Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І Пятро раптам усё зразумеў. Зразумеў, што гаспадыня не ад беднасці падала такі сняданак, што дагэтуль карміла яна сваю кватарантку добра, смачна. А халодная бульба з гуркамі і нейкі нішчымны боршч на абед — усё гэта пратэст супроць яго прыезду. Немаведама чаму жанчына неўзлюбіла яго з першай хвіліны і вось так выяўляе сваю непрыязнасць і, магчыма, такім чынам хоча хутчэй выправадзіць. Хлопцу стала вельмі крыўдна — крыўдна за Сашу, за сябе, няёмка перад дзяўчынай. Ён знарок пайшоў мыцца, хоць у гэтым не было патрэбы, — абы толькі адцягнуць час, калі трэба садзіцца за стол, і неяк супакоіцца. Ён ведаў чалавечую прагнасць, скупасць, бачыў розных людзей, яго бацька быў не надта шчодры чалавек, але такі ўчынак гаспадыні, якую, дарэчы, Саша ў пісьмах хваліла, проста ашаламіў яго. Ён сеў за стол не з радасным пачуццём жаданага госця, а з прыкрым, балючым пачуццём — а ў юнацтве яно асабліва вострае! — госця няпрошанага, дармаеда, які есць чужы хлеб. І хоць ён ведаў, што яйкі і яблыкі Саша купіла, лягчэй ад гэтага не рабілася. Ён стараўся не падаць выгляду, што ўсё разумее, нешта гаварыў, спрабаваў жартаваць і смяяцца, аднак баяўся глянуць Сашы ў вочы.

Дзяўчына таксама адчувала сябе няёмка. Знік той светлы настрой, які з'явіўся ў часе размовы ў амбулаторыі. Каб неяк развеяць няёмкасць і асудзіць гаспадыню, Саша сказала:

— Я думаю мяняць кватэру, — але, уздыхнуўшы, прызналася: — Хоць мне шкада: тут усё побач.

Пад «усім» яна разумела амбулаторыю: ніколі раней мяняць кватэры яна не думала, бо была вельмі задаволена і самой кватэрай і гаспадыняй.

Пятро не адказаў — зрабіў выгляд, што яго мала цікавяць яе кватэрныя справы.

Саша адразу ж пасля абеду пайшла на ферму, каб пагутарыць з гаспадыняй. Яна ішла злосная, з намерам рашуча заявіць Ані, што калі яшчэ раз будзе такая бульба і такі боршч — яна больш сталавацца ў яе не будзе, за свае грошы знойдзе кватэру ў любым месцы. Але рашучасці ў Сашы хапіла толькі, пакуль не ўбачыла гаспадыню. Ані яна сказала далікатна і сарамліва:

— Вы не думайце, Аня… Я заплачу вам за ўсё, пакуль будзе… брат…

Хітрая жанчына прыкінулася здзіўленай і добрай.

— А хіба я, Шурачка, кажу што? Эх! Ды няхай будзе месяц. Колькі хоча… Чалавек добры, ціхі… Хіба ён мне замінае? Я заўсёды гасцям рада. Толькі вось што час такі — хвіліны вольнай не маю…

— Але каб было не так… — Яна хацела сказаць «не так, як сёння», ды зноў не адважылася. — Ён… госць, Аня… Каб мне сорамна не было…

— Эх, Шурачка! Хіба вы мяне не ведаеце? Мне ажно крыўдна слухаць.

Саша не сказала Пятру, куды пойдзе, а па дарозе з фермы яе дагнаў спалоханы малады чалавек на фурманцы, ён ехаў па яе — кепска жонцы. І Саша, не папярэдзіўшы Пятра, паехала ў суседнюю вёску. Яна думала, што доўга не затрымаецца там.

Пятро, у якога і без таго было пагана на душы, гадзіны дзве трываў: сядзеў у хаце і прымушаў сябе чытаць, хоць часцей, чым у часопіс, пазіраў у акно і прыслухоўваўся да крокаў у двары, да стуку весніц — ці не ідзе Саша? Але далей ён не мог сядзець і чакаць. Ён выскачыў, заглянуў у амбулаторыю — замок, у сад — пуста. Спытаў у дачкі гаспадыні, ці не ведае яна, куды пайшла цёця Саша.

— Цёця Шура? Відаць, да хворага паклікалі, — зусім па-даросламу заспакоіла малая.

Але яго чамусьці ўзлавала, што ўсе завуць яе Шурай. Ён не любіў гэтага яе імя і злосна сказаў дзяўчынцы:

— Не Шура, а Саша. Запомні гэта.

— А ўсе завуць — Шура.

— Усе — дурні.

Дагэтуль ён неяк саромеўся паказвацца на людзі, а тут смела пайшоў па вуліцах вёскі, заглядваючы ў вокны. Магчыма, яна дзе-небудзь у адной з гэтых хат? Можа, убачыць яго з акна, выйдзе і растлумачыць, чаму знікла? Дзе яна? Што робіць?..

Калі надышоў вечар, сцямнела, у хатах запаліліся агні, незразумелы неспакой перарос у вельмі зразумелую страшэнную рэўнасць. А няма пакут цяжэйшых за пакуты рэўнасці! Пятро бегаў каля кватэры і амбулаторыі, не ведаючы, што рабіць, куды яшчэ кінуцца ў гэтай чужой вёсцы, сярод чужых людзей, якія — здалося яму — усе, як гаспадыня, ставяцца да яго непрыязна, варожа. Ад думкі, што Саша цяпер, магчыма, на спатканні з другім, у яго цямнела ў вачах, ён стагнаў, як ад болю, і паўтараў самыя бязлітасныя словы, якія скажа ёй. Ён успамінаў размову, якая ўдзень так узрадавала яго, і пераасэнсоўваў цяпер кожнае Сашына слова. «Ага, дык вось чаму ты сказала: «Мне здаецца, што мы ніколі не будзем разам». Цяпер мне зразумела, чаму табе так здаецца! І ты яшчэ хаваешся за прыгожыя ідэалы! Недарма хлопцы казалі, што вы ўсе такія… Не, не! Саша, мілая… Я веру табе! Ты не такая… Ты шчырая, ты добрая… Але дзе ты? Куды ты падзелася? Навошта ты здзекуешся з мяне?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x