Владимир Орлов - Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Русская классическая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi я п'ю за здароўе турэцкiх працоўных, iмя Леанiда Васiлевiча Дранько-Майсюка ў маёй сьвядомасьцi ўжо цалкам выцесьненае iншым - Зьвiяд Канстанцiнавiч Гамсахурдзiя.

Калiсьцi ён змагаўся за правы чалавека, яго садзiлi, ён нiбыта каяўся, выходзiў на волю, зьбiраў дэманстрацыю й вёў яе да Мцхецкага храму. Насустрач Зьвiяду Канстанцiнавiчу выяжджаў Эдуард Амвросiевiч Шэварднадзэ, якi, сеўшы ў крэсла першага сакратара грузiнскага ЦК, перасаджаў, кажуць, 30 тысяч гэтак званых спэкулянтаў i ценевiкоў, за правы якiх, называючы iх прадпрыймальнiкамi, ваюе цяпер у "Движении демократических реформ".

А тады верны ленiнец, брэжневец i андропавец Шэварднадзэ, раскрылiўшы рукi, iшоў насустрач дэманстрантам.

- Чаго ты хочаш, сынок? - пытаўся ён у Гамсахурдзii, спрабуючы абняць яго.

- Нiякi я табе не сынок, - хмурна абзываўся сын клясыка грузiнскае лiтаратуры дысыдэнт Зьвiяд. - У мяне адна мацi - Грузiя, i ты яе прадаў.

Гамсахурдзiю зноў садзiлi, i ўсё паўтаралася. Пра гэта распавядаў мне гадоў дзесяць таму знаёмы грузiнскi мастак - памiж злоснай антысавецкаю показкай пра тое, як Брэжнева вадзiлi па Эрмiтажы (Вось, Леанiд Iльлiч, Гоя, а вось "Дзяўчынка на шары" Пiкаса. - А гэта што за малпа? - А гэта, Леанiд Iльлiч, люстэрка. - А-а, Таркоўскi...), i блюзьнерскай показкай пра тое, як Гiвi намаляваў мадону, аднак "слишком балшой малчык палучился".

Першая пляшка цынандалi, як i часiны застою, калi яна каштавала ня больш за два рублi, ужо сталася гiсторыяй.

У Боры бяруць марозiва салдацiкi Савецкай армii. Лыжачкi ў Абх.ССР (цi ў незалежнай РГ) ужо скончылiся, i Бора падае марозiва зь вiдэльцамi. Воддаль спыняецца машына з трыма грузiнскiмi гвардзейцамi, i памiж мною й Борам адбываецца другi дыялёг.

- Боря, ты хотел бы служить в национальной гвардии?

- ...национальная гвардия... и... - вытанчана й прыгожа лаецца Бора.

- Боря, а в Советской армии ты служил?

- Советская... и... армия... и... - Бора лаецца непрыгожа й нявытанчана.

Вяртаючыся да бервяна, я знарок раблю кругаля, каб прайсьцi побач з нацыянальнымi гвардзейцамi й падараваць аднаму зь iх бел-чырвона-белы значак.

- Ты за Гамсахурдиа? - замест якога-небудзь значка наўзамен, пытаецца гвардзеец, i тры пары цёмных вачэй глядзяць на мяне, нiбыта тры дубальтоўкi.

- Я за демократию, - абачлiва адказваю я пад гэтымi трыма сэктарамi абстрэлу.

- Проходи, - кажа гвардзеец.

Цынандалi з новае пляшкi пераконвае, што вадаправод у "Бары" з 12-цi да 17-цi пакуль што не адключаюць.

Бервяно, мора й цынандалi зноў скiроўваюць мае думкi да загадкi - дзе я знаходжуся? - i да асобы, якая гэтую загадку ўвасабляе.

Чарговая пабыўка Гамсахурдзii на волi атрымалася такая працяглая, што дысыдэнт здолеў ператварыцца ў прэзыдэнта.

Народ любiць свайго прэзыдэнта батона Зьвiяда Гамсахурдзiю. Нiякага сумневу ў гэтым не пакiдае ўчарашнi нумар "Вечернего Тбилиси", што тырчыць у мяне з кiшэнi. "Напрасно враги Грузии, - напiсана ў iм на першай старонцы, тешат себя надеждой, что наш народ устал в борьбе за независимость и демократию. Он неутомим, как и его Президент. Проискам врагов мы противопоставим сплоченность и единство. Те же, кто выступает против народа, будут сурово наказаны".

Ад гэтых суворых слоў лёгкi хмель пакiдае мяне, i я пасьпешлiва напаўняю фiлiжанку, каб адагнацца ад халоднае думкi, цi не выступаю я супраць народу, што супрацьпаставiць мне сваю згуртаванасьць i адзiнства.

З газэтнае паласы на мяне дапытлiва глядзiць дарагi батона прэзыдэнт. "Хай смутак нiколi ня росiць вачэй тваiх добрых i ясных", - выплываюць на памяць словы зь лiста беларускага народу да вусатага суайчыньнiка дарагога батона прэзыдэнта.

Тамсама, на першай старонцы, пад партрэтам дарагога падвярстаны лiст армянаў, якiя дзякуюць "и лично дорогому президенту" за адкрыцьцё ў грузiнскай школе армянскае клясы.

Учора ўвечары, калi далi электрычнасьць, па першай праграме TV паведамiлi, што ў Тбiлiсi за арганiзацыю забастоўкi арыштавалi старшыню грузiнскага дзяржтэлерадыё й яшчэ дзевяць апазыцыянэраў. Тэлежурналiсты па-ранейшаму бастуюць, i па тбiлiскай праграме йдуць адно iнфармацыйныя выпускi й амэрыканскiя баявiкi.

У вечаровым выпуску паказваюць мiтынг. На iм выступаюць: прыгожая жанчына ў чорных панчохах, непрыгожая жанчына ў чорных панчохах i з вусамi, неiнтэлiгентны мужчына ў чорных акулярах з падазрона аттутураным крысом пiнжака й сам батона прэзыдэнт. Ён чыста выгалены, але ўсё адно цяжка пазбыцца моцных асацыяцый з фiдэлеўскай смаляной барадою. Над натоўпам падымаецца збой партрэтаў дарагога батона.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x