Іван Мележ - Блізкае і далёкае

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Блізкае і далёкае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1954, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блізкае і далёкае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блізкае і далёкае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блізкае і далёкае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блізкае і далёкае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што-ж, гэта ўжо гора не ад беднасці. Людзі ў доме пабагацелі, сталі жыць лепш!..

Toe, наколькі лепш жывецца людзям, асабліва відаць, калі зайсці ў пакоі. Некалькі год назад у кватэрах амаль усюды стаяў рознастайны зброд: сталы, якія ледзь трымаліся на хісцкіх нагах, зялёныя трафейныя шафы, табурэткі вытворчасці саматужнай. Не ўсе — далека не ўсе — вокны аздаблялі тады нават цюлевыя гардзіны! Што ўжо казаць пра дарагія аксамітныя шторы! (У кабінеце паэта акно было, напрыклад, прыкрыта газетамі, якія час-ад-часу мяняліся.)

Цяпер не тое. I калі звонку дом такі-ж, як i быў раней, то ў сярэдзіне ён змяніўся так, што нё пазнаць. Бадай не бывае такога дня — выключаючы хіба панядзелкі — калі-б хто-небудзь не вёз ці не нёс у сваю кватэру абновы. На звычайныя цюлевыя гардзіны цяпер тут пазіраюць абыякава. Ды што казаць пра гэта, калі Загорскія, якія зарабляюць менш за многіх у доме, аздобілі сваё сціплае жыллё двума дыванамі. Дарэчы, дываны вельмі часта прыносяць сюды: жыхары дома любяць упрыгожваць свае кватэры дыванамі! I яшчэ можна заўважыць адну рысу новую ў жыхароў дома: яны пачалі нярэдка прывозіць да сябе не асобныя рэчы, а цэлыя «спальні», «сталовыя». A калі i выбіраю’ць што-небудзь з мэблі асобна, то прыдзірліва прыглядаюцца, каб i колер быў адпаведны таму, што ёсць дома, i стыль каб быў такі.

Багацеючы, людзі робяцца пераборлівымі.

Змяніліся людзі! Змянілася шмат што i ў Арцёма Іванавіча. Ён, праўда, як i раней, будуе. Як i раней, ён то радуецца, то злуе, але цяпер злуе часцей за ўсё па іншых прычынах, як пяць год назад. Матэрыялу — i дошак, i цэглы, i цэменту, i многа іншага, што патрэбна, — прывозяць цяпер на будоўлі звычайна дастаткова i ў час, а тэхнікі столькі, што Арцёму Іванавічу тады i не снілася. Але затое i тэрміны будаўніцтва цяпер другія, куды карацейшыя — прыходзіцца працаваць на ўсю моц! Ну, i за якасцю работы трэба вельмі сачыць, — за гэтуго якасць Арцём Іванавіч i распякае нярэдка сваіх падначаленых. За якасць ды за дысцыпліну, ды за нядбайныя адносіны да прылад — адным словам, чалавек гэты характарам, як i раней, строгі, i калі ён чырванее, у дрэнным настроі, яго пабойваюцца.

Набудаваў Арцём Іванавіч нямала, — пры яго ўдзеле канчаюць ужо чацвёрты дом, ці, як ён звычайна кажа, аб’ект.

Паэт, у акне якога ўсе гэтыя гады нязменна ноччу гарэў агеньчык, стаў аўтарам некалькіх новых паэм i кніжак вершаў, стаў вядомым. Праўда, дасюль мала хто ведае, што стаў ён славутым іменна ў гэтым доме.

Яшчэ менш ведаюць, з кім Дуброўскі любіць пагаварыць, параіцца, i зусім не ведаюць, хто падбівае паэту пабойкі на бацінках. Не ведаюць больш за ўсё таму, што не цікавяцца такой празаічнай справай, нібы паэтам ніколі не даводзіцца мець справу з прозай жыцця.

А пытанне гэтае, трэба сказаць, не дробязь. Дуброўскі не толькі многа ездзіў, але i многа хадзіў: адпраўляючыся ў камандзіроўку, ён абавязкова заходзіў да шаўца i рабіў капітальны рамонт бацінак. Давяраў ён гэтую справу Загорскаму, які працаваў цяпер у пакойчыку на першым паверсе гэтага дома.

— Вытрымаюць? — пытаўся ён у Загорскага, блізарука прыплюшчыўшы вочы, разглядаючы падбітыя, падфарбаваныя i начышчаныя туфлі.

Загорскі пытаўся, куды едзе паэт, і, падумаўшы, запэўняў, што вытрымаюць. I, трэба сказаць, звычайна не ашукваў паэта.

За гады ён так звыкся з Дуброўскім, што, хоць i быў чалавекам сціплым, лічыў яго сваім сябрам i нярэдка ўступаў у шчырыя, прыяцельскія размовы.

Аднойчы ён сказаў, што прачытаў кніжку Дуброўскага i знайшоў у ёй сур’ёзны недахоп. Паэт насцярожана запытаўся, які.

— Вы пішаце ўсё пра брыгадзіраў, пра поле. Пра артыстку, якая праспявала вам адну песеньку. А вось я столькі вам рамантаваў бацінкі, а вы ходь-бы радок пра шаўца — не тое, што верш.

Паэт сказаў, што ён i рад-бы напісаць, але ў шаўца такі занятак, што невядома, як зрабіць гэты занятак прадметам паэзіі. Іншая справа — проза. Да таго-ж, занятак гэты старажытны, кансерватыўны, а ён, паэт, павінен пісаць пра новае i пра характэрнае для нашага часу. (Дуброўскі вельмі баяўся, каб у яго вершы зноў не трапіла архаіка.)

— Можа, вы i праўду кажаце, — сумна прамовіў Загорскі. — Такім малатком забівалі цвікі i пры Пятры Першым, i можа раней. Але як-жа гэта атрымліваецца: калі пісаць пра шаўца, — дык ён устарэлы, а як абдас зносіцца ці падмётка, — дык да яго… У мяне-ж увесь квартал, можа, ратунку шукае. Тры народныя артысткі прыходзяць, два мастакі, настаўнікі, інжынеры. У мяне, часам, не менш перабывае, як у якой прыёмнай. I ўсім я дапамагаю… А вось вы кажаце, — я ўстарэлы… Тут нейкая несправядлівасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блізкае і далёкае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блізкае і далёкае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блізкае і далёкае»

Обсуждение, отзывы о книге «Блізкае і далёкае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x