Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў наступную хвіліну Шыковіч падумаў пра Заслонава, пра Кузняцова, потым — пра Яраша: колькі ў таго было падпольных біяграфій і якую заяву ён пісаў, калі па заданню гаркома паступаў у пажарную: сын кулака, асуджаны і ўсё, што хочаш.

Не, адступаць нельга! Яраш не жадае, каб ён узнімаў архіўны пыл, — баіцца за Зосю, гуманіст. Ён і Зося ўпэўнены, што бацька яе — сумленны чалавек, «не герой, але і не вораг». Яраш баіцца, раптам дакументы дакажуць другое. Пакуль што пра здраду Савіча напісаў адзін чалавек — Гукан, напісаў адзін сказ, на якім наўрад хто з чытачоў затрымлівае ўвагу. Прайшло шмат год, вырасла новае пакаленне, якому няма ніякай справы да нейкага доктара Савіча, лёс яго нікога не цікавіць. Дык навошта выцягваць яго з небыцця? Так, напэўна, разважае Яраш. Але ён, Кірыла, трымаецца іншай думкі. Нарэшце, гэта справа яго гонару: завяршыць пачатую працу!

І Шыковіч пачаў вывучаць гэты бадай што галоўны дакумент абвінавачвання. Цікавы дакумент. Ён чытаў пераклад, надрукаваны на машынцы. Але тут жа быў падшыты і арыгінал. Савіч вырашыў паказаць сваё веданне нямецкай мовы. Відаць, сам камендант з нямецкай акуратнасцю зялёным чарнілам выправіў у заяве ўсе памылкі (іх было многа), падкрэсліў няправільныя выразы і напісаў рэзалюцыю ўнізе пад подпісам Савіча:

«Пану Цішчанку. Рэкамендую даручыць пану Савічу ахову здароўя цывільнага насельніцтва», — і вельмі неразборлівы подпіс, замест якога ў перакладзе стаіць пытальнік.

«Ахову здароўя! Які цынізм!» — падумаў Шыковіч, перачытваючы пераклад заявы яшчэ раз.

Наступны дакумент — пастанова ўправы ў сувязі з эпідэміяй брушнога тыфусу, якая ўспыхнула ў горадзе ўлетку сорак другога года. Доўгі тэкст на штучнай беларускай мове. Аднак чамусьці ў друкарні замест «н» кірыліцы часта набіралі «п» лацінскае. Слова «насельніцтва», напрыклад, было надрукавана як «пасельніцтва». Подпісы — Цішчанкі і Савіча. Параграф, у якім гаварылася, што кожны, хто парушыць вышэйпералічаныя санітарныя правілы, будзе асуджаны па законах ваеннага часу, абведзены сінім алоўкам. Яшчэ адзін доказ віны Савіча. Але тэкст пастановы сведчыў, што напісана яна чалавекам, які ведаў, як змагацца з эпідэміяй, і сапраўды дбаў пра ахову здароўя цывільнага насельніцтва.

— На месцы вашага калегі я не далучаў бы такі дакумент да справы. Ён апраўдвае Савіча, — сказаў Шыковіч капітану.

Сербаноўскі адказаў холадна, амаль непрыязна, не адарваўшыся нават ад папер:

— Тут падшыты ўсе дакументы, якія знойдзены.

— Мяркуючы па заяве, захоплены архіў управы… Так?

— Не ведаю.

— Няўжо там больш нічога не знайшлося, што характарызавала б дзейнасць Савіча?

— Не ведаю. Прачытайце выразкі.

Выразак з газет было некалькі. З розных — нацыяналістычных, нямецкіх, партызанскіх. Фота: у прэзідыуме сходу беларускай інтэлігенцыі — Савіч, над галавой яго пастаўлены крыжык. Здымак цьмяны, невыразны, твары расплыліся, але ўсё-такі пазнаць можна, што чалавек, адзначаны крыжыкам, той самы, што і на фота, якім адкрываецца справа. Вельмі прыкметны лоб.

Узнагароджанне шчырых служкаў «новага парадку» ордэнамі рэйха. У спісе ўзнагароджаных Савіча няма. Але на фота, на якім адбіта цырымонія ўручэння фашысцкім генералам узнагарод, на заднім плане, праўда, — зноў той жа лоб выглядвае з-за галоў другіх. Нарэшце доўгі слязлівы некралог, які Шыковіч чытаў яшчэ тады, калі пісаў кнігу Гукана. Спачуванні ў нацыяналістычнай і нямецкай газетах. Паведамленне аб пахаванні «актыўнага дзеяча беларускага вызваленчага руху», праслаўленага доктара медыцынскіх навук Сцяпана Савіча, «які загінуў ад рук бандытаў». Кароткая інфармацыя ў газеце партызанскай брыгады «За Радзіму»: «Падпольшчыкі горада выканалі прысуд народа над здраднікам Радзімы доктарам Савічам. Такая кара чакае кожнага фашысцкага сабаку!»

Шыковіч загарнуў папку, моцна пляснуў па ёй далоняй. Настрой у яго быў такі, што хацелася з кім-небудзь пасварыцца. З Сербаноўскім, ці што? Яго ўзлавала, што капітан ніяк не зрэагаваў на тое, як ён скончыў сваю працу. Нават не ўзняў галавы.

— І гэтыя дакументы вы баяліся паказаць мне? Ва ўсіх інстанцыях узгаднілі? Фармалісты!

— Нічога цікавага для вас няма? — як бы шкадуючы, спытаў Сербаноўскі, адкінуўшыся на спінку крэсла і праціраючы пад акулярамі стомленыя вочы.

— Апроч прашэння Савіча, усё гэта я чытаў дванаццаць год назад. Без усялякай гульні ў хованкі.

Капітан, між іншым, падумаў:

«А следчы з цябе не надта. Каб ты быў больш уважлівы, то ўбачыў бы, што папка расшывалася і адзін дакумент з яе вынялі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.