«Які кар-р-шун? Які кар-р-ршун?» — яшчэ больш абураецца Сняжок.
Нарэшце, нібы выказаўшы ўсё, што ён хацеў сказаць, Сняжок узняўся, залопаўшы ў крыллі. За ім узляцела яго паслухмяная Волечка, а ўслед за імі — маладыя.
Маладых двое, і я нікому не кажу, што ўсё яшчэ ніяк не магу распазнаць, якое з іх — голуб, якое — галубка… Яны яшчэ пішчаць і часта лезуць да дзюбы бацькоў. Сняжок дарэмна бурчыць на іх, што гультаі,— яны лятаюць вельмі ахвотна.
Ды Сняжок ужо не злуе. Ен уздымаецца вышэй, вышэй, вышэй!.. Пасля спыняецца і, нібы ўчапіўшыся лапкамі за нейкую нябачную вяровачку, нацягнутую ў небе, пачынае заўзята куляцца. Куляецца ён вельмі спрытна, цераз спіну. Вяровачка, за якую ён учапіўся, мусіць, не адна, — яны нацягнуты, як тэлеграфныя драты. Сняжок, пачаўшы ад верхняй драціны, чапляецца за кожную — ніжэй, ніжэй, ніжэй, ніжэй! — а потым, усе перабраўшы, уздымаецца ўверх. Побач з ім куляецца і кружыць белай пушынкай на ветры малая, спрытная Волечка.
Толькі малыя «гультаі», як называе іх Сняжок, не могуць яшчэ куляцца. Яны нясмела прысядаюць на распушчаныя хвасты, патрымцяць крыллямі, як жаўрукі, і зноў пачынаюць лятаць…
— А я гляджу, не магу наглядзецца.
* * *
Ён быў смелы і горды, мой голуб Сняжок.
Зімой, калі я, гразнучы ў тугіх сумётах, ішоў з суседняй вёскі і нёс яго за пазухай са звязанымі крыллямі і нагамі, я ніколі не думаў, што ён — ды такі забіяка.
Дагэтуль у нас галубоў не было. Волечку даў мне, на два дні раней, Міхась. Дзядзька Сцяпан, мамін брат, даючы мне Сняжка, гаварыў, што першую пару найлепш прывучаць у хаце. I ў нашай ха-це стала вельмі весела.
Сняжок і Волечка хутка знайшлі сабе зручны, зацішны куточак у запечку і пачалі рабіць гняздо. Тут ужо я дапамог, — церушыў ім ля печы салому.
I вельмі пацешна было, як яны валачылі яе, узяўшы саломінку ў дзюбу.
— Будуюпда, — казала мама. — Нібыта дзеравякі з лесу возяць.
А неўзабаве, усадзіўшы ў запек руку, я абмацаў пад голубам малое цёпленькае яйцо. Праўда, дабрацца да яго было не проста. Сняжок злосна гудзеў, кляваў мяне дзюбай і хлёстка, пякуча хвастаў крылом па руцэ. Але гэтым мяне не адгоніш.
А вось на другую зіму ён праз смеласць сваю і загінуў.
Яшчэ бьгў люты, холадна было нават у хляве, дзе стаяла Падласка, а галубы ў старым, дзіравым ко-шыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят… Пару маладых я ўвосені аддаў Міхасю, як мы і дамаўляліся з ім, калі ён даваў мне Волечку, і зімавала ў мяне толькі пара старых. Галубянят я заў-важыў не адразу, хоць і прыходзіў у хлеў штодня. Прыходзіў спачатку ўдзень, а пасля, калі наша Пад-ласка прывяла цялятка, прыходзіў з мамай і ноччу. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Як прыемна было пазіраць, што на чыстай саломе ляжаў, падкурчыўшы ножкі, расставіў-шы вушы, пярэсты бычок! Як прыемна было слухаць, што ў даёнку дзюрчыць сырадой, які я хутка буду есці з хлебам, што над намі, устрывожаныя шумам і святлом, варушацда і гудуць у кошыку галубы!.. Днём я заўсёды прыходзіў глядзець, калі мама паіла Падласку або прыносіла ёй есці. А то заходзіў і так.
I вось аднойчы я пачуў у кошыку пад лацінай знаёмы піск… «Няўжо малыя?!» — усцешыўся і здзівіўся. Дык вось чаму яны, Сняжок і Волечка, апошнім часам усё сядзелі на змену ў кошыку, чаму ад-туль чуваць было іх радаснае гудзенне!
З катуха, у які мы клалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі, а з бэлькі я, аберуч трымаючыся за кроквіну і ступіўшы на адну, тады на другую лаціну, далазіў да галубінага кошыка. Адной рукой трэба было трымацца, каб не ўпасці, а другой я палез у гняздо. Гэта было не проста, — Сняжок балюча дзёўбаўся і біўся крылом. А ўсё ж я абмацаў пад ім, на сагрэтай саломе, два цёпленькія, мяккія камочкі!.. Ад радасці я ўжо не злазіў з бэлькі на катух, а проста скочыў на гной і пабег з такой весткай у хату, а потым — да Міхася.
Ды радасць наша была не доўгая. Яе забраў Сымонаў кот Жандар.
Жандарам яго называла мая мама. Ён быў вялікі, пануры, вусаты і шкодны. Мы з Міхасём не любілі яго і ганялі, абы дзе сустрэўся.
Зладзюга ведаў, што акенца ў нашым хляве зімавала без шкла і мы затыкалі яго саломай. Падласцы было ад гэтага цяплей, але затое цёмна. Яшчэ горіп было сядзець у цемры, узаперці галубам. Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш, — і Падласцы з пярэстым бычком, і галубам з галубянятамі… I вось Жандар прыпілытаваў, што я вярнуўся з коўзанкі позна, забыўся заткнуць акенца саломай, і ён залез у хлеў.
Читать дальше