Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвым не баліць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвым не баліць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мёртвым не баліць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвым не баліць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кротаў перастае жаваць. Нейкі час ён маўчыць з жаўлаком за шчакой, а пасля, зламаўшы пад ілбом брыво, ступае між каляін у снег.

— Ану, падбяры!

Немец, насупіўшыся, маўчыць і не кратаецца з месца.

— Падбяры, гніда! — жорстка загадвае Кротаў і яшчэ праз секунду коратка б’е яго ў сківіцу. Той хістаецца, але ўстойвае на нагах, і старшы лейтэнант, не стрымліваючы ў сабе шаленства, крычыць: — Вош паўзучая! Сволач! Пракляцце наша! Праз вас я паўгода ў шпіталі праенчыў! Вы бацькаву хату спалілі! Праз вас мяне начальства цягае! На яшчэ, гад!

Немец зноў хістаецца, хапаючыся рукой за шчаку, але так нічога і не вымавіўшы — ні ад болю, ні ад страху. Зацятая ўпартасць яго і ва мне адгукаецца непадуладным міжвольным гневам. Нейкая жывёльная нянавісць так і падмывае заехаць яму па мордзе, як гэта зрабіў Кротаў, і я, адчуваючы, што не стрымаюся, кажу старшаму лейтэнанту:

— Ладна, кіньце вы!

Стары, які тым часам даганяе нас, відаць, цяміць ужо, у чым справа, і ўслужліва лезе ў кукурузу. Здзьмухнуўшы з сухара снег, ён зважліва падносіць яго раз’ятранаму Кротаву. Той, аднак, б’е немца па руцэ, і сухар адлятае ў снег.

— Прэч! Прэч, гады! Злыдні! Сволачы! Я вас усіх зараз!

Ротны хапаецца за кабуру, і я ледзьве спыняю яго:

— Ладна. Не трэба! Пайшлі.

Працінаючы ўсіх трох ненавісным позіркам, Кротаў неахвотна пераходзіць у правую каляіну.

«Вось жа гад фашысцкі!..» — думаю я, прыадстаўшы і назіраючы ззаду за проставалосым гітлераўцам. Валасы ў таго чорныя, відаць, жорсткія, да вушэй ён і не дакранаецца, нібы не адчуваючы марозу. За ўсю дарогу не сказаў ніводнага слова, ні разу не зірнуў нам у вочы, але ва ўсёй яго постаці адчуваецца небяспечны, стоены вораг. Пасля гэтага здарэння з сухаром я трохі насцярожваюся і перасоўваю свій ППС на грудзі: ці мала што можа выкінуць яшчэ гэты злыдзень!

Стэп заціхае к ночы, але ўсё ж мноства прыцішаных гукаў сведчыць аб прысутнасці наўкола вялікае сілы вайны. Ідзе наступленне, водгукі яго раз за разам даносяцца да слыху ў прыглушаным танкавым гуле, далёкіх выбухах. Недзе на поўдні, за Кіраваградам, усё палыхае край неба: агністае зарава на небасхіле то шырэе, разгараючыся, то паціху вузее. Аднекуль даносяцца невыразныя галасы людзей, пэўна, непадалёку праходзіць дарога. Скрозь у стэпе стоены рух, сцішаны грукат і людзі. У кукурузе, аднак, мы не шмат вакол сябе бачым.

5

Шашок даганяе нас, калі ўжо ўсталёўваецца ноч і ў высокім студзеньскім небе з вострым бляскам густа высыпаюць зоркі. Сярод іх на поўную моц ззяе месяц. У стэпе відна, хоць збірай іголкі. Рэзкія сінія цені нячутна валакуцца за намі; ярка бялее снегавы дол; наўкола мроіцца ў прыцемках кукурузны абшар. На краі яго мы з Кротавым заўважаем рухавую постаць. Каня амаль не відаць у кукурузным зарасніку, толькі паверх яго сунецца коннік. Мы спыняемся і чакаем. Ну, вядома, — гэта старшына.

— Фу, думаў не даганю ўжо, — з прыкметнай палёгкай ад таго, што пазбыўся адзіноты ў начным полі, кажа Шашок і прытрымлівае каня. — Ну як, не паразбягаліся фрыцы?

— Не разбягуцца, — кажу я.

Старшына скіроўвае каня па левай каляіне і блізка пад’язджае да немцаў. Кротаў на хаду азіраецца (здаецца, ён ужо паспакайнеў) і з хвіліну ўглядаецца ў старшыну і яго каня.

— Ну што, не адкалолася?

— Не адкалолася, — ахвотна адказвае Шашок. — Заўпарціўся разведчык. Не хацелася скандал учыняць.

Усё зразумела: Шашок на тым самым мухортым коніку, на якім і прыехаў у батальён. Значыць, Касенка праявіў характар да канца. Ён такі, гэты наш лейтэнант. Разведчык!

— Я б таму каню лепш кулю ў вуха, чым вам аддаваць, — кажа Кротаў.

Шашок не адказвае, прапускае міма ўвагі гэтую адкрыта непрыязную заўвагу і развязна крычыць на немцаў:

— Шнэль! Шнэль, вашу матары! Затапчу, фашысты!

Ён і сапраўды падсцёбвае повадам каня. Задні немец кідаецца з каляіны, проставалосы адхіляецца ад конскае храпы. Старшына задаволена рагоча.

— А, палахліўцы, такую вашу… Саступай дарогу рускаму воіну!

— Ану, канчай! — пагрозліва азіраецца Кротаў. — Спярша вазьмі ў палон, а пасля будзеш канём таптаць.

Шашок прыціхае і зверху ўніз насцярожана аглядвае ротнага.

— А вам што, шкада?

— Не шкада. Агідна!

— Значыцца, зашчышчаеце? Немцаў зашчышчаеце?

– Ідзі ты…! — узрываецца Кротаў. — Хочаш дзела прышыць? Не баюся я вас!

— Так, так! — Шашок шматзначна сціхае, нешта затаіўшы ў сабе, і далей ціха едзе сабе за ўсімі.

Немцы пераглядваюцца, відаць, штось зразумеўшы з гэтае сваркі, і мне робіцца няёмка перад імі. От яшчэ знайшлі месца лаяцца! Ну, але ўсё гэты Кротаў… Вядома, ён цяпер злосны, таму і сапраўды можа нарабіць сваркі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвым не баліць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвым не баліць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мёртвым не баліць»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвым не баліць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x