• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Знак бяды

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі». У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Знак бяды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, цяпер, значыць, твая чарга. Як жа, усё ж гаспадар! Гаспадароў немцы шануюць. Не тое што пры Саветах.

— Ды не… Я, знаеце, не вельмі…

— Гэта ты кінь! — перапыніў Гуж і, боўтнуўшы ў бутэльцы, наліў болей палавіны шклянкі. — Пі! За пабеду.

— Ну, хіба за пабеду, — паныла азваўся Пятрок, беручы шклянку.

— Твой жа сынок дзе? У Краснай Арміі бытта? Сталіна бароніць?

— Ну ў арміі. Салдат, так што…

— Так што за пабеду. Над бальшавікамі! — удакладніў Гуж.

Праклінаючы ў думках усё на свеце і найперш гэтага мардатага госця, Пятрок без асаблівай прыемнасці выцягнуў гарэлку са шклянкі.

— Во, дзела! — адобрыў паліцай. — Цяпер закусі.

Гуж паводзіў сябе за сталом так, нібы быў тут гаспадар, а Пятрок неяк проста і хутка ператварыўся з гаспадара ў госця ці нават прыслужніка, і толькі. Канешне, ён быў напалоханы гэтым раннім прыходам, прыгнечаны прыдзіркамі паліцая, баяўся, што будзе і горшае. Аднак, можа, і добра, што ён не адмовіўся, выпіў, гарэлка пакрысе прытупіла спалох, і збянтэжанасць яго патроху міналася. Ён ужо асвойваўся з роляй сабутэльніка, калі не гаспадара, бокам прысеў да стала і зжаваў скарынку. Гуж тым часам, нібы жорнамі, перамолваючы пашчэнкамі кус хлеба з салам, зноў наліў шклянку.

— Добрае дзела можна і паўтарыць. Ага?

— Ну, канешне. Першая чарачка — як сінічка, другая — як жавароначка, — ахвотней падхапіў Пятрок. — Але ж гэта… А таварышу? — кіўнуў ён на Каландзёнка ў парог.

— Абыдзецца, — сказаў Гуж. — Ён няп'юшчы. Ты ж праўда няп'юшчы, Патап?

— Няп'юшчы, — тонка звягнуў Каландзёнак, і ўсе ўслухаліся. У двары пачуўся нейкі старонні рух, ля хляўка спалохана закудахтала курыца.

— Ану! — рашуча кіўнуў памагатаму Гуж, не ставячы, аднак, шклянку. Каландзёнак выскачыў у сенцы, але хутка вярнуўся.

— Баба прыйшла.

Петрака міжвольна перасмыкнула, зноў шыбануў непакой за жонку — навошта яна прыперлася? Ён хацеў як папярэдзіць яе, каб не заходзіла ў хату, але, мусіць, было ўжо позна.

— Я гэта… Бабе скажу, каб закускі якой, — паспрабаваў ён устаць з лаўкі. Але Гуж адразу прыпыніў гэту спробу.

— Сядзі! Сама дасць. А як жа? Убачыць, не сляпая. Госці ў хаце…

У сенцах штось бразнула, шырока тузануліся дзверы, і Сцепаніда на момант замерла на парозе, мусіць, нечакана згледзеўшы чужых у хаце.

— Захадзі, захадзі! — коўтаючы ежу ў роце, прагугнявіў Гуж. — Не сцясняйся, ха-ха! Мусіць жа, не сцясніцельная?

— Здраствуйце, — ціхавата павіталася Сцепаніда і пераступіла парог.

«Ну, зараз возьмуць!» — паныла падумаў Пятрок, скоса пазіраючы на Гужа. Але той, нібы безуважна да гаспадыні, адкроіў кус хлеба і пасунуў на край стала.

— З'еш, Патап.

Каландзёнак з нязрушнай паныласцю на белабрысым твары ўзяў пачастунак і тупа зыркнуў на гаспадыню.

— П'яце, а там ужо немцы па мосце ходзяць, — сказала Сцепаніда, хіба для таго, каб парушыць напружаную ціш у хаце.

— Правільна, ходзяць, — пагадзіўся Гуж. — Яшчэ пару дзён — і будуць ездзіць. Германская дзелавітасць!

— А чаго ім тут ездзіць? Што ў іх, у Германіі, дарог не хапае? — сказала Сцепаніда. Гуж выпрабавальна паглядзеў на яе і, нібы вожык, пагрозліва чмыхнуў носам.

— Дужа разумная, гляджу. Ах, якая разумная! Не дарма — акцявістка! Не адраклася?

— Ад чаго мне адракацца? Я не зладзейка якая. Хай зладзеі ад свайго адракаюцца.

— Хто гэта — зладзеі? Ці не мы, можа? — унутрана настырчыўся Гуж.

— А ёсць такія. Сёння так, заўтра гэтак. «Ды маўчы ты, дурніца, — даводзіў у думках Пятрок. — Што ты заядаешся? Ці не бачыш, хто перад табой?»

Сцепаніда і яшчэ памкнулася нешта сказаць, але толькі матлянула злым позіркам на Гужа, такім самым на Петрака і Каландзёнка. Гуж адразу ж падлавіў гэты яе позірк і загудзеў злым басам:

— Вот швэндаешся па палёх, нямецкія часці разглядваеш. А ў хаце госці. Што гаспадыня далжна рабіць?

— Я карову выганяла. Вунь жа гаспадар вас частуе.

— Гаспадар? Што ён умее? Ён і курыцу не пашчупае, твой гаспадар. А гасцям трэба гарэлкі! Закусь харошая трэба!

— Што яшчэ?

— Закусь, кажу, харошая. Для прадстаўнікоў германскай улады!

— Даўно вы такія прадстаўнікі? — з унутранай нястрымнасцю ўспыхнула Сцепаніда, і Пятрок адчуў, што зараз здарыцца непапраўнае.

— Баба, маўчы! — крыкнуў ён. — Маўчы! Ладзь яешню! Чуеш прыказ мой? Яешню!

Гуж нядобра зарагатаў на ягоны выпад. Сцепаніда моўчкі павярнулася і выйшла за парог. Дзверы за ёй засталіся расчыненыя, і Каландзёнак зачыніў іх, стоячы ўсё там, ля парога.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.