Васіль Быкаў - Воўчая зграя

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Воўчая зграя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воўчая зграя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воўчая зграя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Васіля Быкава «Воўчая зграя» — аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сюжэт аповесці базуецца на ўспамінах былога партызана, які праз многія гады пасля вайны, а мінула ўжо больш за трыццаць, шукае таго, каму выратаваў жыццё, таго, каму даў імя і прозвішча бацькі, шукае, каб распавесці гісторыю яго сям’і, яго бацькоў і гастрорыю першых дзён ягонага жыцця. Шукае і знаходзіць.
Трое партызан у час блакады трапляюць у складаную сітуацыю. Пасля жорсткае сутычкі з ворагам жывы застаецца толькі адзін, які робіць амаль немагчымае — выратоўвае маленькае дзіця…

Воўчая зграя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воўчая зграя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клава рвала на сабе валасы, Ляўчук скрыгатаў зубамі. Праз два дні яго перавялі з узвода разведкі ў трэцюю роту радавым кулямётчыкам.

7

Грыбаед вярнуўся гадзіны праз тры, не меней.

Ляўчук ужо перасунуўся з сонца ў засень, бо зрабілася горача, анучы яго ўсохлі, як лубяныя, боты таксама падсохлі збольшага, і ён усцягнуў іх на ногі. Клаву штосьці пачалі біць дрыжыкі, ён яе ўкрыў ватоўкай і ўгаворваў супакоіцца, нават заснуць — ён думаў, што ў сне з ёй не пачнецца тое. Ды і яго самога ўсё апаноўвала дрымота — пасля бяссоннае ночы было б самы раз задрамаць. Але драмаць было нельга. Каб разагнаць сон, ён рашыў чым-небудзь заняцца — адняў дыск ад аўтамата, зняў вечка. Дыск быў амаль поўны, Ляўчук палічыў патроны, іх аказалася сорак тры — на чатыры добрых чаргі. I ён зноў упарадкаваў аўтамат, прыладзіў адарваную почапку і пачаў нецярпліва выглядваць Грыбаеда. Ён чакаў яго з таго боку, куды той пайшоў, але стары нечакана вылез з гусцейшага хвойніку, які быў у яго за плячамі, і пачаў атрасаць ад ігліцы шапку.

— Ну што? — не стрываў Ляўчук, які нічога пэўнага не ўбачыў на яго твары.

Падышоўшы бліжэй, Грыбаед моўчкі паклаў у доле вінтоўку, стомлена сеў і зняў з галавы шапку, адкрыўшы белы, зусім не загарэлы, зморшчаны лоб. Апошні раз ён галіўся, мабыць, на мінулым тыдні, і ўвесь яго твар густа зарос буравата-шызаю шчэццю.

— Ды як сказаць? Вёска ёсць адна, ды папаленая.

— Што радасці — папаленая! — зазлаваў Ляўчук. — Нам з людзьмі трэба.

— Папаленая, ага, — безуважна да яго злосці, казаў Грыбаед. — Гуменца і ўцалела ўсяго. З краю. Думаў, пустое, аж гляджу, баба поркаецца каля жыта.

— Баба?

— Баба, ага.

— Гаварыў з ёю?

— Ды я не гаварыў. Я згледзеў і назад. Спяшаўся ж.

— Ага, ну добра, — падхапіў Ляўчук. — Тады давай, Клава. Уставай. Гэта далёка?

— Ды не дужа. Во за саснячком роў, ручай гэты. Затым расцяробам… Жыта там, — пачаў прыпамінаць Грыбаед.

— Ну колькі? Кіламетр, два, тры?

— Можа, два, ага. Або тры.

— Пайшлі!

Клава з натугай паднялася, хіснулася, ледзьве ўстояўшы на нагах. Пасля цяжка ўстаў Грыбаед. Ён, пэўне, падбіўся і быў з выгляду дужа змораны, мабыць, яму не шкодзіла б адпачыць, ды Ляўчук спяшаўся прыбіцца да якой пэўнасці, да людзей. Усё ж у ім жыла, і чым далей, тым мацнела, трывога за Клаву.

Яны знарок нетаропка, каб не пакідаць ззаду радыстку, сышлі з хваёвага пагорка, абышлі равок, за якім узбіліся на лесавую дарожку. Перш чым пайсці па ёй, Ляўчук паглядзеў направа, налева, прыгледзеўся да слядоў. Але сляды тут былі старыя — замытыя дажджом каляіны, нясвежыя знакі капытоў і колаў, мусіць, ездзілі тут даўно. Тым не менш ён перасунуў на плячы аўтамат, каб той быў пад рукой, ствалом наперад, і ішоў, азіраючы кожную паваротку наперадзе.

— Ды нікога няма тут, чаго глядзець, — заўважыўшы неспакой Леўчука, сказаў Грыбаед. — Я ж ішоў.

— Глядзі, які смелы: ішоў! — зласнавата азваўся Ляўчук. — А калі немцы?

— А чорт з імі! Мусі, такі ўжо лёс, куды дзенешся?

— Ну гэта, ведаеш… Гэта ты так сабе можаш думаць. А нам жыць трэба. Праўда, Клава?

Клыпаючы ззаду, Клава не адказала. Відаць, ёй было не да жартаў, яна ўжо ледзьве трывала, кусаючы засмяглыя вусны. Ляўчук непакоіўся — хоць бы дайсці да гэтага разведанага Грыбаедам жытла, а то калі развязе дзеўку ў лесе, што тады рабіць з ёй? Пакорлівыя словы Грыбаеда наконт свайго лёсу не спадабаліся Леўчуку, які наогул быў супраць усякай пакоры, тым больш у вайну. Хоць ён і не мог не разумець гэтага старога, якому даволі-такі дасталося ў жыцці.

— А я, ведаеш, дык і жыць не дужа хачу. Можна сказаць, і саўсім не хачу, — шкандыбаючы босымі нагамі па зляжалым пяску, казаў Грыбаед. — Навошта мне тая жызня, калі маіх нікога няма? Ні бабы, ні дзетак. Вайна скончыцца, а што я? Каму патрэбны?

— Дзівак ты! — сказаў Ляўчук. — Вайна скончыцца, у пачоце будзеш. Ты ж во які заслужоны: з першай вясны ў партызанах ходзіш.

— З першай, ага.

— Ордзен заробіш, чалавекам будзеш. Хаця для ордзена, канечне, не пры фурманцы трэба быць.

— Эт, нашто мне той ордзен! Мне б Валодзьку майго! Усіх бы аддаў — і дачок, і бабу. Абы Валодзьку аднаго…

— Валодзьку тады забілі? — запытаўся Ляўчук.

— Аняго ж! На маіх, лічы што, руках. Разрыўная, у бок. I кішачкі вылезлі. Такія тоненькія, як птушыныя. Збіраў, хапаў, ды што! Разрыўная.

— Жах, жах! — крутнуў галавою Ляўчук.

Жахаў у гэтую вайну хапала, але Грыбаедава гісторыя была асабліва жахлівая. Невядома, ці на тое былі якія прычыны, ці можа проста надарыўся кепскі выпадак, — сапраўды, такі ўжо лёс, — але перажыў стары столькі, што не пажадаеш ворагу. I часткова праз сваю дабрату, як думаў Ляўчук, які ўжо што-колечы чуў у атрадзе пра гора гэтага чалавека.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воўчая зграя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воўчая зграя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воўчая зграя»

Обсуждение, отзывы о книге «Воўчая зграя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x