• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Мёртвым не баліць

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Мёртвым не баліць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвым не баліць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Мёртвым не баліць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мёртвым не баліць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвым не баліць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопец, мабыць, заўважае мой позірк і маю да яго стоеную цікавасць. Далей маўчаць нам ужо і няёмка. Ён дастае з кішэні пачак «Шыпкі» і лёгкім прывычным рухам пасоўвае да мяне.

— Курыце?

— Не, дзякуй.

— Кінулі ці не пачыналі?

— Некалі пачынаў. Ды раненне перашкодзіла.

З секунднай няўцямнасцю ён пазірае на мае ногі, затым болей працяглым позіркам акідвае грудзі. Я разумею яго недаўменне: якая сувязь — нага і курыва? Але ці варта казаць яшчэ і пра раненне ў грудзі, якое ледзьве не абярнулася для мяне фіналам. Да таго ж хлопец, напэўна, чакае ўбачыць на маім борце планкі ўзнагарод. Вядома, ён адукаваны чалавек, нямала начытаўся пра вайну і гатовы бачыць ва мне героя. Мусіць, таму, што дужа ўжо шмат разоў даводзілася тлумачыць усе гэта, цяпер я маўчу. Хлопец прыкурвае цыгарэту і крута паварочваецца ў крэсле. Ля адміністратара пачынаецца нейкае ажыўленне. Ці не з’явілася што?

Не, здаецца, трывога марная. У чаргу доўгацярплівых кандыдатаў у начлежнікі спрабуе ўлезці нейкі прастадушны дзядзька. Ён у новай ватоўцы, з вялізным чамаданам-куфрам і поўнаю сеткай батонаў. Напэўна, з вёскі. Станавіцца ў хвост чаргі дзядзьку няма ахвоты, і ён плячом і локцем спрабуе зашчаміцца між таўстуном з пакетам пад пахай і чалавекам у скураной куртцы. Таўстун спознена ўзнімае трывогу.

— Куды лезеце? Куды лезеце? Вы дзе стаялі?

— Ну, стаяў. Ну! Анягож! Каб жа не стаяў… Стаяў. Што я, хлусіць буду?

— Дзе, пакажыце, дзе вы стаялі? — злосна пыхае на яго таўстун.

Дзядзька, відаць па ўсім, нідзе не стаяў. Але ён, што б там ні стала, не хоча пакідаць месца, блізкае да адміністратара. Да таго ж ён паспеў прасунуць між мужчын руку і ўчапіцца за нікеляваны борцік бар’ера. Цяпер дзядзьку не зрушыць. Многацярплівую чаргу гэта абурае, і яна мноствам вачэй маўкліва ўпікае парушальніка гасцінічнай этыкі. 3-за бар’ера ў канфлікт уступае жанчына-адміністратар.

— Дзядзька, а ў вас пашпарт ёсць? — спрактыкавана трапляе яна ў самае небяспечнае дзядзькава месца. Дзядзька прыкідваецца глухаватым і перапытвае:

— Каго?

— Пашпарт, кажу, у вас ёсць?

Дзядзька, відаць, разумее ўсю складанасць свайго становішча і, мабыць, імкнецца выйграць час. Варушыцца, пацепвае плячом, лезе ў кішэнь, ссоўвае на патыліцу чорную кепку. Але адказваць, хочаш не хочаш, а трэба.

— Пашпарт? Дык гэта ж… Які пашпарт? Пашпарту няма.

— У нас строгі пашпартны рэжым. Мы вас не можам пусціць.

Дзядзька выслухоўвае ўсё з увагай. Голас адміністратара не злосны, нават са спачуваннем. Ашуканства быццам ніякага. I дзядзьку гэта бянтэжыць. На маршчыністым ілбе яго густа выступае пот. Хвіліну дзядзька мяркуе. Рукі, аднак, ад бар’ера не адрывае. На ўсякі выпадак,

— Вам жа рускім языком растлумачылі, — нервуецца тоўсты. — Вы што, не разумееце? Гэта нахабства!..

Аднак сапраўды падобна, што дзядзька не разумее. Ці, можа, не хоча разумець.

Тады з чаргі да яго падскоквае вельмі рухавы з выгляду чалавек. Зухаватым позіркам гасцінічнага доўгажыхара ён ва ўпор аглядае дзядзьку. Чорны, каляны плашч на яго плячах шархаціць, як бляшаны.

— Я зараз яму растлумачу. Ану, грамадзянін, трошкі ўбачок! Каб не мяшаць на праходзе, і так далей… Вы ж перашкаджаеце. I адпаведнага дакумента ў вас няма. Вы што ж думаеце? Вунь, зірніце, міліцыя. Ды не туды гледзіцё — вунь, ля швейцара. Бачыце? Ну, во! Варта далажыць, і… Разумееце?

Дзядзька заклапочана чухае пашчэнку, пазірае то на чалавека ў плашчы, то на міліцыянера ля ўвахода і слаба апраўдваецца:

— Ды я што?.. Я нічога. Я думаў…

— А вы не думайце! Вы выконвайце. Законы трэба выконваць. За парушэнне законаў і парадку — крымінальная адказнасць. То есць — суд, пракуратура. Як піць даць…

3 чаргі паблажліва назіраюць за гаваруном і дзядзькам. Гэта забаўляе. Некаторыя самі сабе ўсміхаюцца. Іш, «залівае»! «Залівае» сапраўды няблага. Відаць, спец па такога роду справах, бо дзядзька неўзабаве бокам падаецца сабе да выхаду.

— Цёмны народ. Не разумее, — цепае плячом чалавек і аблакочваецца на бар’ер. — Толькі і глядзіць, каб парушыць закон… Даводзіцца тлумачыць.

— Законнік!.. — кпліва ўздыхае мой сусед і выцягвае пад сталом ногі

«Законнік» зухаватым позіркам зверху ўніз акідвае адміністратара і аблягаецца грудзьмі на бар’ер. Праз хвіліну ён ужо сыпле там жартамі. Гэта ў яго выходзіць лёгка і проста. Паглядзіш, здаецца: вясёлы чалавек! Не тое што астатнія: надзьмуўшыся і апаныўшы, стаяць ля бар’ера. Нібы гэтая гасцініца — самае найважнейшае ў іх лёсе. А гэты, відаць, з катэгорыі людзей, якія нідзе не бянтэжацца. Яны ўсюды ўмеюць падысці, запытаць, дабіцца. I ўсё гэта з такой лёгкасцю, што самы заўзяты бюракрат не азлуецца. Самая знерваваная прадаўшчыца ці там касірша адразу лагодна заўсміхаецца на іх жарт. Галоўнае тон — зухаваты, лёгкі, ненавязчывы, без ценю заклапочанасці.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвым не баліць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвым не баліць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Мёртвым не баліць»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвым не баліць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.