Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гуртавое касілі пасля абеду, калі ўжо на падоўжных ды папярэчных палосах жанчыны пачыналі зграбаць у валкі, а то, хто гарачэйшы, і капіць сяк-так падсушаную траву. І касіць гэты шматок хвашчу, які, дарэчы, елі толькі коні, пачыналі не адразу ды не так сабе, а пасля штогадовага традыцыйнага веча.

Косы ўтыкалі канцамі касільнаў у мяккую пакошу, а самі адыходзіліся трохі і залягалі або рассядаліся на сушэйшым, падгрэбеным узмежку.

Трэба сказаць, што збіралася сюды, касіць лужок, а потым дзяліць Гуртавое, не ўся наша вёска.

Нядаўна мне давялося паглядзець у бібліятэцы польска-французскі атлас з другой палавіны ХVІІІ стагоддзя і з прыемнасцю знайсці на карце Наваградскага ваяводства свае Загора, — Sagora, як яно значыцца там у французскай транскрыпцыі. Трэба думаць, што вёска стаяла сабе і задоўга да таго атласа, што назву сваю яна вядзе здалёк, здаўна, упарта і самавіта не згаджаючыся стаць ні Zagorzem якім яна бывала, ні Загор'ем, якім цяпер значыцца афіцыйна. Яшчэ адно: у старым «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» у пераліку мноства вёсак з такою ж няхітраю назвай, ёсць паведамленне, што наша Загора сто год таму назад мела трыццаць сем каміноў, мясцовасць вакол яго была таксама бязлесная, а землі ўзгоркаватыя, пшанічныя.

Рэшта гісторыі — у вясковых паданнях.

Адно адчувае пасляваеннае пакаленне загорцаў, — тыя студэнты, салдаты, настаўнікі, інжынеры, урачы, якія, пад'язджаючы ў наш час да роднай, больш чым на сотню хат вялікай вёскі на ўсходнім схіле гары, бачаць шыфер і бляху, светлыя вокны ў садах, белыя сцены школы, клуба, сельмага, спраўныя будынкі брыгаднай фермы наводшыбе.

Другое адчуваю я, калі за ўсім гэтым, ужо звычайным, бачу і тое, што было, — суцэльную саламяную шэрасць значна меншай, непараўнана бяднейшай і цёмнай заходнебеларускай вёскі, што ўжо не будзе такою, якой была, якой яна, як часамі здавалася, будзе заўсёды…

Зрэшты, і тое, што жыло ў памяці нашых бацькоў і дзядоў, што мы пачулі ад іх, як казку, здавалася ім калісьці беспрасветным ды бясконцым.

Па тых паданнях, па той няпісанай гісторыі наша малое ў гады прыгону Загора належала ажно пяці панам. Хто з іх быў лепшы, хто горшы — уся гэтая разнавіднасць няволі і здзеку пайшла ў нябыт. Да дзён майго юнацтва, за сем дзесяткаў год ад ліквідацыі паншчыны, дайшлі толькі назвы «схедаў» [25] Scheda — спадчына (польск.) , частак вёскі — па некалькі хат — ад колішняй прыналежнасці да памешчыкаў: «свідзінскія», «судзёўскія», «гнаінскія», «лісіцкія», «ёдчыны». Відаць, памыляюся нават у назвах, бо і тады ўжо гэта было мне, майму пакаленню зусім нецікава. Тады ўжо вёска дзялілася толькі на дзве часткі: вышэйшая палавіна, што размясцілася на гары — «нагорскія», а наша, усходняя частка, у даліне — «ёдчыны». Яшчэ ўсё як на ўспамін пра нейкага, ледзь не міфічнага, пана Ёдку.

Гуртавое належала «ёдчыным». Аднак, пакуль ішла падрыхтоўка да веча, пакуль тое веча цягнулася, тут збіралася многа людзей з усёй вёскі. Той завёў кабылу на пашу — падышоў сюды з аброццю. Другі ішоў па кабылу — таксама спыніўся, а потым прысеў. Хто з поля, хто з вёскі падышлі на гоман і засталіся, як на цікавым, вельмі нячастым відовішчы — на хвілінку — да самай касьбы.

— Дык што мы будзем, мужчыны, рабіць з Гуртавым?

Пытанне гэтае, здаўна і штогоду, ставіў звычайна хто-небудзь са старэйшых гаспадароў. Не дамаўляючыся пра чаргу, не забягаючы наперад, але ж з прыкметнай ахвотай і амаль з дзяржаўнай важнасцю.

Адказвалі яму, як і заўсёды, тое самае, як быццам у гэтай справе не было ўжо вопыту, пэўнага стандарту вырашэння. Зноў выстаўляліся на суд, даўно вядомыя, тры варыянты:

1. Разбіць на палосы і скасіць ды прыбраць кожны сваё.

2. Прадаць траву і купіць пажарную бочку.

3. Скасіць, згрэбці, скапіць гуртам і ў копах, па жэрабю, падзяліць.

Пачынаючы з пастушковага ўзросту, больш за дзесяць разоў я быў на гэтым вечы назіральнікам і слухачом, без права голасу. Спачатку па малалецтву, а потым, хоць і грабец і, нарэшце, касец, пры двух старэйшых братах — не гаспадар.

Зрэшты, так мне было зусім добра. Да гэтага ў мяне, гадоў ужо з пятнаццаці, былі свае адносіны.

Штогадовыя веча помняцца мне перш за ўсё як вясёлы перабрэх. На розныя тэмы — ад найбліжэйшага, штодзённага аж да самага грэхападзення Адама і Евы, пра якое, як і пра шмат чаго іншага, расказваў — у сваім варыянце — вядомы на ўвесь наш свет рыбак, паляўнічы, гультай, канавал, бабнік, байдун і песеннік Самусь. Дарэчы, з «нагорскіх», незацікаўленых, але заўсёды, помніцца, прысутны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x