Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Іван Дзямідавіч!.. Калі ласка… Заходзьце. — I, праводзячы ў хату нечаканых гасцей, прасіла прабачыць: — Толькi не прыбрана ў нас. Айцец Міканор з горада прыехаў пад раніцу, дык адпачываў усё яшчэ.

Сапраўды, поп сядзеў на незасланым ложку i, чырванеючы ад натугі, нацягваў цесны бот. Нацягнуў — падняўся, расчасаў пяцярнёй чорную ўскудлачаную грыву i стаў падобны на старога рускага купца — у ботах, шырокіх нагавіцах, доўгай непадпяразанай белай кашулі. Але больш, чым па адзенні, падобны быў з твару: апухлы, пакамечаны, вочкі заплылі перапойнай цвіллю. Адразу відно, што служка Бога ніяк не праспіцца, не апрытомнее ад паслявелікоднага пахмелля.

Бабкоў, весела паціраючы кантужаную руку, падміргнуў Пятру: бачыш, які праведнік?

У сваю чаргу поп з пападдзёй таксама пачалі перагаворвацца паміж сабой мірганнем.

Старшыня перахапіў гэтыя сігналы, уміг расшыфраваў ix.

— Нічога не будзе, айцец Міканор! Мы людзі грэшныя, i ca святымі за стол садзіцца нам нельга.

— Іван Дзямідавіч, мы також людзі грэшныя, да прасціць нас Бог. — I поп размашыста перахрысціўся на кут, завешаны абразамі, перад якімі гарэлі дзве лампадкі.— А можа, возьмем па маленькай? Весялей справа пойдзе.

Пятру чамусьці нясцерпна захацелася зарагатаць, але, разумеючы, што гэта непрыстойна, ён натужліва стрымліваўся. А тут яшчэ гэты чорт Бабкоў! Колькі Пятро працуе з ім разам, а не ведаў, што стары такі гумарыст.

— У нас i так весела ідзе. Дзякуючы вашым малітвам. А малітвы вашы, між іншым, далека чуваць.

Поп бліснуў на жонку позіркам-маланкай; каб позірк мог спапяліць, то ад пападдзі, напэўна, астаўся б адзін успамін. Яна запунсавелася, адступіла за шырмачку, якая адгароджвала тое месца хаты, што адводзілася пад кухню.

Каб не пырснуць смехам, Пятро адвярнуўся i пачаў разглядаць абразы i ручнікі на ix з прыгожай вышыўкай.

A Бабкоў тым часам вёў наступление на папа:

— Агітаваць вас не трэба, айцец Міканор. Чалавек вы свядомы. Газеты чытаеце. Радыё слухаеце. — Іван Дзямідавіч кіўнуў на нямецкі прыёмнік, што стаяў на стале, пад абразамі.

— Няма батарэй. Анямела маё радыё. Папрасіце Атрошчанку, каб прывёз.

— Гэта мы зробім. — Бабкоў дастаў з кірзавай сумкі падпісны ліст, разгарнуў яго на стале, пасля выцягнуў бутэлечку з чарнілам, ручку. — Ітак… айцец Міканор. На богаўгодную справу. На аднаўленне ўсяго, што разбурылі праклятыя фашысты. Пазычым дзяржаве.

Старшыня сельсавета памакнуў пяро i нацэліўся пісаць.

Поп пачухаў патыліцу, пашкроб у барадзе. З-за шырмы зіркалі прыгожыя вочы пападдзі, зноў пасылалі нейкія сігналы, але расшыфраваць ix Пятро не мог, a Бабкоў утаропіўся ў чыстую паперу i цярпліва чакаў, магчыма, з своеасаблівай прымхлівасцю: як пачнецца — з лёгкай рукі ці не?

— Канечно, на такое дзело… яно трэба… Не шкадуючы, канечно… I таму я так думаю… — Пятро ўбачыў, што пападдзя наказала з-за шырмы левую руку з усімі пяццю растапыранымі пальцамі i два пальцы на правай. — Нашай праслаўленай у подзвігах ратных дзяржаве i правіцельству, Богам ухваленаму… — Гэта ён сказаў урачыста, працягла, трохі нараспеў i, мабыць, зразумеўшы сігнал пападдзі, закончыў скорагаворачкай: — Рублікаў семсот, Іван Дзямідавіч…

— Гэ, святы ойча! — узлаваны, што пачынаецца нялёгка, Бабкоў кінуў на стол вучнёўскую ручку, пасадзіў на белай скацерці кляксу. («Гэта ён дарэмна», — падумаў Пятро.) — Так мы з вамі па-добраму не дагаворымся. У акупацыю вы былі большы патрыёт. Калі партызаны збіралі на танкавую калону, колькі адвалілі?

— Адзінаццаць тысяч, Іван Дзямідавіч, — не без гонару паведаміў айцец Міканор.

— Во гэта было па-нашаму!

— Не той збор цяпер, Іван Дзямідавіч.

— Не прыбядняйцеся. Дурняў яшчэ хапае.

— Нехарашо так аб веруючых… — з дакорам паківаў галавой поп.

Пятро падумаў, што i сапраўды Бабкоў перасольвае, што грубасцямі сваімі ён не дасягне мэты. Наадварот, можа нашкодзіць. I паспрабаваў змякчыць:

— Пачуцці веруючых мы паважаем. Але i веруючыя не павінны стаяць убаку ад таго, чым жывуць усе савецкія людзі.

Поп, як бы адчуўшы, што сакратар па маладосці сваёй менш настойлівы i больш далікатны, падатлівы, уміг пераключыў усю ўвагу на яго:

— Мы, царкоўнаслужыцелі i паства наша, не аддзяляем сябе ад народа ўсяго, — амаль афіцыйна абвясціў ён i адразу ж пра другое: — Чуў я, малады чалавек, што вы сур'ёзна гісторыю народаў i правіцеляў вывучаеце. Пахвально. Спадзяюся, што з гісторыі культуры вы ўзналі, якую ролю іграла рэлігія ў прагрэсе чалавецтва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x