Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свісток стаяў з мяшком пад пахай, слухаў Жука і Лустача — сябра свайго яшчэ па японскай вайне — і з першых слоў уцяміў, што Бог нарэшце зірнуў на яго ласкавейшым вокам.

— Калі трэба, дык трэба, — сказаў ён. — Вось толькі мне скокнуць да Цукермана, жыта купіць.

— Скокнеш пасля, — сур'ёзна сказаў Лустач. — Цукерман твой у лес не ўцячэ.

— І гэта праўда, — таксама сур'ёзна згадзіўся Свісток. Ён падышоў да сябравага воза і кінуў на яго свой скручаны мяшок.

Лустачыха ўсё зразумела.

— Піліп, — сказала яна, — зноў наліжашся! А я тут стой да ночы.

— Упадак цябе не возьме, — адказаў прымак. — Сядзі вось ды бурчы колькі ўлезе. Пайшлі, мужчыны!

Стары Жук сказаў ім, куды ісці, а сам пайшоў шукаць Гаваку.

Гавака быў сёння на рынку таксама без бабы, з рабою, як зязюля, дачкой. Яна стаяла каля воза, гледзячы, як бацька збіраецца запрагаць кабылу.

Выслухаўшы просьбу Жука, Антось Гавака — мужчына ў новым, цаглянага колеру паўкажушку і ў добрых, зацярэбленых гноем ботах — павярнуў каня ў аглоблях галавой да перадка і паставіў дугу да кола.

— Калі Чыжэўскі там, — сказаў ён, — дык і я табе, браце, не вораг. Падыдзем і зробім.

Гэта ўжо быў пародзісты падлюга, для якога подласць даўно стала верай і шчасцем. Уся ваколіца, апроч яго нешматлікіх сяброў, людзей, вядома, «не менш талковых», думала пра Гаваку так, як думаюць пра гадзіну, на якую лепш за ўсё не наступаць. Ён наступаў амаль заўсёды першы. Нешта адразу пасля вайны Гавака захапіў за бясцэнак нядрэнны хутар паблізу ад свае вёскі, і, судом адагнаўшыся ад намаганняў законных нашчадкаў нябожчыка хутараніна, ён разласаваўся на суды і навучыўся іх выйграваць. Стравіць табе жыта ці авёс, ды глядзі, што і цябе яшчэ засудзіць, калі сунешся да «сэндзі пакою» — міравога суддзі.

Жука Гавака лічыў раўнёй сабе, «сапраўдным гаспадаром», і просьбу яго прыняў даволі ахвотна. Да таго ж яшчэ суд — справа прывычная, а дармовую чарку выпіць у добрай кампаніі — таксама можна.

— Яно, браце, дарэчы, я Чыжэўскага сёння не бачыў, — гаварыў ён, ідучы ад воза побач з Жуком.

* * *

Два тыдні пасля гэтага быў суд. Мікіту адмовілі ў іску, апіраючыся на сведак, якія аднагалосна давялі, што пасаг свой Марыля прадала сама і прагуляла. А паўтары дзесяціны зямлі ва ўрочышчы Навінкі куплены Жуком за яго кроўныя грошы…

— Устаць! — грымнуў судовы выканаўца. Прысутныя ўсталі. Суддзя надзеў сваю ярмолку і ўрачыста прачытаў:

— Іменем Рэчы Паспалітай польскай… і г.д. і г.д.

А перад ім стаяў растрапаны Мікіта, у лапцях і дзіравай куртцы. Гледзячы на задаволеныя морды Івана, старога Жука і іхніх сведак, яму хацелася хапіць з пакрытага зялёным сукном стала крыж з распятым богам і шпурнуць яго ў сытую, важную морду суддзі… Ды тут ужо была не Машка і не баба, на якіх можна бяскарна зганяць злосць, а грозны, непахісны мур, які яму не прабіць галавой.

— Пане сэндзя, — сказаў Мікіта, ужо са слязьмі на вачах, — я незадаволены судом, я буду падавацца далей…

— Маеце права, — спакойна адказаў суддзя, — на гэта ёсць акруговы суд у Наваградку.

…Пакуль у тым самым нумары карчмы Жук з сынам, Чыжэўскім і сведкамі замочвалі выйграны суд, гасцінцам шпарка тупала галубінай хадой худая гарапашніца Машка. Мікіта, выпіўшы з бяды, ляжаў ніцма на возе і ўжо зусім не мог разабрацца, ці прыняць крыўду, ці падавацца вышэй, — дзе яго, пры беднасці і прастаце, чакала хутчэй за ўсё яшчэ большая крыўда…

1937–1943

ПРАПАВЕДНІКІ І ЗЛАДЗЕІ

1

Было гэта ў студзені трыццаць сёмага года.

Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды.

«Паеду, — вырашыў стары, — зірну на яго, а можа, і застаць каго ўдасца…»

Трэба было, аднак, каб тае ночы, калі ён меў выязджаць, баба яго — заўсёды дакладная, як будзільнік, — заспала.

Ляжалі яны абое на печы — Грыб ад сцяны, а Грыбіха ад хаты, бліжэй да насценнага гадзінніка. Глухаваты ад старасці, Пятрусь спаў яшчэ моцна, мог недачуць гадзінніка, і таму ён спадзяваўся на сваю Аксеню.

На вялікім куфры старой, на сенніку і з падушкай — усё як трэба — спаў начлежнік.

«Шмат народу цяпер ходзіць па гасцінцы, — думала ўвечары Грыбіха. — То беспрацоўныя, то святыя, то палітыкі. Вось і ім солтыс прывёў нейкага з тых, што пасля турмы за камуну не маюць права жыць у сваім павеце, а ідуць у свет вочы на высылку. Зда ецца, быў бы ты сабе чалавек як чалавек, а ён — куды там! Пятрусь яму пра лес, пра нашу шкоду, дык ён… Выходзіць, па-ягонаму, што ледзь не самі мы вінаваты, а не той, што наша дабро крадзе… Але Пятрусь не стаў з ім доўга гаманіць. „Будзем, — кажа, — газу тушыць, годзе. Мне заўтра ў лес, як найраней, а вам — чаму не! — добра сабе пахаджаць, можна і пагутарыць…“»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x