Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Памажы, Божа, не адступіся ад рабоў тваіх, — прабубніў ён, хрысцячы спатнелы, спакутаваны за гэтыя дні твар. Яна таксама перахрысцілася, падумаўшы: а мо і праўда паможа? Адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі.

Крыж пастаяў вясну і лета — на самай выспе над лесам і ровам, воддаль ад дарогі. Кожны, хто ехаў ці ішоў гасцінцам, пазіраў на гэты знак чалавечай бяды, але мала хто ведаў, якая была то бяда. Тады ж нехта з высялкоўцаў назваў гэты пагорак Галгофай, ды так і пайшло: Галгофа ці гара Галгофа, а то яшчэ Петракова Галгофа. Так звалі і пасля, як местачковыя камсамольцы Капылоў Жэнька, Меерсон і малодшы Хвасько ўвосень павалілі крыж. Неяк завіталі на хутар, папрасілі пілу, Пятрок даў, а Сцепаніда яшчэ пачаставала іх квасам — якраз настаяўся, добры быў квас, — хлопцы пажартавалі, напіліся і пайшлі. Яна думала, што тыя мелі патрэбу ў лесе ці рове, а яны завярнулі па мяжы на выспу і за якіх дзесяць хвілін спілавалі крыж. А пасля, як прынеслі пілу, яшчэ прачыталі ім натацыю пра шкоду рэлігійных забабонаў. Пятрок спахмурнеў, угнуў галаву і не спрачаўся, а Сцепаніда тады пасварылася з імі. Вясной, як яны з Петраком гаравалі на той Галгофе, тады ніхто не бачыў, каб памагчы, а цяпер, як вырас нейкі ячмень, бач, ім крыж вочы коле. Але што ім яе сварка, яны пагагаталі сабе з яе цемнаты і пайшлі.

А назва гары засталася, і, мабыць, яшчэ доўга будзе так звацца гэты нязладны для хлебаробства пагорак, асвенчаны іх слязьмі і працай, іх і людскімі пакутамі.

15

Мабыць, зіма паварочвала на вясну — мінулі завеі, удзень пацяплела, на падворку добра падтайвала, а ўначы браўся ладны марозік, аж патрэсквала ў вуглах. Ранак усчынаўся шырокай, разлітай на паўнеба пунсовасцю, з-за лесу ў марознай смузе ўскочвалася чырвонае кола сонца, набірала сілы, яснела, і неўзабаве даўжэзныя сінія цені ад дрэў, пагоркаў, слупоў выцягваліся цераз усё поле з аселым пасля адлігаў, хрупасткім снегам. Марозная далячынь мроілася шараватаю просінню лесу, размытай стракатасцю пералескаў, кустоўя, трыснягоў, балацявін, а поруч усё ярка ззяла, бялела да рэзі ў вачах. Было па-святочнаму ціха і прыгожа.

Сцепаніда, аднак, мала любавалася прыгажосцю пагоднага ранку, мо нават і не прыкмячала яго — яна прыпазнілася каля печы, не ўправілася са скацінай, сказала Петраку, што дарабіць — напаіць авечак, замяшаць курам, — а сама пабегла цераз поле ў Выселкі.

Мякка бегла па ледзяной дарожцы ў старых лапленых валёнках і думала, што вернецца цяпер хіба ўпоцемку — была самая гарачка з калгасам, які ўсё ж сарганізавалі тыдзень назад. Сядзелі да ранку, але ўсё ж дамагліся — большая палавіна Выселак пагадзілася ўступіць. Мабыць, Новік праўду казаў: раскулачыш аднаго — іншыя задумаюцца. Задумаліся, памеркавалі і пагадзіліся. Цяпер тры дні запар камісія па абагульванні хадзіла па дварах, апісвала насенне, інвентар, коней, збрую. Звычайна Сцепаніда прыбягала ранічкай у сельсавет, і адтуль іх чатыры чалавекі ішлі па вёсцы, нікога не мінаючы, у кожны двор — праз жаночы плач, страхавіта-заклапочаныя позіркі старых, напружана-прымоўклую дзіцячую ўвагу — бралі ўсё на ўлік. Было трудна, але было трэба.

Яна думала ў той дзень, што не застане старшыню ў сельсавеце, што, мабыць, прыйдзецца даганяць камісію дзе ў вёсцы, і дужа падзівілася, калі, адчыніўшы дзверы доўгае, як абора, псаломшчыкавай хаты, убачыла ўсіх на месцы. Прымоўклы сядзеў за сталом Лявон і насупраць — каржакаваты мужык у чорным паўкажушку, яго сусед Карніла, якога таксама выбралі ў камісію па абагульванні, адвярнуўшыся да акна, стаяў у сваім доўгім ваенным шынялі Вася Ганчарык. Было дужа накурана і сцюдзёна, і панаваў нейкі спалох ці клопат, які адразу адчула Сцепаніда. Яна стрымана павіталася:

— Дзень добры.

— Чорта ён добры, — сказаў Лявон, павёўшы на яе адным вокам. — Паганы дзень.

Сцепаніда не зразумела.

— А што? Надвор'ечка добрае.

— Аж занадта добрае. Ранняя вясна бярэцца. Але… На во прачытай.

Ён падаў ёй невялічкі, добра пакамечаны ўжо аркушык раённай газеты «Чырвоны араты». Не разумеючы яшчэ — што, яна з натугай пачала чытаць рассыпаныя па старонцы загалоўкі: «Вышэй сцяг індустрыялізацыі!», «На новыя рэйкі!», «План вывазкі дзелавой драўніны пад пагрозай зрыву». На другім баку быў невялічкі малюнак: чырвонаармеец, шырока расставіўшы ногі, пратыкае штыком тоўстага брухатага буржуя з ашчэранымі зубамі.

— Не туды глядзіш, — сказаў Карніла. — Во, у рагу.

Сапраўды, у самым ражку газеціны не дужа вялікімі літарамі значыўся загаловачак: «У Слабадскіх Выселках патураюць класаваму ворагу — кулаку». Сцепаніда ўпілася вачмі ў дробненькія літары заметкі і, трохі шавелячы вуснамі, пачала чытаць. У заметцы пісалася, што ў той час, як скрозь па краіне ідзе вострая барацьба з кулаком як з класавым ворагам, у Выселках гэту барацьбу ігнаруюць і раскулачылі толькі аднаго ворага, які меў наёмную сілу, — Івана Гужова. А наёмную сілу мелі яшчэ наступныя гаспадары: Багацька Карніла, які два леты наймаў бяднячку Каландзёнак Прузыну жаць збожжа, Прахорыха, што тры гады запар наймае араць, жаць і сеяць, Багацька Ўладзімір, які наймаў малаціць. Усё гэта могуць пацвердзіць сведкі. «Ніякай літасці класаваму ворагу!» — такім заклікам канчалася тая заметка. Падпісана яна была загадкава — проста: селькор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x