• Пожаловаться

Максім Гарэцкі: Роднае карэнне

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Гарэцкі: Роднае карэнне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-340-01284-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Максім Гарэцкі Роднае карэнне

Роднае карэнне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роднае карэнне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У апавяданні «Роднае карэнне» разглядаецца тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. У цэнтры апавядання — вобраз студэнтамедыка Архіпа Лінкевіча, які захоплены загадкай нацыянальнага характару: «Што за народ наш, беларусы?»

Максім Гарэцкі: другие книги автора


Кто написал Роднае карэнне? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Роднае карэнне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роднае карэнне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Студэнт памаўчаў троху, шчакануў пальцамі і тут жа падскочыў ад раптоўнай думкі — паехаць самому дамоў на гэтую чартоўшчыну.

— Яблык, гуркоў, суніц, чарніц, маліны, грыбоў цяпер там… На сенакосе з касою гуляну, як y старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, — пацяшаўся студэнт, — a старыя будуць рады рады!

Думкі хмары яго разляцеліся.

— К чорту ўрокі, перадам вучанікоў таварышам, хопіць грошы, a то яшчэ зараблю ўзімку, як-небудзь узнясу за права вучэння, a цяпер жа ў нашай вёсцы — сяле закутным — рай!

. . . . . . .

На другі дзень Архіп ужо тросся на жалезнай дарозе.

II

— Ну й коні ж твае! З крупадзёркі на шкуру прадалі, ці што? — запытаўся Архіп y балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны — цішэй некуды.

— A як жэ… Быц вы тое ведалі, пане Лінкевіч, ведама, сто ш крупаджоркі…

— Ну, ну, паганяй, a то мы й к ранню не давалачомся.

— Гэ-гэ-гэ! Нэ-э, паслі, мае лярвацкі, — зацмокаў балагол, сцёбаючы пугаю па зямлі. — Даеджым, пане, даеджым! Гэ-гэгэ… Нэ!

Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі і гультайліва траслі па калюгах балагольскую будку.

Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара. Сэрца ласуна да красы забілася дужэй y маладых грудзях яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па-нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзе гарэла зара.

— Джунгу-у… — паляцеў жук.

— Мэ-э-э… — замаркатаў угары каля балота дзікі баран (чэпік), сеў недзе на купіне.

Абапал дарогі было жыта ў копах і на карэнні, што не паспелі яшчэ зжаць. З аржанішча нёсся прыемны жытні пах. З логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам. На небе паказалася зорачка, другая, трэцяя…

— Го-го-го, — кацілася далёка па лесе.

— Тпроля, тпроля, тпроля… — клікаў нехта жарабя. Чутна ўперадзе на дарозе: «Скры-гы-ы… скрыгы-ы…» — вязуць нешта, ці снапы, ці сена, a можа, й хвораст. «Нэ, нэ!» — бадрыць коней паваждай, a яны цяжка йдуць па пыле, толькі — шлёп-шлёп, шлёп-шлёп — чуваць здалёку. Чарнеюцца вазы далёка, бліжэй, во, адразу вынырнулі.

— Добры вечар! Ці далёка тут да Белі?

— A вёрст пяць набярэцца.

— З гакам, — дадае з-за воза другі голас.

— Нэ-э-э! — паехалі далей, і зноў: скрыгы-ы…

На дарозе гоман. Ідуць з поля людзі, за гэтакі дзянёк пазамарыліся, напрацаваліся.

З-пад лесу нясецца-коціцца песня — жнеі ідуць ад Хаіма з падзёншчыны. I праца не бярэ маладых, красных на здароўе, круглавідых дзевак!.. О! песня; яны пяюць:

Загарэлася вячэрняя зара…

A з другога боку ідуць са свайго поля жнеі, там пяюць:

Добры вечар, гаспадынька мая!..

Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым целе:

Ці зрыхтована вячэрыца твая?

Водгалас доўга ляціць па лесе. Эх! I пагода ж, пагода будзе на заўтра.

I жнеі, і гоман, і песні астаюцца патроху… Праязджаюць ціхую вёску; агнёў няма, сабака недзе гаўкнуў і змоўк, y пунях, хлявах жвуць каровы, a гаспадыні старыя, што зараней з поля прыйшлі, там з даёнкамі: цур-цур, цур-цур…

Праехалі мосцік, ярына пайшла, a на полі цямней ды цямней. Усё неба зорамі гарыць, дзіўнае, пекнае! Чароўнае хараство разліта ў ім…

— Драў-драў-драў… — сквярэцца драч; і ён сціх. Ціха-ціха…

Не, во чуваць збоку шчэ — павялі начлежнікі коні ў лес пасвіць. Смяюцца, рагочуць, жартуюць. Нейкі скалазуб сумысля вугнава зацягнуў прыпеўкі:

Не хадзі ты па балоту,
Не мачы ты ног, ног…
Не любіся з багатаю —
Не паможа бог, бог…

— Ай-я-я-я, я-я-я, — якоча, прадстаўляецца каторы-та хлапчук.

Багатая — гарбатая,
A к таму ж і пышна,
A бедная, дык чэсная,
Як y садзе вішня.

— Трым-трым, трым-трым, — y такт басуюць другія хлопцы, вясёлыя, радыя.

Усё ў полі супакоілася. Ані гуку. Архіп быў y добра-далікатным настроі. «Краіна родная мая…» — мармытаў-пяяў ён ціхенька і думаў-думаў, што будзе праз дзвесце, трыста, чатырыста гадоў тут, наўкола? Калісь тут лясы былі дрымучыя, непраходныя, y лясах людзі пням маліліся і жылі са сваею доляй-нядоляю. Ішло жыццё, высякаліся лясы. Загарцавалі па тутэйшых месцах людзі ваенныя-ратныя, шмат костачак маскоўскіх, польскіх, казацкіх палягло «паміж пустак, балот беларускай зямлі…». Шведы, французы знаходзілі сабе тут вечны спакой. Божа, божа, як гэта ўсё страшна і цікава!

— Паніч, — загаварыў балагольшчык з нейкім жахам, — вы, мусіць, ведаеце, што ў гэтым балоце, што налева, калісь-то ў даўныя гады цэлы горад за нешта праваліўся скрозь-доння. У ноч купальскую чутны званы падземныя, a каля кургана, дзе манастыр быў даўней, іншыя чулі, як манахі ў скляпах абедню правяць…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роднае карэнне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роднае карэнне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Максім Багдановіч: Вянок
Вянок
Максім Багдановіч
Максім Гарэцкі: Дзве душы
Дзве душы
Максім Гарэцкі
Максім Гарэцкі: Літоўскі хутарок
Літоўскі хутарок
Максім Гарэцкі
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Роднае карэнне»

Обсуждение, отзывы о книге «Роднае карэнне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.