Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятро любоўна выраўняў высокі стос кніжак, які засланяў святло лямпы ад ложка. За гэтую зіму ён палюбіў кнігі, як людзей; раней ніколі не меў да ix такой пашаны.

Вартавы парадку Булатаў недвухсэнсова даў зразумець, што кнігі варта адаслаць інстытуту, штамп якога стаіць на ix. Але кніг да болю шкада, гэта яго адзінае багацце, адзіныя «трафеі». Прыгадвалася, як вёз ix — з якімі прыгодамі.

Дэмабілізаваўся ён з Познані, там пасля перамогі раскватаравалася ix дывізія. Адсылалі зволеных па чарзе, бо адразу немагчыма было атрымаць столькі вагонаў. З ix зенітнага дывізіёна дэмабілізавалася чалавек сто. Правялі развітальны мітынг, сказалі добрыя словы наказаў i абяцанняў. А вагонаў няма. Дзень, два, тры… Зволеныя, выйшаўшы з-пад улады камандзіраў, даставалі ў палякаў спірт, самагонку, напіваліся, дрэнна ўплывалі на тых, каму належала служыць далей. Капітан Крывароцька да хрыпаты сварыўся з інтэндантамі, патрабуючы вагонаў. Вагонаў не было. Дэмабілізаваныя, безумоўна, i самі рваліся хутчэй выехаць. Каму не хацелася дадому, да блізкіх, родных? Большасць па чатыры-пяць гадоў не бачыліся. I вось нехта з прабіўных усюдыісных хлопцаў прынёс навіну: адзін чыгуначнік, дыспетчар нейкі, згодзен падаць вагоны… за паўтоны пшаніцы. Хлопцы ведалі, за што дамаўляцца. Іншай платы не было. А пшаніцу першае пасляваеннае лета салдаты ўбіралі ў маёнтках фашысцкіх магнатаў, i хітрыя, запаслівыя інтэнданты, не без згоды камандзіраў часцей, нейкую невялікую частку збожжа пакінулі ў сваіх складах — на ўсялякі выпадак, вайна ўсяму навучыла. Быў такі тайны ад рэвізораў «недатыкальны запас» i ў іхнім дывізіёне.

Крывароцька вылаяў самымі адмысловымі словамі адразу на чатырох мовах — рускай, украінскай, польскай i нямецкай — спекулянтаў, якія хочуць нажыцца на пасляваенных цяжкасцях, але ўрэшце згадзіўся: абы хутчэй вызваліцца ад тых, хто чатыры дні ўжо бадзяецца па казармах i развальвае дысцыпліну.

Чыгуначніку завезлі восем мяшкоў пшаніцы, i ён сумленна выканаў умову: у пэўны час на таварнай станцыі на далёкія глухія пуці бы л i пададзены чатыры вагоны.

Крывароцька яшчэ раз перад вагонамі сказаў кароткую, але такую, што расчуліў да слёз, прамову — не ў прыклад свайму намесніку па палітчасці, які гаварыў доўга, холадна i сумна. Назначыў старшыну Зашкарука старэйшым каманды, яго, Пятра, — парторгам, пацалаваўся з імі, i — бывайце здаровы!

Але «няпланавых вагонаў» ніхто не хацеў чапляць да саставу. Увечары абураныя хлопцы, для смеласці хапіўшы «сырцу», пайшлі шукаць паляка, які прадаў вагоны. Нідзе, вядома, не знайшлі, але па-салдацку пагаварылі з дзяжурным. Той ветліва паабяцаў: «Бардзо прошэ, панове жолнежы! Руўно пшэз годзінэ поедзеце до Бжэсця».

I дакладна выканаў сваё абяцанне. Неўзабаве да вагонаў падышоў манеўровы паравоз. Заляскалі буферы. Дэмабілізаваныя закрычалі «ўра!». Яшчэ праз гадзіну рытмічна застукал! колы на стыках рэек. Едзем! Стомленыя турботамі i хваляваннямі, усе моцна заснулі на сваіх салдацкіх мяшках.

Прачнуўся Пятро раніцай. Састаў стаіць. Выскачыў з вагона, прачытаў назву станцыі, дастаў з планшэткі чыгуначную карту Польшчы, якую спецыяльна раздабыў у Познань пачаў шукаць станцыю, каб даведацца, колькі праехалі за ноч, парадаваць хлопцаў. Доўга шукаў на ўсход ад Познані — на галоўнай магістралі — цераз Варшаву, на абходных лініях. Няма такой станцыі. А станцыя між тым немалая. Мяркуючы па збудаваннях — вузлавая. Выпадкова зірнуў уніз, на поўдзень, — і… пахаладзеў. Кінуўся да вагона.

— Трывога! Браткі!

— Што ты гарланіш? Не накрычаўся за пяць гадоў?

— Дай паспаць!

— Не ў той бок едзем!

Уміг падхапіліся!

— Як не ў той? Што ты вярзеш?

— Нас вязуць некуды ў Сілезію. Глядзіце!

Высыпалі з усіх чатырох цяплушак, рушылі да начальніка станцыі. Адчапілі, вядома, адразу. А вось прычапіцца… Двое сутак стаялі. Прамых саставаў тут праходзіла нямнога, больш з рэпарацыйным абсталяваннем. З начальнікамі такіх эшалонаў дамовіцца было немагчыма, а савецкага ваеннага каменданта, які мог бы загадаць ім, на станцыі не было. Ледзьве на трэція суткі прычапіліся да эталона з рэпатрыянтамі. Эшалону гэтаму не давалі «зялёнай вуліцы». Ён больш стаяў, чым ішоў. Але стаяў не на вялікіх станциях, дзе былі прадпункты Савецкай Арміі i можна было. атрымаць па атэстату сухары i кансервы, а на нейкіх глухіх паўстанках. A калі часам спыняўся кал я вялікага горада, то заганялі яго ў такія далёкія тупікі, што, не ведаючы працягласці стаянкі (часам стаялі гадзіну, другі раз — суткі), рэдка хто адважваўся шукаць «харчэўню». Нікому не хацелася адстаць ад сваіх вагонаў. У тыя дні, калі, здавалася, перамяшчаліся цэлыя народы, адны — на ўсход, другія — на захад, на поўдзень, Германія, што склала сваю злачынную зброю, i скатаваная гэтай зброяй Польшча былі як бы ў цэнтры велізарнага руху мільёнаў людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x