Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не.

— Будзеш увесь час з татам. Разам хадзіце, разам гуляйце…

— У «клёка»?

— У што хочаце. Толькі разам. Будзеш слухаць тату? Будзеш усё з'ядаць, што ён скажа?

Гэта не было праблемай, ела яна цяпер, калі ежы не хапала, добра, з апетытам.

— Не толькі з'ядаць, a нікуды-нікуды без яго… ні ў парк, ні на луг, ні ў школу…

— Да цёткі Гашы хочу.

— О Божа! Немагчыма пералічыць усяго, куды табе нельга. I да цёткі Гашы можна толькі з татам. А лепш вы не хадзіце. Няёмка. — Гэта ўжо да Пятра: — Пеця! Hi на мінуту не спускай з яе вока. А то яна абяцае i тут жа забывае…

— Забываю не!

— О «не» мае мілае! Дай я пабусяю цябе яшчэ разок. Будзь разумненькая, слаўная, i я прынясу табе ад цёці Полі ўсяго-ўсяго смачнага-смачнага.

— I сыру?

— I сыру, i яек, i мёду. Пайду да дзядзькі Пімена i папрашу хоць чарачку мёду.

— Ведаю. Гэта што пчолкі прыносяць.

— Усё ты ведаеш з кніжак ды казак. Пеця! У сельсавеце не сядзі. А то будзеш дзяўчатам расказваць міфы свае… i забудзеш на дзіця.

— Ну, так ужо я расказваю!

— Увогуле ты любіш пакрасавацца перад бабамі. Ёсць у цябе такі грэх. Спачатку гэта мяне нават абражала.

— Табе здавалася бог ведае што. Чаго мне красавацца перад імі? Патрэбны яны мне!

— Ты — слаўны. Цяпер я веру табе. Вядзіце сябе тут добра. Не бойцеся за мяне. Хіба першы раз! Я заўтра пастараюся раней выйсці, каб раней прыйсці. У мяне ўсё-такі клунак будзе, i, думаю, нялёгкі.

— Не вельмі нагружайся. Не блізкі свет. Мы будзем цябе сустракаць. У Панізоўі. Добра?

— Далека не заходзьце. А то потым яе прыйдзецца несці. Стоміцца наша маленькая.

— Я маленькая не. Я вялікая!

— Вялікая, вялікая. Ох, гэта мама! Не разумев, дзе малое, дзе вялікае.

— Для мяне вы абое малыя. 1ду, а душа не на месцы.

— А як жа ў партызанах? Хутка мы прызвычаіліся да мірнага жыцця. Да спакойнага. Каб заўсёды ўсе разам…

— Пэўна, таму, што гэта — нармальны стан чалавека, яго шчасце. Не хочу я больш у партызаны! Не! Няхай будуць любыя цяжкасці — абы жыць вось так, разам. Але ж ад вас не адарвешся. Пайду. Дарога i праўда няблізкая…

Упершыню, за паўгода, як вярнуўся з арміі, Пятро аддаў дачцэ ўвесь дзень. I ўпершыню адчуў, як гэта хораша — гуляць з дзіцем! Адключаешся ад усіх іншых сур'ёзных спраў i клопатаў. Быццам сам вяртаешся ў маленства, i цябе пачынае радаваць тое, чаго звычайна не прыкмячаеш, праходзіш міма, — божая кароўка, жоўты матыль, зялёны жук, кветка дзьмухаўца, смелы дзяцел, што заляцеў у парк i весела дзяўбе старую ліпу, пазірае ўніз i гарэзліва кідае амаль на галовы трэскі. Ленка пачынае расказваць пра нейкую «дымную птушку», якую яна з Танькай i Мішкам бачыла не то ўчора, не то немаведама калі, i птушка гэтая, упачатку, пакуль не распалілася дзіцячая фантазія, — жаўна, далей ператвараецца ў казачных не то жар-птушку, не то арла, які хацеў украсці Мішку i панесці далёка-далёка. I ён слухае гэтае няўмелае яшчэ фантазіраванне з захапленнем i замілаваннем. I яму хочацца, каб даччын галасок, як срэбны званочак, не сціхаў ні на хвіліну. Калі ён аставаўся з Ленкай дома, у змрочным пакоі, i быў заняты работай — гісторыяй, сшыткамі, канспектамі,— бясконцыя пытанні яе часам раздражнялі. А вось аддаўся ёй цалкам — i ўсё пачало радаваць, нават непаслухмянасць яе. Нямала з ёй клопату, але ўсё адно адпачываеш, бо сапраўдны адпачынак у чалавека тады, калі ёсць радасць. Калі вячэралі, разбілі гладыш з сыраквашай, якую Саша купіла ім, — галоўны ix харчовы запас. Дзе коратка, там i рвецца. I смешна i сумна. Але асабліва кранула, што «трагедыю» гэтую зразу мел a пяцігадовае дзіця i засмуткавала, нават заплакала.

— Дзе мамка?

— Нічога, гладыш разбіўся на шчасце, i мамка заўтра прыляціць, як пчолка, з багатым узяткам.

A раніцою — як болевы прыступ — трывога за Сашу, нечаканая, незразумелая. Чаму? Што здарылася? Жанчына пайшла ў госці ў роднае сяло. Але так казаў розум, а сэрца… з сэрцам нельга зладзіць.

Каб хоць Ленка была такая вясёлая, звонкая, як учора, а то таксама суцішылася, засумавала, раз-пораз пытала, калі прыйдзе мамка. Знікла радасць, пабляклі фарбы вясны. Пятро ледзь дачакаўся другой палавіны дня, калі па часе можна было ісці сустракаць Сашу.

Ішлі доўга, павольна. Сядзелі на дарозе, чакалі. Сонца даўно схілілася з поўдня, наступаў адвячорак. А Саша не ішла. I трывога расла, як снежны ком у гарах. Неспакой, мабыць, перадаўся i малой — яна пачала плакаць. О, як гэта пакутліва, калі на душы так трывожна, а тут яшчэ пачынае плакаць галоднае, зморанае на сонцы дзіця!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x