Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Русская классическая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дамавiкамерон (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дамавiкамерон (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дамавiкамерон (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дамавiкамерон (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А вада такая халодная, - ускрыкнуў мужчына, трапiўшы пад струменi. Здаецца, так пiсаў Камю ў сваiм "Падзеннi", калi дзяўчына-самагубца кiнулася з моста ў рэчку.

- Зараз, зараз, зараз... Зробiм табе цяплейшую... А цi-цi, а цi-цi... Здаецца, так прыгаворвае матка, калi кладзе ў начоўкi сваё немаўлятка, а яно разяўляе бяззубы рот, маўляў, радуецца, маўляў, смяецца... А цi-цi... У мяне нiколi не будзе дзяцей, я так вырашыла.

Вада пацяплела. Мужчына цалаваў млечны шлях рабацiння на Русалчыным хрыбетнiку.

- Скажы мне, любая, а цi праўда, што Русалка можа зацяжараць ад тапельцавага насення?

- У XIX стагоддзi, любы, усе казкi засталiся ў мiнулым... А можа ты хочаш, каб я ўтапiла цябе, зацягнула ў глыбiню, а потым яшчэ зацяжарала?

"I зусiм у яе не глыбокая... Наадварот, - падумаў мужчына. - Вузкая i караткаватая дый поўная мяне... Стоячы нязручна".

Русалка трымала шланг-цмока за горла, каля самай галавы-распырсквальнiка. Локцем яна пацiху закручвала халодны кран. Вада пагарачэла.

- А цi-цi! - закрычала Русалка. - А цi-цi!

На каханкаў ляцеў кiпень. У густой пары патанула экстатычнае заканчэнне акта.

- Цiкава, як хутка сыдуць з майго пляча пухiры апёкаў? - спыталася Русалка ў мужчыны, што выцiраў голаў махровым ручнiком.

- Думаю, праз тыднi два i следу не застанецца, - сказаў той, разглядаючы свае ружовыя апараныя пальцы.

LX. ДАМАВIК-6

Лiтаратар жыў каля iнфекцыйнай бальнiцы. Штодня даводзiлася праходзiць каля яе. Вядома, ён не карыстаўся тэлефонным апаратам, што вiсеў на вартаўнiковым буданчыку каля металёвай механiзаванай брамы. Можа, таму лiтаратар не баяўся падхапiць жаўтуху-гепатыт цi якую iншую трасцу з халераю. Да людзей у белых ды iншаколерных халатах ён ставiўся абыякава, без шкадобы i спачування. Ходзяць сабе за плотам i хай сабе ходзяць. Ёсць яны i ёсць я, i нiшто нас не знiтоўвае. Толькi нельга сказаць, быццам бы лiтаратара зусiм не цiкавiла бальнiца. Яму вельмi падабалiся цагляныя дамкi, збудаваныя на пачатку стагоддзя ў казачным стылi мадэрн. Ён нават марыў займець, калi стане вядомы i адпаведна заможны, падобны вось такi акуратны дом пад чырвона-брунатнай дахоўкаю. Асаблiва падабаўся дом з крыжыкам над уваходам.

Аднаго разу, шпацыруючы каля iнфекцыйнай бальнiцы разам з крытыкам, лiтаратар спытаўся:

- Бачыш дамок з пакручастым дахам?

- Звычайны мадэрн, - вiславусы крытык знiзаў сутулаватымi плячыма.

- Болей таго, - узбудзiўся вiхрасты лiтаратар, - правiнцыйны югендстыль... Але мне падабаецца... Гэта ж не дашчаная шпакоўня на лецiшчы i не раскiрэка будан экс-партыйца цi ньюкамерсанта... Гэта твор... Два асобныя ўваходы, вокны арачныя, канёк з флюгерам, падмурак высокi каменны, дзверы фiлянговыя, ганкi з каляровых цэментаў - чорны, чырвоны, блакiтны, i асноўнае - белыя накрухмаленыя фiранкi. Усё-ўсё разумею, i бальнiчны каларыт у iх, i элемент галечы прысутнiчае, i халадок эфiрны, лёгенькая пройма, скразнячок, ветрык, свежасць... стэрыльнасць мяне заўсёды вабiла...

- А мне ад такiх халерных баракаў тхне фармалiнам. Не разумею, нашто табе морг? Цi ты вырашыў займацца некрафiлiяй?

- Якi морг? Вунь дом, жоўты... - лiтаратар асекся. - А я нiколi не думаў, што адбываецца ўсярэдзiне. Стаiць i стаiць. Дах, сцены, вокны...

- Сутарэннi, - утроп дадаў крытык. - Другi ўваход вядзе ў сутарэннi, дзе ў холадзе на лёдзе захоўвалi нябожчыкаў, а ў верхнiм памяшканнi iх анатамiравалi. Толькi давай пагаворым пра iншае...

I крытык распавёў лiтаратару пра тое, як у дзяцiнстве яго паклалi на сорак дзён у гэтую iнфекцыйную бальнiцу. Мацi крытыка, а тады трэцякляснiка, працавала ў пiянерлагернай бiблiятэцы. З-за гнiлаватай перамёрзлай бульбы, якой кухар спрабаваў кармiць дзяцей, яна перасварылася не толькi з кухарам i лыжкамыйнiкамi, а i з загадчыцай медыцынскага пункта. У спрэчцы бiблiятэкарка, вядома, атрымала перамогу, i ў лагер прывезлi два кодабы добрае бульбы. Адпрацаваўшы чэрвень i лiпень, яна з'ехала на цэлы жнiвень адпачываць на Каўказ у Гагру, пакiнуўшы сына ў тым жа лагеры. I ўсё было б добра, каб не дурнiцы, што выспелi на калялагерным балотцы. Хлопец наеўся лясных ягад так, што страўнiк узбунтаваўся, i давялося бегчы ў медпункт i прасiць лекi, каб спынiць панос. Вельмi лагодная загадчыца ўгаварыла трэцякласнiка пераначаваць у iзалятары. А той, не бачачы пасткi, згадзiўся. Яна ж выклiкала з Менска "хуткую дапамогу", сказаўшы, што ёсць падазрэннi на дызентэрыю. Спрачацца, бунтаваць хлопцу не выпадала, i яго соннага i вялага перавезлi ўночы з лагернага iзалятара ў рэспублiканскую iнфекцыйную бальнiцу. Дызентэрыйнай палачкi аналiзы не выявiлi, i "стул" быў нярэдкi. Толькi памяркоўныя дактары вырашылi не рызыкаваць. I, праляжаўшы з хворымi дзецьмi тры днi, будучы крытык быў як i ўсе - з рэдзенькiм "стулам", тэмператураю i наяўнасцю палачкi. Хлопцу давялося праляжаць у мадэрновым дамку ажно ўсе сорак дзён. Праз закратаваныя вокны ён бачыў засаджаны бэзам двор, старую драўляную паветку i высозны паркан, над якiм зрэдчас праплывалi сiнiя тралейбусныя дахi. Сум i аднастайнасць зняволення крышку ўпрыгожвала дзяўчынка аднагодка. Яна дазваляла будучаму крытыку прыходзiць да яе ў ложак i засоўваць пальцы ў пругкую мiжножную цяплынь...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дамавiкамерон (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дамавiкамерон (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дамавiкамерон (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x