Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ого, адукаваны поп!» — з гумарам падумаў Пятро. I адказаў:

— Не заўсёды. Інквізіцыя, калі паліла на кастрах…

— Праваслаўная царква ніколі не мела такога ізуверскага органа.

Мабыць, i пападдзя адчула нейкую слабінку, бо выйшла з-за шырмы з прыветлівай усмешкай, «зайшла» з другога боку:

— Нам прыемна пазнаёміцца з вамі бліжэй. Жонку вашу, Аляксандру Фёдараўну, мы добра ведаем. Ах, якая жанчына! Золата! Такую жонку на руках трэба насіць.

Пятру чамусьці прыгадалася сутычка з Сашай у Грамыкі. Тады ён вырашыў па дарозе ў раён, што сам вінаваты, i, вярнуўшыся з райкома ў добрым настроі — пасля размовы з Лялькевічам, — першы пайшоў на прымірэнне. Цяпер — упершыню! — было непрыемна чуць пахвалу жонцы.

«Усе яе хваляць, нават папы». I ўспомніў свой папрок, які кінуў ёй тады, — у — апалітычнасці. Не хацелася, каб Саша для ўсіх была аднолькава добрая. А тут яшчэ Бабкоў, чорт стары, звычайна сам «мяккацелы», сёння рашучы i ўедлівы.

— Дык што, Пятро Андрэевіч, будзем весці дыспут пра рэлігію ці рабіць падпіску? У Панізоўі сто восемдзесят двароў.

Пятро зразумеў — кідае папрок: маўляў, добранькія вы ca сваёй жонкай, вас нават папы хваляць, а мяне ўсе лаюць. Ты вучоныя размовы заводзіш, а мне трэба хоць пару тысяч вырваць. I Пятро «ашчацініўся», пачаў дзейнічаць з бабкоўскай рашучасцю:

— Ну, вось што, грамадзяне Прывалавы, сапраўды няма нам чаго анцімоніі разводзіць. Мы працуем па плане. У нас план… Не як у вас — колькі бог на душу пакладзе… I па нашим плане… Карацей кажучы: пяць тысяч!

— Што вы, што вы! — спалохана замахаў рукамі айцец Міканор.

— Божачка! Ды ў нас такіх грошай ніколі не было! — заенчыла пападдзя.

Здзівіўся нават Бабкоў: ішлі сюды, дамаўляліся — з папа не менш за дзве, таму пачаць з трох. Але пра пяць не было i размовы.

— Не думайце, што нам невядомы вашы даходы. Дрэнныя мы былі б кіраўнікі, каб не ведалі…

— А мы нічога не хаваем, усё падлічвае царкоўны савет, i любы прыхаджанін…

— Айцец Міканор! Не расказвайце нам казкі! — весела гукнуў Бабкоў.— Чатыры! Палавіна наяўнымі! — I зрабіў выгляд, што заносіць лічбу ў падпісны ліст.

Поп кінуўся да стала, каб спыніць старшыню, бо што запісана пяром… Пападдзя не паспела даць сігналы, i ён, добры з пахмелля, захоплены знянацку, трохі спалоханы, што пачулі ад яго, служкі Бога, такія непрыгожыя словы, выгукнуў сам:

— Тры!

А Бабкову толькі гэта i трэба! Ён тут жа, моцна націскаючы пяро, каб лічбы выйшлі тоўстыя, тлустыя, каб кожнаму кідаліся ў вочы — во з якой сумы пачаўся ліст! — запісаў тры папоўскія тысячы, але сказаў, цяжка ўздыхнуўшы:

— Эх, што з вамі зробіш! Але — наяўнымі, айцец Міканор.

— Не магу цяпер усё. Паверце. Палавіну хіба.

Праніклівая, хітрушчая пападдзя зразумела, што яны задаволены — Бабкоў i Шапятовіч, бо паглядзела на свайго «благавернага» з нянавісцю і, гнеўна пачырванеўшы, знікла за шырмай, ляпнула дзвярамі. Куды падзеліся яе ветлівая гасціннасць, прывабныя ўсмешкі.

Але чорт з ёю, з пападдзёй! Выйшлі яны на вуліцу пераможцамі! Ішлі, прыгадвалі, як «апрацоўвалі» папа, — смяяліся.

Ды раптам Іван Дзямідавіч нібы язык адкусіў: на паўслове сціх, папярхнуўся смехам. Яго маршчыністы, смешнадобры, калі вясёлы, твар зрабіўся як з граніту — шэры, халодны. Нервова заплюскала вейка.

— Хадзем-кась во сюды, — паказаў ён на вялікую, на тры акны, пад гонтавым дахам хату. Яна хоць i была навейшая i лепшая з тых, што ўцалелі ад пажару, але стаяла нейкая здзічэлая, пустая, як бы нялюдская, суседнія хаты з абодвух бакоў адсунуліся ад яе, i на шырокіх пляцах паміж імі i ёй ніхто не будаваўся. I яшчэ адно: стаяла хата голая, ні двара, ні хлява, ні адрыны навокал — нічога, што аздабляе сядзібу, надае ўтульную жытласць.

Пятро ведаў: хата належыць сям'і паліцая Антоненкі. З Панізоўя было некалькі паліцаяў, з другіх вёсак — ніводнага. Можа, праз гэта Бабкоў не любіў Панізоўе. Пятро неаднойчы чуў ад яго: «Паліцэйскае кубло! Зладзюгі!»

Двух паліцаяў забілі партызаны, трох судзілі. А гэты, Антоненка, уцёк. Але, відаць, не за тое, што ён недзе жывы, непакараны, людзі мелі да яго такую нянавісць. Да сем'яў другіх адносіліся па-рознаму, але ніводная не была ў такой ізаляцыі, як Антоненкава, ніводнай так не цураліся — як ад заразных якіх, адхіналіся, адгароджваліся. Дзеці i тыя не гулялі з дзецьмі паліцая, у школе за адну парту з сынам яго адмаўляліся сесці.

Саша аднойчы расказвала:

— Сёння ў Антоненкавых была. Суседзі сказалі: хлопец з горлам ляжыць. Баялася, каб не дыфтэрыя часам. Не, ангіна. Дала стрэптацыд. Разумею, што дзіця не вінаватае, не адказвае за бацьку. A ўсё адно: пабыла ў хаце — i ўвесь дзень хаджу з такім адчуваннем, быццам датыкнулася да нечага брыдкага. Чаму ў яго столькі было лютасці да людзей? Ніхто ж яго не крыўдзіў, не раскулачваў, нічога…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x