• Пожаловаться

Владимир Орлов: Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов: Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Русская классическая проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Владимир Орлов: другие книги автора


Кто написал Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вiдаць, што гановэрская публiка ня сьпешчаная сустрэчамi з гасьцямi з былога сацлягеру. "Чаму вы так цiха гаворыце? - пытаецца ў нас зь Мiрэлаю падстаркаватая фраў. - Вы яшчэ баiцёся?"

Нашая начная рэзыдэнцыя - родны дом Ролянда ў гарадку Цэле за паўсотнi кiлямэтраў ад Гановэру.

У электрычцы з намi знаёмiцца малады жаўнер бундэсвэру. Пачуўшы пра Менск i Сафiю, ён кажа, што разьведка Варшаўскага дагавору працавала на мiжнародных iмпэрыялiстаў. У iншым разе камунiстычнае камандаваньне даведалася б, што ў бундэсвэры жаўнераў распускаюць на ўiкенд па хатах i без праблемаў узьняло б у выхадныя днi чырвоны сьцяг над Гановэрам дый рэшткаю Эўропы.

Пад перастук вагонных колаў мне згадваецца, як некалi, у часы, калi наша неабсяжная краiна будавала БАМ i жыла пад лёзунгам "Нечерноземье - ударный фронт!", такой самай парою я ехаў на начлег са сталiцы ў падмаскоўны гарадок. Поруч важылi носам табаку двое сяброў i былых аднакурсьнiкаў. Адзiн, летувiс, быў тады асьпiрантам МДУ й натхнёна пiсаў дысэртацыю аб прапагандзе летувiскiмi камунiстамi перавагаў сацыялiзму ў гады буржуазнага рэжыму. Другi, беларус, вучыўся ў Вышэйшай камсамольскай школе, заслужыў гонар быць у групе скандаваньня на чарговым гiстарычным зьезьдзе КПСС i са шкадобаю апавядаў пра юную швэдку, якая прыехала ў iхнюю вышэйшую школу ўдасканальваць свае левыя погляды, ды аказалася настолькi леваю, што хадзiла на заняткi ў празрыстай сукенцы бяз станiку й згодна з пастановаю парткаму завяршыла навучаньне значна раней тэрмiну.

Першы мой спадарожнiк пазьней выкладаў у Вiльнi ў Вышэйшай партыйнай школе, потым быў беспрацоўным, потым узяўся выкладаць нешта супрацьлеглае зьместу й патасу сваёй дысэртацыi ў палiцэйскай акадэмii, а пасьля заняўся бiзнэсам i аднойчы напрамiлы Бог прасiў мяне перадаць на менскiм вакзале нейкаму чалавеку нейкую сумачку. Другi папутнiк, што ў студэнцкiя гады захапляўся подзьвiгамi Iгната Грынявiцкага й Iвана Пулiхава й казаў, нiбыта рыхтуецца "замачыць" Леанiда Iльлiча, паехаў пасьля камсамолскай аlma mаtеr выконваць iнтэрнацыянальны абавязак у Афганiстан, спаў у гатэльным нумары не на ложку, а ў абкладзенай мяхамi зь пяском ваньне, а аднаго дня сеў у гэрацкiм аэрапорце ў тамтэйшую таксоўку й нiкуды не прыехаў...

Сацыялiстычныя iдэалы былi калiсьцi не чужыя й Ролянду Бальцэру, пагатоў ягоным бацькам належала ў Цэле колькi рэстарацыяў. Ролянд зь сябрамi нават стварыў камуну. (Сустрэўшыся празь пятнаццаць гадоў, яны - бiзнэсмэны, банкiры, проста заможныя людзi - ўволю нацешылiся ўспамiнамi.) Як рэха таго даўняга часу я ўспрыняў дэмакратычнае Роляндава рашэньне: самому ўлегчыся спаць, калi мы пасьля вячэры паднялiся на другi паверх, на падлозе, а мяне ўладкаваць на ложку. Калi Ролянд прыедзе да мяне ў Менск, я таксама лягу на падлозе. Праўда, у нас ня будзе на другiм паверсе мэзанiну з усiмi выгодамi, ня будзе тэрасы з выхадам у сад i могуць надацца перабоi з вадой i баварскiм пiвам, а таксама з салямi, кiвi й яшчэ некаторымi дзяжурнымi прадуктамi.

На гановэрскiх вулiцах i вулачках, акрамя немцаў, жывуць туркi, мурыны й жоўтатварыя дзецi паўднёва-ўсходняй Азii. У мэтро, трамваi або электрычцы побач з вамi абавязкова апынецца хтосьцi са скураю iншага колеру. На цьвiнтары катэдральнага сабору, вiдаць, з блаславеньня Алаху, жабруе маладая турчанка або чачэнка са спавiтым дзiцем. У пастаўленым каля ног плястыкавым вядзерцы ад жавальных гумак пуста - мо таму, што дзiця ў жабрачкi нейкае занадта цiхмянае: нi голасу зь пялюшак не падае, нi носу не вытыркае. Усё гэта прыводзiць на памяць айчынных сьляпых, што калiсьцi сядалi ў электрычку на станцыi Койданава, старанна й балюча топчучы вiдушчым пасажырам ногi, сноўдалiся па вагонах i цягнулi гугнявымi галасамi "Враги сожгли родную хату", а выбраўшыся ў Стоўбцах на пэрон, на вачох у дабрадзеяў упэўнена лiчылi нажабраваныя грошы i, беспамылкова абмiнаючы гразкiя калюжыны, iмпэтнай хадою кiравалiся ў прывакзальную пiўнiцу.

Некалi ў Гановэры жыў досыць вядомы дадаiст Курт Швiтэрс. У ягоны гонар у цэнтры гораду паставiлi скульптуру: вялiкiя, узгрувашчаныя адзiн на адзiн кантэйнэры з сабраным на вулiцах i спрасаваным сьмецьцем i жалезным ламаччам. Надпiс паведамляе, у якi дзень якога году быў напоўнены сваiм зьмесьцiвам кожны кантэйнэр. Маўляў, сьпi спакойна, дарагi Курт, твой эстэтычны клопат жыве.

Ня ведаю, цi можна аднесьцi да дадаiзму вершык, што выплывае каля гэтага манумэнту з маiх дзiцячых успамiнаў:

Пришла весна. Цвели дрова.

Верблюд из Африки

Приехал на галошах.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.