Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Маўчыш? — пераможна спытаў Шыковіч. — Май на ўвазе, што абыякавасць да лёсу людзей, якіх мы ведалі, з якімі працавалі, якія вучылі нас, прынесла вялікую шкоду ў пэўны час. Так, я паставіў у цэнтры справу Савіча, бо нельга ахапіць усяго адразу. Але, знаёмячыся з дакументамі, я выяўляю ўсё новых і новых герояў. Хіба для гэтага не варта пачыхаць ад архіўнага пылу? Хіба пыл гэты такі шкодны? — наступаў Кірыла так напорыста і рашуча, што ледзь не ўлез у агонь — наблізіўся да кастра так блізка, што яму прыпякло калена. Адступіў, нахіліўся, каб пагладзіць калена, але як толькі прытуліў нагрэтую штаніну да цела — заенчыў:

— Гару, ратуйце!

Жанчыны засмяяліся. Антон ледзь прыкметна ўсміхнуўся. Такая раптоўная задумлівасць яго сур'ёзна ўстрывожыла Галіну.

«Залішне ён думае пра гэтую Зосю», — падумала яна.

14

У папцы было нямнога дакументаў. Фота ў памер паштоўкі. Спакойны і просты, з шырокім ілбом і глыбокімі залысінамі хударлявы твар чалавека год шасцідзесяці. Вось ён які, Савіч! Шыковіч доўга ўглядаўся ў рысы гэтага твару.

Данясенне безыменнай разведгрупы аб здрадніках і нацыяналістах, якія займалі кіруючыя пасады ва ўправе і паліцыі. Бургамістр Цішчанка стаяў у гэтым спісе першым. Лучынскі — другім, Савіч — дзевятым, перадапошнім. Відаць, данясенне перадавалася групай па радыё, а таму характарыстыкі былі вельмі лаканічныя: адзін-два факты. Толькі факты, без усялякіх тлумачэнняў.

«Цішчанка Мікадзім Фёдаравіч, бургамістр. Пры арганізацыі гета ўласнаручна страляў у жыдоў, забіваў дзяцей.

Лучынскі (Склота, Усаў Іван Селівонавіч), начальнік паліцыі, шпіён, агент СД. Катуе арыштаваных. Кіруе расстрэламі. Павесіў дзевяць калгаснікаў сяла Вялоцічы, заложнікаў».

Самая разгорнутая характарыстыка давалася рэдактару фашысцкага лістка, нацыяналісту Хмару — на добры абзац. Супроць прозвішча Савіча стаяла: «Загадвае аддзелам управы. Заражае людзей інфекцыйнымі хваробамі!»

У той суровы ваенны час, пры той падазронасці, якая мела месца, і такое агульнае абвінавачванне пераконвала. Безумоўна, што і лейтэнант Шыковіч тады паверыў бы яму: усё можа зрабіць чалавек, які пайшоў на службу да фашыстаў! Але цяпер, ведаючы па расказах Яраша і другіх Савіча, Шыковіч адразу зразумеў, што ў разведчыкаў не было ніводнага факта злачыннай дзейнасці лекара-інфекцыяніста, акрамя таго, што ён загадвае аддзелам управы, і яны яўна выдумалі гэтае — «Заражае людзей інфекцыйнымі хваробамі». Якіх людзей? Якімі хваробамі?

Шыковіч не вытрымаў і выказаў сваё меркаванне капітану Сербаноўскаму. Той адарваўся ад нейкіх папер, якія перачытваў, уважліва выслухаў, неазначальна гмыкнуў, сказаў:

— Чытайце далей.

Шыковіч не проста чытаў, ён вывучаў дакументы, як сапраўдны дэтэктыў, звяртаючы ўвагу на кожную дэталь. Данясенне было напісана на машынцы і, безумоўна, з'яўлялася копіяй. Але на ім стаяла ажно шэсць нумароў і шыфраваных літар. Супроць прозвішчаў Лучынскага і Хмары былі пастаўлены крыжыкі сінім алоўкам, наперадзе Савіча — чырвоная «птушка».

Другі дакумент збянтэжыў Шыковіча — заява самога Савіча на імя нямецкага фельдкаменданта оберштурмбанфюрэра Ютнера. У верасні 1941 года Савіч запэўняў фашыста ў сваёй вернасці «новаму парадку» і прасіўся на службу. Паклёпу на савецкую ўладу не рабіў, аднак фактамі ўласнай біяграфіі даводзіў, што мае на бальшавікоў даўнюю крыўду. Ён, Савіч, дарэвалюцыйны інтэлігент і паходзіць з інтэлігентнай сям'і, бацька быў выкладчыкам гімназіі. Ён, Сцяпан Савіч, быў жанаты на дваранцы. Рэвалюцыя пазбавіла яго жонку ўсіх правоў, адняла багатую маёмасць. З-за гэтага першая жонка яго заўчасна памерла. Другая яго жонка была пралетарскага паходжання — з рабочай сям'і, але, магчыма, з-за яго бальшавікі яе праследавалі. Выключалі з інстытута, калі яна вучылася. У трыццаць сёмым пасадзілі ў турму, а можа, і расстралялі (ніхто не ведае) яе брата, хоць ён быў сябрам партыі і займаў адказную пасаду на чыгунцы. І самую яе тры месяцы трымалі ў турме. А ў пачатку вайны забралі зноў нібыта ў армію, але ён, Савіч, не вельмі ўпэўнены ў гэтым. Ён цяпер, мусіць, здзіўляецца, чаму не зачапілі яго. Відаць, бальшавікам патрэбны былі яго веды, яго спецыяльнасць, бо лекараў у іх не хапала. Заява канчалася словамі:

«…Пан фельдкамендант!

Сваёй прафесіяй і грамадскай дзейнасцю я жадаю паслужыць стварэнню ў маім родным горадзе новай цывілізацыі і новай культуры, якую прынесла вялікая армія фюрэра.

Сцяпан Савіч, лекар».

Чалавек эмоцый, Шыковіч не стрымаўся — і ўголас вылаяўся, калі прачытаў гэта. Сербаноўскі паглядзеў на яго з дзіўнай ухмылкай, здавалася, здзекліва пытаў: «Што ты будзеш даказваць цяпер?» Кроў ударыла Кірылу ў твар, ён пачырванеў. З'явілася адчуванне, што мёртвы Савіч груба і нахабна ашукаў яго, жывога. Каб той, як другія здраднікі, галаслоўна і агульна паклёпнічаў на савецкую ўладу і кляўся ў вернасці акупантам, гэта пераконвала б менш, чым вось такая біяграфія. Бо калі ў ёй усё праўда, то зусім натуральна, што стары інтэлігент мог мець крыўду на савецкую ўладу і гэтая крыўда павяла яго да ворага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.