Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятро з'еў скібку хлеба, кавалак вельмі смачнай кілбасы i… адчуў, што больш не можа есці — не лезе ў горла. I тады раздражнёнасць пачала перарастаць у нешта страшнае, чаго ён нават сам спалохаўся, — у нейкае дзікае буянства. Захацелася раптам перакуліць стол, паламаць фікусы, нават больш таго — сарваць гэты партрэт, што вісіць замест абразоў. Усялякае на яго находзіла, але такога яшчэ не было.

Халімон Капыл як бы адчуваў яго настрой i ўлашчваў: няспынна запрашаў есці, піць.

— Пятро Андрэевіч, што гэта вы грэбуеце нашым сялянскім пачастункам?

— А я што — пан?

— Ну, вы анцялягентны чалавек.

— А дачка ваша?

— I то праўда. Вырасла наша сялянская анцялягенцыя дзякуючы роднай нашай уладзе. Маруся! Паўхаджвай за сваім таварышам па рабоце.

Маруся — Марыя Халімонаўна, настаўніца ix школы, хімію i батаніку вядзе. Пераспелая дзеўка, гады на два старэйшая за Пятра. Працавітая i строгая, вучні яе баяцца, на ўроках яе — найлепшая дысцыпліна. Строгая i ва ўсіх іншых адносінах: самыя заядлыя пляткаркі не маглі сказаць, як пра другіх, што яна «круціла» з партызанамі ў акупацыю ці з нашым! афіцэрамі, калі фронт блізка стаяў. I цяпер нікога ў яе няма. Дэмабілізаваныя сяржанты «страляюць» за настаўніцамі, нават не за маладымі — за ўдовамі. Да яе ж чамусьці не заляцаецца ніхто. Непрыгожая? Не, не сказаць. Праўда, вельмі ж падобная на свайго бацьку; можа, таму для тых, хто ведае кульгавага, нехлямяжага, заўжды непаголенага Капыла, знікае, траціцца жаноцкасць яго дачкі. Бывае такое.

Ix нечаканае i позняе з'яўленне Марыя Халімонаўна сустрэла іранічнай ухмылкай. Пятро зразумеў — падумала пра яго: «Ці не кожны дзень ты, наш ідэйны сакратар, вось гэтак завяршаеш сваю грамадскую работу?» Яму было ўсё адно: «Чорт з табой, думай, што хочаш».

На загад бацькі хутчэй сабраць на стол «для дарагіх гасцей» адказала нехаця, рабіла ўсё знарок павольна — паказвала свой гонар i строгасць. Але за стол села — за гаспадыню, бо старая не села, знікла, схавалася, быццам i няма яе ў хаце.

— Праўда, Пятро Андрэевіч, што гэта вы… нейкі сёння… не ў гуморы. Давайце вып'ем за нашу настаўніцкую прафесію. Хто не ведае — думае, што яна лёгкая.

Марыя Халімонаўна, паважна ўсміхаючыся, узяла цёмную доўгую пляшку, каб наліць яму i сабе. Але бацька перапыніў яе:

— Чакай, Маруся, да гэтай чарга дойдзе. А цяпер вось гэту. Як сляза! Чысценькі… раціфікат…

— Капыл хоча, каб мы хутчэй — «з капылоў», — пажартаваў Пятро сур'ёзна, без усмешкі; пра гэта ён падумаў раней.

Капыл i Бабкоў зарагаталі.

Іван Дзямідавіч, выпіўшы, адразу аджыў, павесялеў, забыўся на ўсе непрыемнасці дня.

Пятро зайздросціў яму.

— Пі, Пеця! Не шкадуй. У Халімона гэтай атруты хопіць! Забыўся, пра што дамаўляліся?

— Пра што?

— «Накапыліцца». Ха-ха…

— Ну што ж… Давай «накапылімся».

Гаспадар засакатаў, запырскаў ліслівым смехам, а дачцэ яго гэта яўна не спадабалася — яна скрывіла тонкія вусны, зняважліва хмыкнула.

— За хімію, Марыя Халімонаўна. Без хіміі было б сумна жыць.

Яна глядзела на яго насцярожана, з падазронасцю — ці няма тут якога падэсця? Відаць, не адразу зразумела, што ён мае на ўвазе.

Пятро, чакаючы з узнятай шклянкай, растлумачыў:

— Чым было б павесяліць душу, каб не хімія?

— От праўдачка ваша, — сакатаў стары Капыл.

Марыя Халімонаўна ўсміхнулася, прыветліва чокнулася. Пятро залпам выпіў паўшклянкі спірту, неразбаўленага. Абпёк горла. Як сляпы, пачаў мацаць па стале конаўку з вадой. Марыя Халімонаўна сунула конаўку яму ў руку. Ен прагна выпіў ваду.

— Капустай закусвайце, капустай. — Яна шчодра наклала яму з глінянай міскі ў пажаўцелую ад часу талерку капусты.

Пятро пачаў есці, i — капуста спадабалася яму, зноў адчуўся голад. Капуста прыпраўлена цыбуляй, скрылькі цыбулі сакавітыя i надзіва салодкія. Ён паволі выбіраў ix відэльцам.

— Ды бярыце ж вы сала, кілбасу, Пятро Андрэевіч. — Марыя Халімонаўна сама, сваім відэльцам, наклала яму гapy рознай закускі. I тады яго зноў апанавала злосць. Ён баяўся падняць галаву, каб не выдаць сябе, такога свайго стану. Пачаў нехаця есці, але больш налягаў на капусту. А тут, як на тое, гаспадар пачаў скардзіцца, што Федзька Балотны, старшыня калгаса, чапляецца да яго: сядзібу перамераў, лішнія соткі знайшоў, пяць сотак нейкіх, пагражае абрэзаць.

«Які ён вам Федзька? Ён — Фёдар Іванавіч Балотны, стары, паважаны i прынцыповы чалавек!» — хацелася крыкнуць Пятру. Але сцярпеў. Хрумстаў, як конь, капусту.

— Я спіны не разгінаю, яна вось таксама. За тры кіламетры штодня на работу ходзім. Аднаго абутку таго колькі стопчаш па гразі ды па пяску. Гэта яе настаўніцкія соткі. Што ж, выходзіць — будзем абразаць нашу анцялягенцыю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x