• Пожаловаться

Кузьма Черный: Макаркавых Волька (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Черный: Макаркавых Волька (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Русская классическая проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Макаркавых Волька (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Макаркавых Волька (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кузьма Черный: другие книги автора


Кто написал Макаркавых Волька (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Макаркавых Волька (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Макаркавых Волька (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
З некаторага часу ён пачаў нават дабiрацца да раённага цэнтра, каб прымасцiцца там, калi не на службу, то на годнасць раённага актывiста. Але райвыканком быў ад яго дома далёка, i Дзядзюля задаволiўся тым, што пакiнуў за сабой агульнапрызнаную годнасць то "душы ўсiх спраў", то "цэнтра ўсiх спраў" у сельсавецкiм маштабе. Вядома, з такога чалавека кпiлi ў кожнай хаце, але за вочы. У вочы ж нiхто не хацеў з iм звязвацца, кiруючыся прыказкай, што "воўк сабакi не баiцца, але звягi не любiць". Скончылася тым, што словы "душа" i "цэнтр" з'ядналi разам i пачалi зваць Дзядзюлю "цэнтральнай душой". I от гэтая "цэнтральная душа" здолела так усадзiць свой нос у сельсавецкiя справы, што Вольчын бацька нiякай даведкi не дабiўся. Злосны на ўвесь свет, ён напiсаў дачцэ горкую праўду, што не мае больш сiл i цярплiвасцi.

Даходзiлi чуткi, што Вольку з рабфака звольнiлi.

Але дадому яна, аднак, не прыехала. Яна нiбыта недзе асталася на працу, а вечарамi хадзiла ў вячэрнюю школу. Як бы там нi было, яна аднойчы ўлетку прыехала дадому на два тыднi з прычыны хваробы мацi. Мацi памерла i была пахавана ў тым далёкiм кутку могiльнiка пад вязамi, куды цяпер хадзiла прыцемкамi незнаёмая жанчына. Пасля смерцi мацi Волька была яшчэ дома дзён чатыры. Яна крыху змянiлася - пасталела, выраўнялася з паставы i стала яшчэ прыгажэйшая, як была.

Дзядзюля бачыў яе здалёку, i, як толькi яна паехала ў свой горад, следам за ёю пайшла заява, што яна ў свой час была звольнена з рабфака як кулацкая дачка. Здарылася так, што бацька яе тыдняў за пяць да яе прыезду i купiў быў на гадоўлю цяля. Пасля пахавання жонкi, выпраўляючы Вольку ў горад, ён цяля прадаў i грошы аддаў ёй. Яна не хацела браць, але ён упрасiў яе: яму было прыемна хоць так выказаць сваю сардэчнасць да сваёй дачкi, якая толькi адна i асталася цяпер у яго. Такiм парадкам, у Дзядзюлеву заяву было ўпiсана, што апошнiм часам Вольчын бацька займаецца спекуляцыяй цялятамi.

Зноў пачалi даходзiць у вёску чуткi пра Вольку. Гаварылi, што начальнiк той установы, дзе яна працуе, прыслаў сюды ў сельсавет запытанне. Але нiхто не ведаў, што Дзядзюля зноў уцёрся ў гэтую справу. Поўны задавалення, ён слухаў гаворкi, што Волька нiбы без працы. Але праз нейкi час Волька пачала раптам прысылаць бацьку грошы. Устрывожаны Дзядзюля пачаў збiраць весткi пра Вольку, але бацька яе раптоўна памёр, i пахавалi яго суседзi: Волька не прыехала. Больш таго, яна нават не адказала на тэлеграму, якую ёй далi. У тым, значыцца, горадзе яе ўжо не было. Рад - няволя, а Дзядзюлю прыйшлося забыцца на ўсю гэтую справу. Праз некаторы час Волька прыслала бацьку грошы, але iх нiхто з пошты не забiраў, i яны пайшлi назад. Узнепакоеная Волька напiсала бацькаваму суседу, i той адказаў, што бацька памёр i пахаван побач магiлы мацi. Пра Вольку больш нiчога не было чуваць.

Жывая карцiна ўсяго гэтага i паўстала перад Дзядзюлем, калi незнаёмая жанчына нагадала яму Вольку. З задаваленнем думаючы аб тым, што ён сваiмi заявамi адпомсцiўся Вольцы за колiшнюю знявагу, Дзядзюля спакойна клаўся спаць, акруглiўшы свае думкi фразай: "Цяпер мы з ёю квiты".

Назаўтра быў ясны дзень. Стаяла восень. Высока ўзнiмалася неба, i сонца залiвала зямлю. Прыемны лёгкi холад адчуваўся ў подыху ветру.

Сафрон Дзядзюля зранку iшоў на сваю працу. Цяпер ён быў начальнiк усёй кааперацыйнай сеткi па сельсавеце. З таго часу ён пастарэў, i дробная хада яго набыла большую выразнасць: цяпер ужо кожны мог заўважыць, што ступае ён дробна i цiха. Апрануты ў бобрыкавае палiто, ён нёс свой партфель, мiнаючы шырокiя завулкi новага калгаснага пасёлка. За апошнiя гады на ранейшай вулiцы асталося не больш палавiны хат: хто будаваўся, хто выходзiў на шырэйшую разлегласць. Стаяла многа новых дамоў. Сафрон Дзядзюля таксама жыў ужо ў новым сваiм доме, з чорным i чыстым ходам. З поўдня ад пасёлка, як вокам акiнуць, цягнуўся нядаўна засаджаны калгасны сад. З другога боку iшлi калгасныя гаспадарчыя пабудовы. Маладыя таполi, клёны i каштаны стаялi жоўтыя паабапал дарогi. Каб Волька Макаркавых з'явiлася сюды, тут яна ўжо зусiм не пазнала б роднай сваёй мясцовасцi.

Кааперацыйнае праўленне было ў новым доме, за калгасным садам. Пешаходная сцежка вiлася паўз самы могiльнiк. Падыходзячы да паркана, Сафрон Дзядзюля заўважыў раптам, што на царкоўнай сцяне вiсiць нейкае палiто. Зацiкаўлены, ён пералез цераз жэрдкi i падышоў. Царква была зусiм трухлявая. Гнiлая шалёўка не трымалася на цвiках i сыпалася ўнiз спарахнелымi кавалкамi. Доўгiя цвiкi скрозь тырчалi па сцяне. На адным з гэтых цвiкоў i вiсела палiто.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Макаркавых Волька (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Макаркавых Волька (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Макаркавых Волька (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Макаркавых Волька (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.