Іван Шамякін - Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1970, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван Васільевіч не надта весела ўсміхнуўся.

— Не жартуй з агнём, Лада.

— О! Але ж трэба ведаць, хто з іх гарыць, а хто тлее. Парай мне выйсці за Будыку. Вясёленькае жыццё я наладзіла б свякрусе!

— Мілана Феліксаўна — недурная жанчына. Яна ўмее жыць з людзьмі.

— О, тата! Ці ты гэта? Можа, праўда, ты хочаш пасватаць мяне за Будыку? Засядзелася ў дзеўках? Прызнайся, цябе хвалюе гэта? У класічных раманах — кожнага бацьку хвалявала. Графа Растова, князя Шчарбацкага…

Дачка такі развесяліла Івана Васільевіча.

— Я дрэнны бацька, відаць, бо ніколі не думаў ні пра тваё, ні пра Маіна замужжа.

— Дзякуй богу. Хоць у адным бацькоўская псіхалогія за сто год прагрэсіравала.

Звычайна Лада перапыняла размову з бацькамі нечакана — трэба вучыць. Дзесяць мінут на разрадку — і даволі, дысцыпліна ў яе жалезная. У той вечар яны гутарылі доўга, то сур’ёзна, то жартаўліва. Ніхто не перашкаджаў. Вольга Усцінаўна пабегла ў магазіны: трэба сабраць сыну гасцінец; мужаў напамінак, што тыдзень назад выслалі яму пасылку, не спыніў маці. Як можна ехаць без нічога!

Не, я ні ў чым не магу лічыць сябе вінаватым. Ні перад кім з вас. І ніхто з вас не мае права судзіць мяне! Гэта магла б зрабіць ваша маці. Перад ёй я маю віну, але — дзіўна — ніколі не адчуваў яе так, каб караць сябе. Тое, што я сказаў маладому маралісту, які хацеў спалохаць маёй тайнай, праўда: той Антанюк застаўся там, за мяжой, і ўсё засталося з ім. Не, лухта. Ніхто не хаваў аднаго Антанюка і не нараджаў другога. Якая мяжа? Калі і што дзяліла? Ніколі я не дваіўся, здаецца. Ды не, дваіўся ўсё-такі. Інакш пражыць нельга.

«Вы, бацькі, што папы… Вам страшна, каб мы не дадумаліся да адмаўлення таго, што вам здаецца святым…» Не, дачка. Мне не страшна. Тое, што для мяне святое, вы ніколі не адмовіце, бо яно было, ёсць і будзе святым для ўсіх. За гэта я не баюся. І будучыня ваша не хвалюе, бо ведаю, што жыццё ваша будзе лепшае, чым маё.

А што такое лепшае? Спакойненькае? Больш дабрабыту?

«А я не веру, што ад пазнання метаду разліку складаных атамаў стану лепшая…» Любіш ты, Лада, выпускаць калючкі. Ты пранікла ў будову матэрыі куды глыбей, чым я за ўсё сваё жыццё, за ўсё навучанне, і па логіцы ты павінна стаць лепшая. Удасканаленая мадэль. Але, на жаль, не заўсёды так бывае. Навука не адна. Навук многа. Ёсць яшчэ гіганцкі і складаны атам, які называецца чалавецтвам… Аднак я паўтараю твае словы.

Мы, бацькі, падобны на папоў не ў боязі сваёй, што дзеці дадумаюцца да адмаўлення чагосьці, а ў тым, што любім паўтараць тое, што вядома кожнаму малому, і выдаем старыя, як свет, ісціны за сваю бацькоўскую мудрасць…

Зноў супынка? Чаму на гэтым перагоне поезд спыняецца каля кожнага слупа?

А снег усё ідзе. Вунь у святле ліхтара кружаць якія матылі. Не рана? Нехта садзіцца. На такім паўстанку? Каб толькі не да мяне ў купэ. Эгаіст. Але ж поўна месц, вагон пусты. Міма. Дзякуй богу. Я павінен усё-такі разабрацца ў сваіх пачуццях. Чаму ўзнікла гэтае незразумелае адчуванне віны перад дзецьмі? Не толькі перад Васілём. Але і перад Ладай. Перад Вітай. Перад усімі дзецьмі. Якімі ўсімі? Не ўзнімайся, калі ласка да абстракцый. Ісціна заўсёды канкрэтная. Ладзе зайздросцяць. І я сам зайздрошчу такому таленту. І ганаруся. Хоць часам робіцца страшна за яе. Але сёння страху не было. Сёння грызе зусім іншае. Значыцца — Васіль. Можа ты даўно забыўся ўжо, як кінуў мне суровае абвінавачанне? А я помню, і мне баліць. Мая віна, што ты дрэнна ведаў, каму я служыў і як служыў. Я ніколі не ўмеў расказваць пра сябе, тым больш вам. Не ўмеў ці не меў часу? А можа баяўся? У самыя высокія, гераічныя моманты майго жыцця здараліся такія падзеі, сітуацыі, якія вы не здолееце правільна зразумець. І, аднак, я павінен быў расказваць больш. І не рэагаваць так хваравіта на любыя твае словы, помніць, што ў маладосці сам быў такі ж гарачы. Ды і не толькі ў маладосці. Напэўна, мне трэба было вось з такім спакоем і развагай разабрацца ў тваёй віне. Але ўсе мы з нервамі, у мяне яны добра такі падношаныя. А ты і да таго не раз біў па гэты сцёртых струнах. У малодшых класах прыносіў пяцёркі, а ў старэйшых тройкі. Званкі дырэктара, класнай, далікатныя просьбы прасачыць за сынам. Магло гэта мяне цешыць, радаваць так, як радавалі Ладзіны граматы і медалі?!

Пад націскам маці я пайшоў на ўніжэнне: прасіў за цябе, калі ты паступаў ва універсітэт. За Ладу не трэба было прасіць. Балела і цяпер баліць, што ты, мой адзіны сын, не такі, як твая сястра. Ну, няхай не выдатны — хаця б звычайны, як усе іншыя. А ці так ужо добра быць шэранькай звычайнасцю? Уласна кажучы, што я ведаю пра цябе? Што ты ўзначаліў кампанію крыкуноў, у якой, безумоўна, былі гультаі і, магчыма, хуліганы. Ім абы пашумець. Але хіба ўсе такія? Сам рэктар казаў: хлопцы здольныя і разумныя. Супраць чаго вы пратэставалі? Супраць аднаго дурня і прыстасаванца? Ці супраць метадаў выкладання? Хто ў гэтым разабраўся па сутнасці? Вы, нібыта, патрабавалі: «Марксізм-ленінізм павінен выкладацца сапраўднымі ленінцамі!» І наладзілі абструкцыю таму тыпу. Але ён і цяпер штодня ўзыходзіць на кафедру, тлусценькі, ружовенькі, задаволены сабой, і чытае, напэўна, усё па тых жа старых канспектах, зрабіўшы невялічкія купюры і такія ж устаўкі — каб звязаць з сучаснасцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x