• Пожаловаться

Іван Шамякін: Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-0996-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Трывожнае шчасце

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Трывожнае шчасце? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Раскажы лепш, як вы там жылі, у Сібіры…

Яны ішлі, узяўшыся за рукі, па палявой дарозе, і ён расказваў доўга і падрабязна.

Саша маўчала.

Пятро зноў з трывогай зазначыў, што ўсё-такі яна перамянілася — стала нейкая больш стрыманая, паважная. Ён разлічваў, што Саша пасмяецца з расказу аб тым, як у іх не хапіла грошай, каб прыехаць назад, і яны доўга вырашалі — што прадаць, і як прадавалі яго, Пятрову, аўтаручку, аднаго сябра чамадан, другога, самага багатага, пінжак. Але Саша не засмяялася. Яна сказала:

— Ты мог бы напісаць мне, і я прыслала б табе грошай. У мяне ўпершыню сабралася столькі — і пад'ёмныя, і зарплата!.. Не ведала, што з імі рабіць…

Ніколі раней яны не гаварылі пра такія рэчы, як грошы, і, безумоўна, ён нізавошта не адважыўся б прасіць іх у Сашы, калі б нават апынуўся ў самым цяжкім становішчы. А яна вось гаворыць так проста. І ў гэтым таксама відаць, што яна змянілася, але да лепшага ці да горшага такая змена — Пятро не мог вырашыць.

Яму ўвесь час здавалася, што Саша не падобна да іншых дзяўчат, што яна асаблівая, і ён баяўся, што з гэтай «матэрыяльнасцю» яна страціць сваю незвычайнасць і стане, як усе. Але разам з тым ён адчуваў, што такая простая яе прапанова, як і тое, што перад тым яны сядзелі за адным сталом, неяк вельмі ўжо збліжала і радніла іх. Усё гэта было супярэчліва і неяк па-новаму хвалявала. Пятро забыўся на свой смешны расказ аб тым, як яны насілі на «таўкучцы» рэчы. Ды і Сашы, напэўна, было нецікава гэта, яна думала пра нешта сваё. Хвіліну яны маўчалі. Потым Саша сказала:

— Да мяне прыходзіў бацька, і я аддала ўсе грошы яму, — і пасля паўзы дадала: — А пасля пашкадавала. Я даведалася, што ён збіраецца жаніцца. Дзесяць год прайшло, як памерла маці, і раптам… надумаў стары… Я напісала яму злоснае пісьмо.

II

Хата, як большасць хат у нашых больш-менш багатых вёсках, мела дзве палавіны: «заднюю», у якой ледзь не палову займала руская печ, і «пярэднюю» — светлую. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы. Сама гаспадыня з дзецьмі жыла ў «задняй».

Яны на пальчыках прайшлі праз кухню. Не запальваючы лямпы — даволі светла было ад месячыка, — Саша падвяла Пятра да вялікага драўлянага ложка, што стаяў за грубкай, і сказала:

— Ты будзеш спаць тут.

Яе маленькі, белы, як у бальніцах, ложак стаяў з другога боку грубкі, каля акна, што выходзіла на вуліцу. Пятро хутка раздзеўся, нырнуў пад свежую, крыху вільготную прасціну, якая прыемна пахла мылам, балотнай вадой, нейкімі лекамі, і, стаіўшы дыханне, слухаў, як за грубкай раздзявалася Саша. Якое гэта непаўторнае і ні з чым не параўнанае адчуванне — упершыню чуць, як за тры крокі ад цябе, у адным пакоі, раздзяецца дзяўчына, якая здаецца для цябе, закаханага, прыгажэйшай за ўсіх на свеце, якая стала для цябе самай любай і дарагой! Ты ўяўляеш яе ў адной кашулі — і гэта чысцейшыя ўяўленні, уласцівыя юнацтву, у іх няма і кроплі непрыстойнасці. Гэта самае высокае чалавечае адчуванне, якое, на жаль, мы часта страчваем у сталыя гады, калі многае для нас робіцца звычайным, будзённым і мала што можа ўжо ўсхваляваць па-сапраўднаму.

Сэрца ў Пятра спачатку быццам спынілася на міг, а потым пачало біцца радасна-трывожна, як заўсёды, перад невядомай, таямнічай, але — адчуваем мы — вялікай падзеяй у жыцці.

Саша лягла.

Пятро зноў замёр у чаканні гэтага невядомага.

Яна спытала:

— Ты не спіш яшчэ? — і ўздыхнула, а праз хвіліну пажадала: — Добрай ночы.

Ён адказаў:

— Добрай ночы.

І, яшчэ больш усхваляваны, хлопец пачаў з юнацкай наіўнасцю думаць — шукаць захаваны сэнс і ў яе запытанні, і ва ўздыху, і ў пажаданні. Чаму яна спытала, ці не спіць ён? Хіба можна так хутка заснуць, нават і вельмі стомленаму чалавеку? Ці не з іроніяй яна спытала? Чаму так цяжка ўздыхнула? Ён прыгадаў гаворкі сваіх старэйшых сяброў-студэнтаў аб тым, што мужчына павінен быць смелым і рашучым у любых абставінах. Але іх рашучасць у адносінах да дзяўчат заўсёды абурала Пятра, бо гэта было не што іншае, як нахабства. Ён ніколі не быў нахабным. А Саша для яго была — святое. Сашы ён баяўся сказаць нявінны жарт, параіць пачытаць кніжку, у якой закраналіся такія вось пытанні. А калі аднойчы пачалі размову пра «Ціхі Дон», то далікатна абміналі ўсе «нявінныя» мясціны.

Але чаму яна ўздыхнула? Гэтае пытанне не давала спакою. Ён успамінаў кожнае яе слова за гэты вечар. Пачаў шукаць іншы сэнс у запрашэнні і нават у тым, як яна здзівілася і разгубілася, калі ён знянацку з'явіўся перад ёй у садзе. Зноў прыгадаліся «тэарэтычныя» разважанні сяброў аб дзяўчатах, іх непрыстойныя думкі, якія заўсёды абражалі Пятра — абражалі за Сашу. З адным сябрам ён з-за гэтага пасварыўся назаўсёды.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Сэрца на далоні
Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Гандлярка і паэт
Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Снежныя зімы
Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Петраград — Брэст
Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.