Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна аж затрэслася, як спуджаная, ад тае навіны і, як мужчыны пайшлі з падворка, доўга не магла адважыцца сказаць пра тое Пятру. Яна проста гатова была скакаць ад радасці — гэта ж падумаць: яны займеюць сваю зямлю, і без грошай, без свары, без судоў і прашэнняў — атрымаюць, і ўсё. Па праву экспрапрыяцыі.

Калі яна сказала аб тым Петраку на дрывотні, той выпусціў з рук палена і сеў міма калоды — проста ў гразь. Зараз жа падхапіўся, пачаў ачышчаць порткі, а яна засмяялася, шчасліва і радасна, толькі тут жа згледзела, як змяніўся разгублены выраз Петраковага твару на амаль спалоханы, і сама азірнулася. Ззаду стаяў пан Адольф са сваім нязменным кіем у руках, і па яго зморшчаных, голеных шчоках каціліся дзве слязіны.

— Радуецеся? Шчэнсце вам? Ганьба…

Не паспелі яны сцяміць, што сталася, як ён павярнуўся і патупаў да ганка. Яго пагнутыя раматусам ногі дробна дрыжэлі ў каленях.

З гэтай хвіліны Сцепаніда не ведала, як адчуваць сябе, што думаць. Радасць яе азмрочылася, ёй стала няёмка, бы яе злавілі на якім злачынстве, і яна ведала, што вінаватая. Хай сабе ў думках і спадзяваннях, усё ж яна паквапілася на чужое, чаго ні разу не рабіла за ўсе гады свае службы ў Яхімоўшчыне, дзе яна з усяе сілы праз беднату і нястачу берагла свой гонар, старалася, каб ніхто ніколі і ні ў чым не папракнуў яе. А яна ж магла б і ўзяць, не спытаўшыся, у яе ж руках было шмат чаго, лічы, уся гаспадарка, але калі было што трэба, яна казала гаспадару і не памятала выпадку, каб той ёй адмовіў. Ён быў не благі, пан Адоля, цаніў у ёй дбайную работніцу і яшчэ болей паважаў за сумленнасць у адносінах да яго гаспадаркі. Цяпер жа ўсё гэта стала ўпоперак яе сумленню: як быць? Як жыць, калі не ўзяць, адмовіцца ад тае зямлі, а калі ўзяць, дык як глянуць у вочы яе гаспадару, Петраковаму і яе дабрадзею?

Ноч, што настала пасля таго дня, была поўная пакут, разваг і хістанняў — абое яны з Петраком напакутаваліся на ложачку ў істопцы, і нашапталіся, і намаўчаліся, але ніхто з іх да ранку так і не прыдумаў нічога, чым бы можна было суцешыць сумленне. Уранку ж трэба было ісці ў Выселкі, у валвыканкам. І тады Пятрок, падняўшыся на дасвецці, звесіў з ложка босыя ногі і, яшчэ раз трохі разважыўшы, вырашыў:

— Не пайду. Ну яе…

Сцепаніда ўскочыла з-пад коўдры.

— Як — не пойдзеш? Што ж тады?..

— Не пайду, і ўсё. Не магу я…

Не, на гэта яна не магла пагадзіцца, ранкам яна адчула сябе больш пэўна, выразна зразумела, што іх ужо не двое ў сям'і, а бадай што трое, у яе два галасы — яе і дзіцяці — супраць аднаго нерашучага голасу Пётры. Пакуль той збіраўся да скаціны, яна насварылася на яго, нават трохі заплакала, але рабіць не было чаго — хуценька сабралася сама і пабегла цераз поле ў Выселкі.

З вялізнага хутарскога прасцягу ім выразалі дзве дзесяціны — каля сасонніку і рова; у іншых мясцінах зямля адышла іншым беднякам і беззямельным, якіх з лішкам для адной экспрапрыяцыі набралася ў Выселках. На нарэзку Сцепаніда не пайшла, усё ж выпхнула неяк Пётру, а сама чакала за тынам на падворку, усё ўглядаючыся ў купку мужчын на полі, якія сноўдалі з сажнем, мералі, лічылі. З акна з-за вушака часам выглядвала змарнелая, у чорным, постаць Яхімоўскага, і тады Сцепаніда захіналася за вугол ці ішла на дрывотню, каб не бачыць яго, — было дужа нялоўка, амаль пакутна ад таго, як на ўсё тое глядзеў былы гаспадар хутара. Усе гэтыя дні ён амаль не паказваўся з хаты і не размаўляў з імі, ён сядзеў там пакрыўджаным сіднем, здаецца, страціўшы ўсякі інтарэс не толькі да гаспадаркі, але і да жыцця наогул. Яна з Пётрам таксама не чапалі яго, ні пра што не пыталіся і па-ранейшаму нічога ў яго не бралі — абыходзіліся сваім. Гаспадарка на хутары зменшылася, у стайні застаўся адзін толькі конь, другога забралі ў воласць, у хляве пакінулі адну кароўку, падсвінкаў забралі ўсіх, павезлі ў мястэчка ў сталоўку. Іншае, што засталося: вупраж, сякі-такі інвентар і начынне — было як бы нічыё, Яхімоўскі страціў да яго ўсё дачыненне, але і яны не набылі, яны б хацелі абысціся сваім. Ды, мусіць, гэта не дужа давалася, часам трэба было нешта ўзяць, то вядро, то гарохавін карове, то распачаць новы капец бульбы, ранейшы ўжо скончыўся. Тады Сцепаніда адчыняла дзверы ў хату і звярталася да пана Адолі, які ў накінутай на кастлявыя плечы камізэльцы сядзеў на засланым коўдраю ложку, паставіўшы тонкія ў шкарпэтках ногі на аблезлую, калісь фарбаваную жоўтым падлогу. Не паднімаючы да яе лысай, без рэшты валасоў галавы, ён коратка кідаў:

— Бярыце. Цяпер жа ўсё — ваша.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x