Кузьма Черный - Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Черный - Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Русская классическая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дзецi, васпанна, доўга не бачылi яго i яшчэ не прывыклi.

- I не прывыкнуць нiколi. У дзiцячую душу што западзе, нiколi, колькi i жыць будзе чалавек, не вытруцiцца адтуль.

- Дык як загадаеце, васпанна Анэта, брату свайму Хведару: жанiцца яму цi не. Хэ-хэ-хэ! А нам як: пабыць яшчэ тут трохi цi зараз жа выносiцца з хаты?..

- Чаго ж ты маўчыш, сястрыца мая, можа, чакаеш, каб я цябе папрасiў?

Зноў яго сiлком абсадзiлi на лаву.

- Хэ-хэ-хэ, мы не ведаем, што нам рабiць, васпанна.

- Што рабiць? Зараз жа вон адгэтуль усе! Усе зараз жа!

- Божа мой, - залiлася слязьмi Зося, стукнуўшы локцямi аб стол.

Хведар быў белы як палатно. Губы яго сцiскалiся i дрыжалi. Дзецi трымалiся за Анэту i плакалi.

- Ты думаеш пра дзецi цi не?

- Гэта каб падзякаваць, мусiць, мне, што я iду гадаваць чужыя дзецi, закрычала Зося, выбегшы на сярэдзiну хаты.

- Можа, ты i дабра iм хочаш, але як гэта ўсё робiцца!

Варывон Вiлач ужо ўсцягваў на плечы кажух. Але адразу, адумаўшыся, уздыхнуў i сказаў да Зосi:

- Цiха, пляваць на ўсё. - I да Хведара: - Ты тут гаспадар цi хто? Каб гэта на мяне, дык я тут доўга лiшне не глядзеў бы, а адразу...

- Што адразу? - крыкнула Анэта.

- Каб больш я твайго слова не чуў! - кiнуўся да яе Хведар.

- Не, будзеш чуць!

- Дай сюды хлапца. Мой сын, я над iм бацька.

- Ты бацька яго, але не над iм.

Ён адарваў ад яе меншага хлапчука i панёс на руках. Хлапчук немым зайшоўся плачам. Анэта з большым зачынiлася ў кухнi.

Варывон Вiлач усё ж усцягнуў на плечы кажух i падаў вялiкую хустку Зосi.

Лiст

Як два разы жанiўся Хведар Тамiлоўскi, вёска Канатопшчына, Бабелянскага раёна. Я чалавек просты i невучоны, дык не вельмi складна апiшу, як жывуць малыя дзецi i ўся iх сям'я, але затое чыстую праўду скажу. Эх, горка i кепска жывецца бедным хлопчыкам без роднай маткi! Гэта ў Хведара Тамiлоўскага. Дык адзiн большанькi хлапчук, можа, яму гадоў якiх сем або восем - не Хведараў, а яго жонкi, якую ён забiў, за што i адседзеў два гады. А меншы - родны сын Хведараў, i яму, можа, якiх год тры цi трохi больш. Забiў Хведар жонку з зайздрасцi, i ўзяў ён быў яе дзеля выгады, а жыць з ёю не хацеў. I гэтыя два хлапчукi за свой кароткi век вельмi ж гора, небарачыны, ужылi. Няма ў iх цяпер нiякага скутку, цi як тут сказаць, каб iм прасветлую гадзiну мець. У Хведара дзве сястры ёсць, дык старэйшая, Матыльда, спрыяе Хведару, гэтакая самая, як i ён, наглая i ненаедная. А маладзейшая, Анэта, толькi i ёсць абарона гэтых малых. Яна нейкi, можна сказаць, вырадак ува ўсёй iх сям'i, не падобна на ўсiх iх. Ёй i самой дрэнна тутака жыць пры гэтакiм браце. Як ён у астрозе сядзеў, дык яна за мужчыну была i на полi, i дома. А гэтыя малыя нават жыццём сваiм рашалi, плакалi i рыдалi, калi бацька жанiўся. Большы - ён жа ўсё ўжо ведае. Пра яго гэта я i хачу напiсаць, бо меншы то гэты яшчэ як воск, што з яго хочаш, тое i зробiш. Ён яшчэ нiчога не ведае, i лепш, можа, каб i не ведаў. А большы ўсё змалку дзён сваiх уведаў, на няшчасце сваё. Калi Хведар Тамiлоўскi жанiўся, дык пад акном народ стаяў, i некаторыя рагаталi з гэтага вяселля, бо ён iзноў узяў з-за выгады i набраў пасагу чорт што. Дык iзноў у хаце з гэтаю Зосяю ў яго дабра не будзе. А большы хлапчук, не Хведараў, а той, першай яго жонкi, як дзiкi нейкi i як бы скалечаны застаўся. Пра гэта я колькi разоў чуў ад самое Анэты, якая за малых вельмi абстайвае, а пасля я пачаў сам прыглядацца адно ж праўда. Тады я ўспомнiў, што яшчэ як ён быў меншы, дык як Хведар бiў раз на панадворку паленам яго мацi нябожчыцу, дык я прыбег па-суседску ратаваць. А малы гэты стаiць каля платца i дрыжыць увесь. I нейк не па-людску глядзiць. Можа, ён тады нiчога не бачыў больш, апроч гэтага палена, якое бiла ў плечы яго мацi. З таго часу ўжо колькi год прайшло, а ён часта гэтаксама глядзiць. Памятаю, калi яна, мацi яго, колькi дзён была непахаваная - усё следства вялi, - дык ён не адыходзiў ад яе нежывой i гэтаксама глядзеў. Не плакаў, а глядзеў гэтак страшна. Я па-суседску прыйшоў зняць з яе мерку, каб труну зрабiць, бо я сталяр, а ён стаiць i вокам не змiгне. Дык мне самому стала страшна ад гэтага яго зiрку. Вялiкi жаль агарнуў маё сэрца, i з таго самага часу я калi ўбачу яго, дык маё сэрца крывёю аблiваецца. Бо я i сам, сказаць, гледзячы на яго, успамiнаю, як я гадаваўся. Я просты чалавек i не ведаю, што са мною часамi робiцца. Паеду араць i ўспомню гэтага хлапчука; дык жаль душу агорне, i пакуль забудуся, дык хоць немаведама дзе дзецца. Гэтаксама i з яго цёткаю Анэтаю, сама гаварыла; за гэта яе ў хаце i не любяць. А гэтыя людзi ў iх у сям'i жывуць сабе - ядуць, п'юць, спяць, робяць, сварацца i нiчога не бачаць i нiчога гэтага не ведаюць, што можа быць усё гэта на свеце. А гэты хлапец нешта ўсё як бы бачыць i маўчыць. Нешта з яго будзе, калi ён вырасце. Дык от я i хачу тут напiсаць вам, дарагiя таварышы, у рэдакцыю газеты (бо я не ведаю, куды больш пiсаць пра гэта), каб, можа, якая апека была над гэтым хлапцом, цi што, а то вельмi ж i цяпер яму нясоладка жыць. А яшчэ каб якi-небудзь закон быў, каб прыглядацца, калi судзяць, да таго, напрыклад, што Хведар зрабiў з гэтым хлапцом, калi бiў i забiў яго мацеру, бо сядзець у астрозе то ён сядзеў два гады, але што гэта памагло? Ён мог пасядзець i адзiн месяц, i дзесяць год, i адно ўсё роўна было б. I яго калi засуджвалi, дык толькi i ўспамянулi, што хлопца асiрацiў. А можа, ён зрабiў з гэтым хлапцом нешта больш! А можа, ён яго зрабiў гэтакiм, што ён колькi будзе жыць, дык не будзе падобным на ўсiх. Можа, ён будзе бачыць на свеце i ў людзях больш, чым усе; будзе бачыць i ведаць тое, чаго ўсе навокал яго не бачаць i не чуюць. Ён будзе разумнейшым за ўсiх. Ён будзе бачыць навылёт усiх людзей, а яго не будуць бачыць, i ведаць, i разумець, што ён гаворыць, i ўсе як ёсць будуць не толькi смяяцца, а аж здзекавацца над iм. Можа, ён сярод тых людзей, што без розуму i сэрца, будзе, як трава на дарозе. Бо разумнейшаму чалавеку, таму, хто больш бачыць за ўсiх, хоць прападай сярод усiх. Гэта заўсёды было i ёсць, можа, хiба пасля не будзе. Сярод усiх калi будзе адзiн гэтакi, дык няма каб у разумнейшага вучыцца, дык яшчэ, яго абсаджваючы, смяюцца, крыўдзяць, каб ён от, канешне, быў гэтакi самы без розуму i сэрца, як яны самi. Можа, я не гэтак усё гавару, як трэба, можа, нягладка цi цяжка, але я чалавек просты. Хоць i бываў шмат дзе на свеце, але мала вучоны; можна сказаць, не вучаны, а мучаны. Трэба яшчэ, каб бралi на ўвагу тое, што гэты хлапец, калi нават пад'еўшы i адзеўшыся, усё адно мучыцца сэрцам сваiм, бачачы заўсёды ў вачах сваiх, як дрыжаць губы i твар у яго мацеры, калi яе паленам забiваюць. На гэтым я канчаю. З тае самае вёскi Якуб Малькевiч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Лiст Якуба Малькевiча (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x