Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ бацька сказаў: «Назад, дачка, гэтым шляхам не вяртайся. Выходзь на Пушкінскую. У цябе ёсць пропуск. І зайдзі да Цішчанкаў. Старая занемагла і вельмі прасіла, каб ты зайшла. Зайдзі абавязкова. Так трэба».

Бургамістарша сама мне званіла дні тры назад. Але мне было агідна ісці да гэтай звар'яцелай ад страху бабы, якая дзень і ноч малілася. Але калі бацька сказаў, што так трэба — для канспірацыі, так мне здалося тады, я гатова была пайсці хоць да самога д'ябла. Толькі пазней… вельмі позна я здагадалася, што мой добры, разумны і наіўны тата хацеў такім чынам уратаваць сваё адзінае дзіця…

Увесь час яна расказвала роўна, ціха, без інтанацый, без асаблівых жэстаў і мімікі, калі не лічыць вінаватых усмешак. А тут вусны яе па-дзіцячы скрывіліся і задрыжалі.

— Два нашы афіцэры, якія дапытвалі мяне ў сорак шостым, здзекаваліся, калі я шчыра расказала ім усё. Смяяліся, маргалі адзін аднаму. «Сіла дзеўка! Значыцца, правёўшы падпольшчыка, вы адразу ж пайшлі суцяшаць жонку гарадскога галавы? Хітрая казачка, але пакіньце яе для дурняў. Мы чулі казкі не такія!»

Няшчасны мой бацька! А я… дурная якая была! Паверыла яму нават тады, калі ён пазваніў на кватэру Цішчанкам, пагаварыў спачатку з Алімпіядай Паўлаўнай, а пасля папрасіў, каб я паначавала там. «У горадзе неспакойна. Недалёка ад нашага дома толькі што стралялі. Заначуй, дзіця маё. Цалую цябе, Зосечка».

Гэта былі яго апошнія словы. Ён не любіў залішніх пяшчот, сюсюкання, цалавання па тэлефоне. А тут вось так — як маленькай. І я, дурная, усё адно ні пра што не здагадалася. Я магла быць побач з ім! Магчыма, ён адстрэльваўся, калі яны ўварваліся. І апошнюю кулю… Тата хаваў пісталет, хаваў нават ад мяне, але я ведала, што ён ёсць. Слухайце, можа, яго застрэліў Грот? Немца не было на пахаванні. Усе знаёмыя былі. З гестапа былі, адусюль. Аднаго яго не было.

— А што Сажань, Соф'я Сцяпанаўна? Правялі вы яго? — спытаў Шыковіч, каб вярнуць яе да паслядоўнасці.

— А як жа! Мы выйшлі на Вішнёвы. Цёмна было. Ні агеньчыка. Замаскіравана ўсё. Я пачула, што за намі нехта ідзе. Мы пабеглі. На Клімаўскай нас сустрэў Вася. З'явіўся як з-пад зямлі. Я сказала яму, што нехта ідзе. Ён адказаў, што гэта свае. З-пад палы бліснуў ліхтарыкам у адзін бок вуліцы, потым у другі. Яму адказалі адтуль і адтуль. Вунь яны як ахоўвалі таго чалавека! Вася сказаў: «Ты, Зоська, герой!» — і пацалаваў мяне ў шчаку. Мне стала сорамна: яшчэ Сажань падумае што! А я таго Васю, можа, якіх пяць разоў бачыла ўсяго. Мне тады — зноў! — вельмі захацелася, каб на развітанне ён падзякаваў мне. Смешна! Ён не сказаў звычайнага дзякуй. Ён сціснуў маю руку і сказаў:

«Усяго добрага табе, Зося. Скончыцца вайна — сустрэнемся».

Разбудзіла мяне бургамістарша рыданнем. Упала на калені перад маім ложкам:

«Мужайся, дзетачка. Бог міласэрны, ён усё бачыць. Партызаны забілі твайго бацьку».

Я не закрычала. Здаецца, нават не заплакала. У адзін міг я ўсё зразумела. У той міг я пасталела, можа, на дваццаць гадоў. Шаптала сабе: мужнасць, толькі мужнасць. Прасіла Бога, у якога не верыла, каб ён даў мне яе, гэтую мужнасць, каб я здолела ўсё перажыць. І маўчаць. Маўчаць, маўчаць!

Ашалелая ад жаху баба ўгаворвала мяне ў тую ж хвіліну ўцячы з ёй на край свету, у манастыр, яна ведае такі манастыр. «А то яны ўсіх нас заб'юць». Я маўчала.

Два агенты гестапа везлі мяне на рамізніку па горадзе. Выказвалі спачуванне. Я маўчала. Дадому мяне не павезлі. Бацька ляжаў ужо ў вестыбюлі гарадской управы. Калі толькі яны паспелі перавезці і ўбраць яго? Ён ляжаў у сваім вячэрнім гарнітуры, у сарочцы, якую я за дзень да таго памыла. Толькі гальштук чужы, бабачка, тата ніколі не насіў бабачкі. Да вайны гэта было нямодна, і мама, напэўна, першая пасмяялася б. На твары яго застыў спакой, не было ні пячаці страху, ні пячаці пакут. Відаць, ён памёр адразу. Толькі чамусьці пасінела левая скроня. Я спытала ў начальніка паліцыі Магнатава, куды трапіла куля. Ён паціснуў плячамі.

«У сэрца. У самае сэрца, — адказаў адзін з тых, што не адыходзілі ад мяне ні на крок. — Бандыты стралялі ва ўпор».

Да мяне падыходзіла ўся здрадніцкая сволач, выказвала спачуванне. Раней яны здаваліся мне смешнымі і дурнымі, гэтыя людзі. У той дзень я адчула, што такое нянавісць. О, як я іх ненавідзела! Мне хацелася пляваць на іх, біць па мордах. Але я маўчала. Я мусіла маўчаць.

Калі з'явіўся фельдкамендант, пстрыкалі фотаапараты. Ён не падышоў да мяне. Спачуванне паднёс перакладчык. Мне запомніўся позірк афіцэра-гестапаўца. Ён доўга сачыў за мной, і я адчула гэты позірк. Глянула на яго. Якія ў яго былі вочы! Ён усё ведаў і смяяўся, злосна, нахабна, пераможна. Вочы яго смяяліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.