Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яе трэсла, бы ў ліхаманцы, змутнелым позіркам яна нікога не бачыла ў хаце, яна думала, што затрасуцца і яны ад яўнай бязглуздзіцы іхняга намеру, ад такой відавочнай несправядлівасці. Але яны спакойна сабе сядзелі, як пні, — нязрушна, упэўнена, і тады ёй зрабілася блага — ад страты ўлады над сабой.

— Ціха, цётка, — сапраўды дужа спакойна сказаў Касмачоў. — У палітыцы патрэбна паслядоўнасць.

— Якая паслядоўнасць? — ускочыла яна з лавы, болей за ўсё ўзрушаная гэтым яго разумным спакоем. — Якая паслядоўнасць? А справядлівасць не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хіба вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў… У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жа нельга! Нельга, каб свае — сваіх! Ці вы ўжо здурнелі там ад навукі, не бачыце? Гэта ж усе людзі навакол бачаць, а вы…

Яна крычала — нязладна і блытана, пераскокваючы з крыўды на злосць, болей звяртаючыся, аднак, да таго незнаёмага мужчыны ў чорнай скуранцы. Яна хацела, каб ён, чужы чалавек і, мабыць, нейкі начальнік, зразумеў, што робіцца несправядлівасць, і заступіўся. Яна верыла ў справядлівасць і дужа хацела верыць, што справядлівасць зараз жа пераможа крыўду. Але ў хаце ўсе маўчалі, маўчаў і гэты мужчына, упарта хаваючы вочы, — нават не зірнуў на яе. Тады яна закрычала яшчэ гучней:

— Гэта ж ашалець трэба! Лявон! Ты ж свой, тутэйшы, як жа можна так? Трэба куды ісці скардзіцца! Трэба ў Маскву ехаць, да самога Калініна. Ён жа павінен заступіцца! Нельга ж так! Не па-людску гэта! Не па-бальшавіцку! Гэта ж перагіб!

— Ану ціха, цётка! — ужо нядобра гыркнуў Касмачоў. — Таварыш Ганчарык, што стаіцё? Супакойце гражданку!

Вася павярнуўся да акна, і на ягоным твары адбіліся такая пакута і такая разгубленасць, што Сцепаніда трохі абцішэла.

— К чорту ўсіх вас! Рабіце што хочаце! Але без мяне!..

Яна павярнулася і шыбанула ў дзверы, размашыста бразнула імі знадворку. Дзверы не зачыніліся, тады, падумаўшы, яна вярнулася і прычыніла іх.

Яна бегла ўтаптанай дарогай у сваю Яхімоўшчыну, і слёзы цяклі па яе зяблых шчоках, а ўнутры ў яе ўсё галасіла, і яна не ведала, што рабіць. Яна толькі адчувала з незвычайнай выразнасцю, што зараз жа трэба нешта зрабіць, некуды бегчы, звяртацца да некага. Але куды бегчы і да каго звяртацца?

А можа, да Новіка? Усё ж свой, вясковы, і цяпер — вялікі начальнік. Ён жа тады вёў гаворку пра аднаго Гужа, іншых не памінаў. Ён павінен ведаць гэтых людзей — якія ж яны кулакі? Паскардзіцца, хай скасуе гэты загад на раскулачванне. Мала што напісала газета? Паглядзець, хто напісаў у газету — падшыванец гэты, няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна! Дык яго слухацца?

Сцепаніда прыбегла на хутар, зазірнула ў хлеў, дзе звычайна корпаўся ля скаціны Пятрок, але Петрака цяпер не было і саней не было пры хляве — ці не паехаў па дровы? Даўно збіраўся і казаў: пакуль не адабралі каня, трэба навазіць дроў. Хай возіць. Яна забегла ў хату, у куфры пад прыскрынкам у яе была прыхавана завязаная ў насовачцы траячка — берагла на які пільны выпадак, але, мабыць, пільнейшага ўжо не будзе. Падумаўшы, ухапіла яшчэ кошычак, кінула туды свяжэйшую хусцінку, адрэзала лусту хлеба. Не блізкі свет Полацак, калі дабярэшся да яго. Але з мястэчка нехта паедзе. Забегчы да Лейбы, ён балагол, можа, адвязе. Не хопіць грошай, каб заплаціць, — папрасіць у доўг, пасля, можа, заплоціць яйкамі ці яшчэ чым. Лейба — чалавек добры, мог і пачакаць да вясны ці да лета. Не паднімаў вэрхал, як іншыя.

Было ўжо не рана, сонца асела ў хмару на захадзе, мароз апаў, уначы ці не паверне на адлігу. На голле ліп насела варання, нешта кешкаліся там, крычалі — мабыць, сапраўды будзе адліга ці вецер.

Сцепаніда спяшалася. Каб зберагчы час, збочыла з дарожкі на сцежку цераз малады сасоннік — гэтым зразала лішніх паўвярсты шляху. Сцежка была не дужа ўтаптаная — некалькі пар ног пратупалі ў снезе, але цяпер, пасля адлігі ў мароз, снег трымаў добра, толькі ў самым сасонніку быў рыхлаваты, і яна правалілася разы два. Стала горача, трохі распусціла каля шыі хустку і, то ўгінаючы галаву ад хвойнага сучча, то ўхінаючыся ўбок сама, прабіралася так у самым гушчары да гасцінца і думала: каб хоць застаць дома Лейбу, а то, можа, з'ехаў куды, тады трэба будзе ці начаваць, ці вяртацца на хутар.

Яна ўжо гатова была збегчы з прыгорачка на ўезджаны шлях гасцінца, як у прыдарожных сасонках наперадзе кагось згледзела. Было, аднак, цемнавата, вечарэла; нехта, прыгнуўшыся, шаснуў ад яе ўбок, а другі, вялікі мужчына ў караткаватым паўкажушку і чорнай калматай шапцы, ступіў ёй насустрач.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x