Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О! — успомніў Рыгор Прышчэпа i звярнуўся да Пятра: — Што мы ў цябе, парторг, хацелі спытаць. — I дастаў з кішэні газету, складзеную ў шмат столак, як для цыгарак. — Расталкуй ты нам, грэшным, вось гэтую заметку.

Інфармацыя — некалькі радкоў, змешчаная недзе на апошняй старонцы, вылезла на першую старонку газетнай кніжачкі. Гэта было паведамленне аб тым, што СССР на працягу красавіка, мая i чэрвеня паставіць Францыі 400 тысяч тон пшаніцы i 100 тысяч тон ячменю. Пятро прачытау гэта яшчэ ўчора i таксама быў задумаўся, бо адчуў, што гэта тая інфармацыя, якой у газетах адводзяць вельмі мала месца, але якая займае дужа многа месца ў галовах людзей.

Ведаў: на першым жа сходзе, пры першай жа гутарцы калгаснікі спытаюць пра гэта. Ён рыхтаваўся да адказу. Аднак усё адно пытанне захапіла, можна сказаць, знянацку. Ён чакаў, што размова ўзнікне, калі яны будуць дзяліць свае дзве тоны ячменю. Тады ён дазнаўся б пра думкі другіх i праверыў бы свой адказ. Але з актыву ніхто не ўспомніў. Не чыталі ці забыліся? А вось інваліды не забыліся. Чакаюць, што ён адкажа. Змоўклі.

— Што мы — такія багатыя? Сваіх накармілі ўволю?

— Не. Ніхто не кажа, што мы багатыя. Пасля такой вайны… такой разрухі. Нялёгкая вясна i ў нас. Во… па кілаграму дзелім. Але таму, што ведаем, што такое голад, таму i дзелімся апошнім кавалкам.

— Нішто сабе кавалак! — хмыкнуў Вася Нізавец.

Пятро з яшчэ большай палымянасцю пачаў даводзіць:

— Усе мы былі на фронце. Хто — у партызанах. Каму з нас не прыходзілася дзяліцца з таварышам апошнім сухаром? Францыя — наш саюзнік, уся была пад фашысцкай акупацыяй… Народ галадуе…

Але ў нейкі міг ён адчуў, што словы не маюць трывалага грунту — яго ўласнай унутранай перакананасці. Яны, словы, хоць i простыя, але нейкія лёгкія, а таму яўна не западаюць у сэрцы людзей, a павісаюць у паветры i плаваюць, як вось гэты тытунёвы дым. Бывае, што шум i смех слухачоў не бянтэжаць i не збіваюць прамоўцу. Гэта здараецца тады, калі прамоўца сам цвёрда перакананы ў тым, у чым хоча пераканаць другіх. А бывае, што можа збіць, збянтэжыць вось такая паважная сур'ёзнасць з ледзь прыкметнымі ўхмылачкамі: маўляў, давай, давай, гарадзі, мы разумеем — табе інакш нельга.

Такія схаваныя ўхмылкі ўбачыў Пятро на тварах у інвалідаў i… занерваваўся. Амаль крыкнуў:

— А галодным мы заўсёды паможам! Мы — гуманісты!

— У Францыі галадаюць? — як бы ca здзіўленнем спытаў Прышчэпа. — Дзе вы, парторг, чыталі, што голад там? Мы таксама газеты чытаем. Ды i самі свет бачылі… Андрэй вось, — паказаў ён на аднаго са сваіх сяброў — высокага бялявага хлопца з глыбокім шрамам на лбе, у цывільным касцюме; чалавек гэты за ўвесь час не прамовіў ніводнага слова. Пятро ўпершыню яго ўбачыў, ніколі раней з гэтай кампаніяй ён нідзе не з'яўляўся. — Паўгода, можа, як вярнуўся адтуль, з Францыі. Партызаніў разам з французамі. Ён вам раскажа, як яны там… галадаюць. Раскажы, Андрэй…

Пятро чуў ад Сашы, ад другіх, што ёсць у Панізоўі інвалід Андрэй Запечка, які, уцёкшы з нямецкага палону, быў французскім партызанам, вярнуўся з ix ордэнам, даведкамі. Даўно хацелася спаткацца з гэтым чалавекам. Пятро нават намерваўся запрасіць яго ў школу — няхай раскажа дзецям пра Францыю, пра Супраціўленне, якое там было. Але ўсё неяк не выпадала пазнаёміцца. I вось пазнаёміліся. Запечка пачырванеў, як дзяўчынка, ад агульнай увагі да яго асобы.

— А што расказваць? Па-рознаму i там жывуць. Буржуі, гады, дык яны i пры бошах… немцах, значыцца, раскашавалі. А рабочаму чалавеку туга прыходзілася. Але разрухі ў ix такой няма. Столькі не разбурана, не спалена. A калі ўсё цэлае, дык, самі разумееце, неяк лягчэй абыходзіцца… — развёў рукамі i вінавата ўсміхнуўся, як бы просячы прабачыць, што не ўмее ён расказваць. Відаць было, што чалавек сапраўды не надта красамоўны. I, магчыма, не ад прыроды такі — навучыла жыццё.

— Падабаліся вам французы? — спытаў Пятро.

— Дык розныя ж яны… Партызаны — хлопцы свойскія…

Камуністы некаторыя.

— Калі мы вас запросім у школу — раскажаце?

— Пра што?

— Ну, пра Францыю. Як партызанілі там…

Запечка разгубіўся:

— Не… У мяне ўсяго шэсць класаў.

— У вас цяпер універсітэт. Акадэмія. Столькі пажыць i пабачыць!

I вось тут Грамыка нечакана i залішне патрабавальна, амаль злосна, перапыніў ix размову:

— «Канчай начаваць», як казаў той казах. Давайце працаваць! Няма калі пераліваць з пустога ў парожняе. Сеяць трэба! Займаемся чорт ведае чым!..

— Але, браткі, пайшлі. Не будзем замінаць! — падтрымаў яго Асадчы i першы накіраваўся да дзвярэй, але з парогa папрасіў: — Не забывайце нас, пакрыўджаных Богам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x