Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі - На імперыялістычнай вайне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1926, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На імперыялістычнай вайне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На імперыялістычнай вайне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «На імперыялістычнай вайне», напісаная ў 1914–1915 гг. у форме дзённіка, выйшла асобным выданнем у 1926 г. Яна адлюстроўвае службу М. Гарэцкага ў царскай арміі і першы перыяд ваеннай біяграфіі. Пісьменнік паказвае вайну як агульнанародную трагедыю, поўную зацяжных баёў, незлічоных ахвяр. Упершыню ў беларускай літаратуры загучала антываенная, антыімперыялістычна тэма.

На імперыялістычнай вайне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На імперыялістычнай вайне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

18 жніўня .

Дождж, мокра, сцюдзёна. Пайшоў я з пазіцыі за ганей трое ў пусты дом пагрэцца трошку. Дзверы адчынены, пуста, але чую: у задняй цёмнай каморцы нешта робіцца… Схапіўся за кінжал, асцярожна гляджу: аж мізэрны пехацінец, з цыфрай 106 на пагонах, капаецца лапатачкаю ў зямлі. Цягне адтуль вялікае бярэма рознага рыззя, завязанага ў посцілку, і поркаецца ў ім. Сорамна і гідка: гэта шакал. Я яму нічога не сказаў і павярнуўся на мысічках назад. Аж улятае аграмадны чорны бусайла (таксама 106) і клапатліва практычна басуе на парозе: «А шчо, нэма часом хусточкы?» Паскудства.

* * *

19 жніўня .

У чатыры гадзіны дня бухнулі першыя стрэлы нашае батарэі ў адказ на агонь ворага. Наш трэці бой.

— Трацілавай гранатай! беглы агонь… Агонь!!!

Бух-бух-бух!.. Зашумела, загудзела, паняслося. За колькі секунд: тах, та ах, тах! — удачныя разрывы.

Запісваю каманду і ў перапынках (у другім аруддзі затрыманне: гільза не вылязае) паспяваю запісваць у сваю запісную кніжку. Нас не абстрэльваюць, і стралянне мне падабаецца: у ім ёсць сваё хараство. I тож быццам радасць чуецца ў батарэйцах, што аднатоннасць астатніх дзён урэшце ажывілася, неазначанае чаканне скончылася. Дожджык троху пакрапіў, сціх.

— Прыцэл 150… Страляць праваму аруддзю… Трацілавай гранатай… — чую з тэлефоннай трубкі. — Гатова?

— Гатова!

— Агонь!!

Няўжо бой разгарыцца? Наглядальны пункт недалёчка: у высачэнным насыпе недабудаванага жалезнадарожнага мосту. За тоўстай каменнай сценкай мосту — акоп пад трыма радамі накатнікаў. Моцная штука! Там сядзець бяспечна. I той акоп капаў уранні і я, бо знаходзіўся тады на наглядальным пункце. Нашто адаслаў мяне старшы сюды на батарэю? Тут для тэлефаністаў не акоп, а яма.

— Падрыць хабаты!

Артылерысты шыбка падрываюць хабаты (заднія канцы гармат), каб джэралы яшчэ вышэй задраліся ўгару. За пільнай працаю знаходзяць час пажартаваць, спрачаюцца, смяюцца і віртуозна лаюцца. Я ўжо звыкся з іхнай мацяршчынай: Беленькі ўламаў-ткі мяне «напляваць». Дожджык зусім прапаў. Троху бліснула сонейка; хмарныя аблокі разбягаюцца з неба. Трэці наш таварыш, флегматычны кастраміч Пашын, прынёс тым часам поўнае вядро згатаванай з свежаю парасяцінаю бульбы. Кухавар з яго добры. Але есці няма часу: ізноў каманда. Застыне бедная бульба. А без солі, якой ужо няма і ў батарэйцаў, зусім будзе нясмачная. «Братцы, давай напераменку!» — раіць Беленькі. «Жары!» — жартаўліва падштурхвае мяне локцем, аддаючы пяршынства. Жару, аж санкі трашчаць. «Хавай сваю кніжку, а то прачытаю!» — «Не, браце, дудкі! Схаваю ў халяву». — «Калі-небудзь дабяруся». — «Хіба ў Смаленску». Далей за бульбу бярэцца маўкліва-паважны Пашын. Беленькі будзе есці, калі ўсе наядуцца — далікатны чалавек!

— Па адступаючай пяхоце! Ровень болей: ноль дзесяць… Батарэя гатова?

Мы маўчым, не ведаем, што адказваць. Пытаемся на батарэі.

— Падрыць! — раве тэлефон. — Батарэя гатова?

— Не, яшчэ не гатова, — адказваем нарэшце.

— Я сказаў падрыць, а яны расселіся! — раздаецца свірэпы голас старшага са словамі камандзіра (усё перадаецца так, як кажа камандзір).

— 6-е, 7-е і 8-е гатовы, — даём адказ.

— А 5-е?

— Не…

— Страляць шостаму. Агонь!!

Ізноў каманда: падрываць!.. Але ўжо няма як: правідла замінае (палка, якою паварачваюць гармату).

— Барзджэй, барзджэй, а то вораг уцячэць… не паспееце даць яму ў патыліцу гранатай, — галосяць з наглядальнага пункту, перадаючы словы камандзіра.

— Агонь!!

Бух-бух-бух!..

А збоку дзесь далікатней троху пяе кулямёт.

Т-т-т-т!..

Б'ём аж на 6 вёрст. Жэрлы гармат глядзяць прост у неба. Гэта ці не першы раз у нашай баявой практыцы.

Але патроху кананада сціхае. Батарэйцы, ажыўленыя, пабаўленыя, адпачываюць. У акопах мокра, гразка. На зямлю сцелецца цямнота. Мінут цераз 20 пасля пальбы прыбягае, высалапіўшы язык, уваўрэлы ардынарац 2-га дывізіёну: камандзір просіць нас не страляць, бо мы… паражаем сваю пяхоту. О, пракляты, як плашкаю бахнуў па цемені.

— Чаму ж ты пехатою?! Дзе твой конь?! — гатоў разарваць яго наш заўсёды спакойны капітан Смірноў.

— Пада мною забілі каня…

— Мы, вашродзь, не паражалі… у нас прыцэл і ўравень… не таго… — мармыча арудзійны феерверкер Гладкоў, каб палягчэла хоць троху.

А з наглядальнага яшчэ пытаюцца:

— Батарэя гатова?

Адказваем:

— Мы паражаем сваю пяхоту. Мёртвая ціша ў тэлефоне.

— Добрую работку зрабілі, калі сваю пяхоту… — крыва ўсміхаецца капітан Смірноў і сам бяжыць гаварыць па тэлефону. «Камандзір пайшлі на батарэю», — перадае старшы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На імперыялістычнай вайне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На імперыялістычнай вайне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне»

Обсуждение, отзывы о книге «На імперыялістычнай вайне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x