Янка Брыль - Золак, убачаны здалёк

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Золак, убачаны здалёк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Беларускі Кнігазбор, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Золак, убачаны здалёк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Золак, убачаны здалёк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Золак, убачаны здалёк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Золак, убачаны здалёк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей гасцінец сцелецца ў даліну, аж да мястэчка так. І яно ўжо нам добра відно — і хаты, і мураванкі, і царква над усім, са сваімі шасцю купаламі. Абапал гасцінца стаяць старыя бярозы, паміж бяроз адна, а потым і яшчэ адна нізкая груша, тоўстая дзічка, таксама старэнькая. Спачатку абапал гасцінца, за прысадамі, было адно поле, а потым дрэвы скончыліся, і з левага боку пачалася вялікая паша. Там хадзілі каровы, шырока і рэдка разбрыўшыся па траве. Зяма сказаў, што гэта каровы іхнія, мілтачоўскіх жыдоў, і пасуць іх не дзеці, як у нас, а наняты пастух, дзядзька Шыман.

— Вось паглядзіш, які ён пацэтны. І добры. Там і нашая бгэймэ. Гэта — карова па-нашаму. А называецца Блімэлэ, кветачка.

Калі мы дайшлі да статка, Зяма яе паказаў. Рыжая Блімэлэ пазнала яго. Мы ў дзве рукі пачухалі бгэйму паміж рог, а яна пастаяла, паслухала, як і наша Падласка. А потым мы пайшлі да пастуха.

Гэта быў дзядзька з дарашаватай бародкай, у стракатай кепачцы. Босы і не з кіем, як мы, аўсянікаўскія пастухі, а з вераўчаным плеценым бізуном на тоўстай кароткай ручцы з сырамятнай пятлёй на канцы. Бізун гэты, складзены ў некалькі столак, вісеў у дзядзькі цераз плячо, ручкай наперад. Дзядзькава спалавелая ад сонца картовая кашуля была ўвабрана ў зашмальцаваныя, палапленыя порткі, таксама крамныя, падперазаныя вузенькім рэменем.

— Здароў, Шыман! — сказаў Зяма, падаючы дзядзьку руку. Як мне ў нашай хаце. І мне адразу гэта здалося вельмі нязвычным, бо ў нас малыя ўсім старэйшым гавораць «вы». Ды дзядзька не пакрыўдзіўся.

— Здароў, Залман! — сказаў ён. — Даўно не сустракаліся. А дзе ж ты бабу Роху дзеў?

Я здагадаўся, што яны вітаюцца жартам, сёння ўжо бачыліся, але Зяма хоча пахваліцца, як гэта проста ў яго са старым.

— А гэта чый? — спытаўся дзядзька пра мяне.

— Гэта Юрык, мой друг. Мы з ім з Аўсянікі ідзем. Да нас. А баба нас даганяе.

— Ясна. Ну, Зямін друг, здароў! — сказаў мне дзядзька, працягнуўшы руку. Ці смехам, ці не — адразу не пазнаць. І я сваю падаў — мы павіталіся.

— Шыман, ты нам пакажаш, як страляць з бізуном, як суслік біць і як іграць на гармонік.

— Адразу стока трэбуяш? — усміхнуўся дзядзька. — А сам як будта песцішся, гімназіст. А трэба па-настаяшчаму так: страляць бізуном, біць сусліка, іграць на гармоніку. К таму жа — на губным.

— Ну, Шыман, пакажы! А то нас баба дагоніць.

І дзядзька паказаў.

Ён адышоўся ад нас і павярнуўся ў другі бок. Тады ўзяў свой бізун за тоўстую ручку, пятлю надзеўшы на запясць, кінуў даўжэзную, чым далей, то танчэйшую вужаку бізуна перад сабою, тады замахнуўся над галавой, нечакана весела гікнуў і, як маланкаю, стрэліў!.. Ажно, здаецца, порахам запахла, як тады, калі мы разбіваем патронны капсуль, каменем на камені.

Стрэліўшы і яшчэ два разы, дзядзька сабраў свой бізун зноў у некалькі столак, павесіў цераз плячо, зноў ручкай наперад.

— Цяпер касаема сусліка, — сказаў ён і дастаў з правай кішэні портак камень. — Перш за ўсё тут нужон падхадзяшчы штэйн.

— Гэта камень па-нашаму, — растлумачыў мне Зяма. — А ў той, другой кішэні — гармонік.

— Залман, условіе — тока не перабіваць!.. Ітак — са штэйнам мы становімся на левае калена. Так. Смотрым, дзе ён стаіць каля норачкі — той а суслік, а балабост [2] Балабос — гаспадар (жыд.). , конь без хвост. Цаляем унімацельна і — без промаха — б'ем!..

Дзядзька шпурнуў свой камень у штосьці нябачнае на траве.

— Ну, маладзёж, знайсці і падняць!

Мы, смеючыся, пабеглі, знайшлі той гладкі, адшліфаваны рукамі камень, і я падаў яго дзядзьку. Штэйн пайшоў у кішэню, а дзядзька Шыман сказаў:

— Ну вось. Засім астаюсь ваш быўшы сын, ныне яфрэйтар утарога Туркестанскага палка…

— Шыман, а гармонік? — як спалохана, ледзь не крыкам перапыніў яго Зяма. Дзядзька ўсміхнуўся:

— Залман, условіе: тока без нерваў!.. Музыка трэбуя паўзы і падхадзяшчага ўніманія. Позна! Вунь ужо баба Роха ідзе. Рахіль Шлёмаўна. Шэствуя важна ў спакойсцвіі чыннам…

Ён яе першы заўважыў.

Яна падышла да нас злосна і стомлена.

— Бежыце, як шчанюкі якія, старой не дагнаць… А ты ўсё, Шыман, забаўляешся? Гнаў бы далей ад гасцінца, можа, там лепшая трава. Ох, замарылася!..

Яна памаўчала хвіліну, аддыхваючыся, а тады спыталася:

— А што гэта там, у Індыках, людзей нешта многа? Я ўжо добра не бачу…

«Індыкамі» называецца канец бліжэйшай ад нас мілтачоўскай вуліцы, у якую ўліваецца гасцінец. Мы ўсе зірнулі туды. І праўда — з вуліцы на гасцінец выходзілі людзі, цэлы натоўп. Найбольш, здаецца, дзяцей…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Золак, убачаны здалёк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Золак, убачаны здалёк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Золак, убачаны здалёк»

Обсуждение, отзывы о книге «Золак, убачаны здалёк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x