Іван Шамякін - Снежныя зімы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Снежныя зімы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1970, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Снежныя зімы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Снежныя зімы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Снежныя зімы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Снежныя зімы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кляпнёва! — не папрасіў — закрычаў так, што закашляўся. Выцер хусткай вусны, лоб, баязліва спытаў: — Што з Надзяй?

Іван Васільевіч не адказаў. Глядзеў на дзверы. Чакаў з такім адчуваннем, як не аднойчы ў лесе чакаў звера.

Будыка хрыпеў ненатуральным голасам, спалоханым, ліслівым:

— Іван, як ты мог падумаць? Хіба я калі падвёў цябе? Выдаў нашу тайну? Каб я хацеў, то сказаў бы Віце на вяселлі… Мы танцавалі…

Напамінак пра Віту скалануў Антанюка, разануў па сэрцы болем. Тлумачыць гэтаму чалавеку, што трагедыі бываюць розныя, не мог, не меў сілы. Сілы патрэбны, каб неяк стрымацца ў межах прыстойных паводзін і высветліць… Для сябе высветліць. Нікога не пакараеш. Ні па якім кодэксе, ні па крымінальным, ні па маральным. Напісана праўда. Наадварот, сам ён варты кары, што хаваў тайну, выдумаў бацькоўства сваё. І Надзя… Высветліць хочацца адно: навошта пісалася гэтае пісьмо? З якой мэтай? Ён жа прасіў, як сябра, як чалавека…

Нячутна адчыніліся дзверы — і ўкаціўся Кляпнёў, як заўсёды з усмешачкай, вясёленькі, нёс новы анекдот, які павінен быў улагодзіць шэфа, калі той чым-небудзь угневаны.

Будыка цяжка падняўся, кінуў цераз стол руку з пісьмом.

— Ты пісаў?

Кляпнёў паглядзеў у вочы Антанюку і, не зірнуўшы нават на пісьмо, не ўзяўшы яго, адказаў з нахабнай усмешкай:

— Я пісаў.

…Дапытвалі палоннага карніка. Пытанні задавалі ўсе. Будыка перакладаў. Адказваў фашыст смела, талкова, даваў вельмі карысныя звесткі. Ён, Антанюк, думаў: «Не дурань, ведае, як уратаваць сваю шкуру». І раптам начальнік асобага аддзела брыгады Гагары дзе, які праглядаў дакументы палоннага, працягнуў яму, Антанюку, фотаздымак. На картачцы — шыбеніца, на ёй у пятлі — іх сувязная Галя Міхальчанка, жывая яшчэ, з расплюшчанымі вачамі, у сутаргах… І ўнізе ён, гэты малады, прыгожы, з паднятай нагой — толькі што выбіў чурку з-пад Галіных ног.

Ніхто не паспеў маргнуць вокам, як ён, Антанюк, ва ўпор — у твар, у разяўлены рот, у вочы — выпусціў усю абойму. Упершыню за вайну вось так — ва ўпор. Апомніўся тады, калі Будыка, камісар, Таўрыдзе скруцілі рукі, вырвалі пісталет, павалілі на ложак, прыціснулі да сцяны, а ён біўся, як у эпілепсічным прыступе…

…Страляў у тоўстую нахабную морду. Гэтак жа — ва ўпор. Грымелі стрэлы: бах, бах, бах… Але той адразу ўпаў. А гэты не падае. Чаму гэтая тоўстая паскуда не падае? І ўсё гэтак ж нахабна ўхмыляецца. Міма? Кулі праляцелі міма? Не, загадзя скруцілі рукі. Страляць няма як…

Страляць няма з чаго. Выйшаўшы з гэтага страшнага ўтрапення, апрытомнеўшы, абмяклы, заліты халодным потам, Іван Васільевіч паглядзеў на свае пустыя, ліпкія ад поту далоні, з агідай выцер іх аб плашч.

Будыка крычаў, Кляпнёў гаварыў ціха, з ухмылачкай. Не адразу дайшоў сэнс іх размовы.

— Не, ты паглядзі, Іван! Бачыў такога тыпа?

— Валянцін Адамавіч, навошта так? Што крамольнае я зрабіў? І хіба гэта першая тайна, якую ты сказаў мне ў сяброўскай размове? Канечне, я разумею, Івана Васільевіча ўгневала, што ты выдаў яго пікантныя сакрэты. Але ж ты ананімкі не пісаў. І я не данос напісаў. Адкрыў праўду. Не люблю падману.

— Ты каму затыкаў, халуйская твая душа?

— Халуйская?! — Кляпнёў на міг сарваўся — рвануўся да стала, сціснуўшы кулакі.— Значыцца, халуйская?.. Так, так… Дзякуй, Валянцін Адамавіч, — але тут жа асекся, зноў увайшоў у сваю ролю, — Навошта ж так, Валянцін Адамавіч? Не робіць гэта гонару такому вучонаму, як вы, — абразіць маленькага чалавека, свайго падначаленага. Нам з вамі працаваць. І я бываю карысны. Я патрэбны… Я — наш.

Іван Васільевіч не вытрымаў — брыдка зрабілася. Пайшоў да дзвярэй. Але пайшоў не міма Кляпнёва. Пайшоў на яго. Цераз яго. Як сляпы. І Кляпнёў спалохаўся — адступіў. Але не кінуўся ўбок. Адступіў да дзвярэй, пагрозліва ківаючы пальцам: «Ну, ну!» Задам адчыніў дзверы, трохі не збіўшы з ног сакратарку, якая слухала пад дзвярамі. У калідоры змоўк, пабег, баязліва азіраючыся. Цырнуў некуды ўбок.

Івана Васільевіча дагнаў Будыка, задыханы, быццам прабег кіламетр.

— Бачыў, якую змяю я грэў? Якая гніда! Сукін сын! А? Падонак! Сёння ж духу яго не будзе тут! Ты, як заўсёды, меў чуццё. Ты куды, Іван? Раскажы толкам, што там здарылася. Што з Надзяй?

Іван Васільевіч спыніўся каля лесвіцы, павярнуў ся, выдыхнуў Будыку ў твар:

— Пайшоў прэч!

І асцярожна пачаў спускацца па ўсходах уніз.

У атмасферы духоўных пошукаў

Вось ужо чвэрць стагоддзя кожная новая кніга Івана Шамякіна выклікае бурныя спрэчкі, становіцца прадметам дыспутаў і абмеркаванняў. Прычына, відаць, у тым, што пісьменнік таленавіта расказвае пра нашу сучаснасць, пра наш сённяшні дзень. Усе раманы Шамякіна нараджаліся як водгук мастака на вострыя і злабадзённыя пытанні жыцця, угадвалі нешта вельмі істотнае ў зрухах індывідуальнай псіхалогіі і грамадскай свядомасці. Шамякін, бадай, у большай меры, чым хто-небудзь іншы з беларускіх празаікаў, валодае шчаслівай здольнасцю ўвасабляць у мастацкіх вобразах новыя з’явы, павевы, — тое, што яшчэ толькі носіцца ў паветры, не маючы дакладных контураў і назвы. Калі ў некалькіх словах сказаць пра самае галоўнае ў творчасці Івана Шамякіна, дык гэтым галоўным будзе тонкае разуменне таго, што з’явілася ў характарах, у адносінах людзей, выхаваных ва ўмовах савецкай, сацыялістычнай рэчаіснасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Снежныя зімы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Снежныя зімы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Снежныя зімы»

Обсуждение, отзывы о книге «Снежныя зімы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x