Васіль Быкаў - Пахаджане. Прыпавесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пахаджане. Прыпавесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пахаджане. Прыпавесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пахаджане. Прыпавесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы дзіцяці — са спачуваньнем і суцяшэньнем.

Пахаджане. Прыпавесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пахаджане. Прыпавесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома ж, тутэйшыя асілкі не лічылі сябе слабакамі і дружна загулі ў згодзе — прамова карчмара натхняла. Тракціршчык наогул лічыўся ў іх самым разумным, інакш ён бы і ня быў карчмаром. Яго адразу падтрымаў каваль, чыя кузьня мясьцілася над таполяй — бліжэй за ўсе хаты да каменя. Ну, а дзе каваль, там і яго малаткар — дужы плячысты хлопец-сірата, праўда, ня надта здаровы на галаву. Звычайна пры грамадзе малаткар упарта маўчаў, а цяпер толькі гучна прамычэў нешта. Ды ўсе зразумелі, што малаткар на баку каваля — на баку каго іншага ён не апынаўся ніколі. Мабыць, адчуўшы, што пачынаецца нешта цікавае, ад парогу з меднаю квартаю ў руцэ рушыў да кута тутэйшы пастух у даўгім плашчы. Яго пастухоўскі сезон ужо скончыўся, і пастух займсў клопат аб працы ўзімку.

— Дык згода, мужчыны? — з суровым выглядам чорнабародага твару пытаўся карчмар, азіраючы ў вечаровых прыцемках барадатых і безбародых, маладых і ня надта, хто ў што апранутых землякоў.

— Заўтра, як разьвіднее, усім — да бугая! Ужо мы яго пашчакочым, такой яго матары! Згода?

— Згода! — тгя надта зладжана адказаў карчомны хор галасоў.

Адзін толькі вучыцель ля вакна спрабаваў штось зазначыць ня ў лад — удакладніць ці запярэчыць, але яго слухаць ня сталі. Вучыцель быў нетутэйшы, да таго ж малады, піў мала, відаць, ашчаджаў грошы, што ня надта каму падабалася. Усе ў карчме загаманілі гучней, заматлялі над сталом квартамі, — за такую адважную справу ня грэх было выпіць. Тая іх гамана доўжылася да паўночы.

Назаўтра, як над гарамі праясьнілася неба і ў даліне пачало віднець, да каменя першы прыйшоў вучыцель. Ён абышоў камень, памацаў яго замшэлыя бакі, пакратаў гамашам жарству ўнізе. Затым прыкінуў памеры гранітнага гіганта, а таксама вугал нахілу гары і зрабіў нейкія разьлікі ў пататніку, які заўсёды насіў з сабой. Атрымлівалася надта сумнеўна, каб яны хоць бы і грамадой здолелі ўскаціць камень на схіл і па той бок скінуць яго ў прорву. Паводле законаў матэматыкі тое было немагчыма. Але як было вучыцелю на яе аснове пераканаць малапісьменных сяльчан? Ці паслухаюць яго?

Неўзабаве да каменя пачаў зьбірацца народ — з каламі, лагамі, рыдлёўкамі. Усімі весела і шумна распараджаўся карчмар. Вучыцель спрабаваў штось растлумачыць яму, але ня надта цьвярозы пасьля вясёлай ночы карчмар не хацеў і слухаць, — пры першым слове пра законы механікі грэбліва махнуў рукой. Ён заўзята камандаваў грамадой, якая толькі і чакала ягоных рашучых камандаў.

Людзі густа абляпілі камень. Узяліся дружна, хоць часам і бязладна, перашкаджаючы адзін аднаму. Усім карцела прымяніць сілу і, можа, паказаць стараньне, — так за гады ўсе зьненавідзелі гэты пракляты камень. Тыя, што былі з рыдлёўкамі, пачалі падкопваць яго зьнізу, каб падсунуць рычагі-лагі, іншыя падроўнівалі камяністы грунт вышай, каб можна было каціць камень угору. Вучыцель, прадаўжаючы сумнявацца, убачыў такую актыўнасьць і таксама міжволі прыняў удзел у агульным клопаце. Напачатку ён разам з іншымі наваліўся на жардзіну-лагу, якой чалавек пяць высьвервалі камень. Пасьля ўпёрся рукамі ў яго жорсткі бок і намагаўся каціць. Тракціршчык то памагаў яму, то адбягаўся і камандаваў, то рабіў тое і гэта адначасна. Ён колісь служыў у войску, меў зычны камандзірскі голас, якога ўсе слухаліся.

I вось здарыўся першы цуд — па камандзе карчмара ўсе разам уперліся, націснулі, напружыліся, і камень, хоць і з вялізным нежаданьнем, зрушыўся з свайго належанага за сотні год месца. Тады яны напружыліся яшчэ і перавярнулі яго на другі круглы бок. Першы посьпех быццам надаў новай сілы. Грамада загула, бы ўчора ў карчме, яшчэ паўпіралася нагамі ў жвірысты грунт і перакаціла камень вышэй. Тыя, што мелі рычагі-палкі, высока задзіралі іх даўгія канцы, затым насядалі на іх, падважваючы камень; іншыя, упершыся дзясяткамі рук у шурпатыя каменныя бакі, зрушвалі яго з месца і паварочвалі-кацілі цаляў на дзесяць — ня болей.

— Так, так, так! — разносіўся па схіле бадзёра-задаволены голас карчмара. Яшчэ трошкі! Яшчэ…

У вучыцсля не было ніякага інструменту, і ён разам з усімі, са скрыгатам упіраючыся ў зямлю башмакамі, піхаў рукамі камень. Побач таксама з усяе сілы жыліўся іхні пастух. Яго абсівераны твар з хілай русявай бародкай аж наліваўся чырваньню, так ён старанна напружваўся. Каваль поруч з малаткаром спрытна і рашуча ўпраўляўся з даўгой жардзінай-лагай, ім памагалі іншыя. Пакуль што ўсё ішло пасьпяхова, і вучыцель пачаў сумнявацца ва ўласных сумпевах: магло стацца так, што і ён памыляўся. Ён ужо ведаў, што павука — нават матэматыка! — часам давала збой. Праўда, меркаваньні здаровага сэнсу таксама былі не на іхнім баку, але, можа, бракавала і здаровага сэнсу?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пахаджане. Прыпавесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пахаджане. Прыпавесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пахаджане. Прыпавесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пахаджане. Прыпавесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x