаўся ён.

— Я не магу ўявіць цябе… — Ёй, відаць, цяжка было вымавіць, і яна грэбліва зморшчылася і застукала трубкай фанендаскопа па стале, быццам жадаючы заглушыць яго, непрыемнае слова гэта, — мужам… Я не хачу, каб ты стаў, як усе… я мару, каб ты заўсёды быў вось такі… далёкі, жыў у маіх марах — і ўсё. Я баюся, што, калі здарыцца інакш, гэта знішчыць усё светлае, што ў нашых адносінах, што ў маёй душы… Усё-ўсё…

— Сашок, жыццё ёсць жыццё. І наўрад ці будзем мы выключэннем. Мы — людзі.

— О! Які ты стаў! — здзівілася яна і, энергічным рухам вызваліўшыся з яго абдымкаў, адышла да акна, села на падаконнік.

Пятро сам здзіўляўся сваёй нечаканай смеласці і жыццёвай «мудрасці»: ніколі раней ён на такую тэму не адважваўся гаварыць і наогул разважаў інакш, прыкладна гэтак жа, як цяпер яна. Калі ж у яго з'явіліся такія думкі? Учора ён спалохаўся, што Саша стала залішне практычная і разважлівая, а сёння атрымлівалася наадварот: Саша думае па-ранейшаму, а ён — як усе. Гэтага «як усе» яны заўсёды баяліся.

Наіўнае юнацтва! Табе здаецца, што ты выключнае, што ты самае разумнае, мудрае, не падобнае на ўсіх, і жаданні ў цябе недасягальныя! Не адразу да цябе прыходзіць разуменне, што «як усе» — гэта не дакор; мудрасць, разумнасць і чалавечая вартасць якраз у тым, каб раўняцца на ўсіх — на людзей, на калектыў, на чалавецтва. Не адразу ты пачынаеш разумець, што хараство не ў тваіх незямных марах, не ў тваім імкненні да выключнасці, а ў жыцці людзей і што людзі выпрацавалі самае прыгожае, высакароднае, карыснае, разумнае і ў навуцы, і ў мастацтве, і ў адносінах паміж сабой — у каханні, у сям'і. З разумення гэтых надзвычай простых ісцін і пачынаецца твая сапраўдная сталасць, юнак.

Магчыма, што і Пятро ў той дзень зрабіў крок да сталасці, хоць крок той быў нязначны. Але шмат значыла ўжо і тое, што яго ўпершыню не спалохала думка, што ён разважае, як усе.

— Ты чаму села там? — спытаў ён.

— Цябе баюся, — гарэзліва адказала Саша.

— А я цябе і там пацалую.

Яна адгарадзілася рукамі.

— Не падыходзь, людзі з вуліцы глядзяць. Цішэй, нехта сюды ідзе.

Яна саскочыла з падаконніка, паважна села за стол. У амбулаторыю зайшла маладая жанчына, сарамліва прывіталася.

— Табе, Пятро, прыйдзецца ісці пагуляць, — сказала Саша.

Выходзячы, ён пачуў, як жанчына сказала:

— А я думала — гэта доктар з Рэчыцы.

Пятро выйшаў у сад. У былым кулацкім садзе, які займаў не менш за гектар, стаялі вуллі калгаснай пасекі.

Пасечнік, мужчына сярэдніх год, няветліва спытаўся ў Пятра:

— Ты кім даводзішся доктарцы?

— Я? Братам.

— Але, расказвай казкі. Ведаем мы такіх братоў, самі былі такія!..

Вярнуўшыся ў амбулаторыю, калі жанчына выйшла, Пятро расказаў пра размову з пасечнікам.

Саша засмяялася:

— А мне ўсё адно, няхай думаюць, што хочуць. Гэта я ўчора спалохалася. Мне цяпер толькі перад Аняй няёмка: яна, відаць, пакрыўдзілася…

Такое прызнанне вельмі спадабалася Пятру. Яны зноў гутарылі пра будучыню, спрачаліся, па-рознаму ўяўляючы яе ці, правільней кажучы, уяўляючы даволі туманна, кніжна. Але, нягледзячы на гэта, размова надзвычай акрыліла Пятра, напоўніла самымі лепшымі надзеямі. Ён, як кажуць, узнёсся на сёмае неба.

Ды такі настрой быў нядоўга.

Гаспадыня на абед не прыйшла. Саша сама прагрымела ў печы засланкай, чыгунамі і зазірнула ў свой пакой, дзе сядзеў Пятро, зноў нечым збянтэжаная.

— Пачакай хвіліначку.

Яна некуды выбегла і хвілін праз колькі вярнулася з клуначкам у руках.

— Боршч нясмачны, давай будзем піць сырыя яйкі і есці яблыкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x