Владимир Орлов - Гарэла сьвечка (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - Гарэла сьвечка (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Русская классическая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гарэла сьвечка (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гарэла сьвечка (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Спачатку ён зьняў з свайго пракурорскага кiцелю ордэн Чырвонае Зоркi й дзясятак мэдалёў, а тады ўзяўся нам зь сястрычкаю апавядаць нешта падазрона негераiчнае, што зачапiлася ў маёй памяцi абрыўкамi павучынак з задаўненага бабiнага лета: пра панiчнае адступленьне "нашых" па стэпе да ракi Дон, пра вiнныя скляпы вугорскага графа, дзе ў вiне з расстраляных бочак патанулi колькi дзясяткаў п'яных салдацiкаў i пра нейкага свайго сябра, якога за нейкую Дусю застрэлiў чалавек зь дзiўным прозьвiшчам Сьмершавец... Блытаныя ўспамiны скончылiся тым, што бацька заплакаў i, мабыць, помсьцячы таму Сьмершаўцу, прабiў сваiм пяцiфунтовым кулаком сьценку нашае фанэрнае шафы. Я плакаў ад страху. Малая сястрычка румзала, бо хацела паглядзець салют. Мама таксама плакала, цэлы вечар выцягваючы з разьбiтай бацькавай рукi стрэмкi. Такiм, у сьлязах, i запомнiлася тое сьвята.

А можа, дзiцячая яснасьць успрыманьня мiнулае вайны ўпершыню ўскаламуцiлася, калi на iншы Дзень Перамогi бацькаў брат дзядзька Санька зацягнуў песьню, дзе былi загадкавыя ды зь вiдавочным прысмакам неасэнсаванае брыдкасьцi словы пра савецкага камандзiра, якi спачатку камандаваў ротамi, а потым

В Ленинград пробирался болотами,

Целку ломая вдовы.

А мо вiнаватыя былi асьцярожныя мамiны прыгады пра фольксдойча Паўля зь нямецкага гарнiзону iхнае прыдняпроўскае вёскi, пра Паўля, якi паведамляў вяскоўцам, калi будуць хапаць моладзь на работу ў Нямеччыну або забiраць каровы, якi меў пасьведчаньне нямецкае антыфашыстоўскае арганiзацыi, яўна падабаўся маёй маме i танцаваў зь ёю на вячорках, якi перадаваў патрэбныя партызанам зьвесткi i ў вынiку быў зь нечага загаду застрэлены крыху зьбянтэжанымi хлопцамi зь лесу проста за хатаю, куды прынес iм чарговую паперку зь нейкiмi лiчбамi й малюнкам?

Мая бабуля Аўгiньня, удава расстралянага ў 1933-м "врага народа", наконт тамтэйшых партызанаў выказвалася зь нязвычнай для яе цiхмянага характару экспрэсiўнасьцю. Найбольш запала мне ў памяць гiсторыя з апошняю кармiцелькай вялiкай сям'i маладой кароўкаю Цясюткай, якую хавалi ў адрыне за сенам, але сусед Апанас, колiшнi камбедавец, раскулачвальнiк i даносчык, штосьцi спасьцярог i прывёў у адрыну сябрукоў з карабiнамi, якiя слухалi, цi дыхае сена, ды толькi разумная рагуля, чуючы пагiбель, прытаiла дыханьне i ўратавалася, уратаваўшы гэтым маму зь яе сёстрамi, а маiмi будучымi цёткамi, што праз паўстагодзьдзя, калi мама ўжо будзе ў лепшым сьвеце, запытаюцца ў мяне, куды ж выбралi на самага галоўнага iх зямелю А.Р.Лукашэнку - у Маскву цi ў Менск?

Мне здаецца, сумневы накшталт маiх варушылiся ня толькi ў маёй душы, проста мы старанна хавалi iх, доўжачы сваю "вайнушку" зь яе бясспрэчным падзелам на "нашых" i "немцаў", "вайнушку", у якой клясе ў пятай у шэрагах байцоў нечакана зьявiлiся кулямётчыцы, разьведчыцы й мэдсястрычкi, i iм было наканавана ўжо зусiм хутка ператварыць нас з загрубелых ваякаў у людзей цалкам цывiльных, здатных хiба што на лякальную памежную сутычку з рэваншыстамi з ФРГ, што - па назову аднаго з полацкiх прадмесьцяў - расшыфроўвалася як Фэдэратыўная Рэспублiка Грамы.

А потым прыйшла завiрушная зiма, калi мы перабралiся жыць у Наваполацак i калi на стале ў музэi баявой славы гарэла сьвечка.

Я думаю, што адмовiўся падпiсаць прысягу ня толькi праз боязь крывi цi з гiгiенiчных меркаваньняў. Мне ўсё ж iшоў пятнаццаты год i пры ўсёй тагачаснай iнфантыльнасьцi я мог ужо зьвязаць некаторыя факты ў ня надта артадаксальныя сылягiзмы.

Мне, безумоўна, было яшчэ рана казаць кляснай кiраўнiчцы, што больш страшнай за вайну з гiтлераўцамi была вайна ўлады з уласным народам, а сьмерць у Курапатах, цi ў нашых полацкiх Бельчыцах была нашмат больш жудаснай за гераiчную сьмерць пад Сталiнградам цi ў апэрацыi "Багратыён". Аднак я добра ведаў, што я ўнук пасьмяротна рэабiлiтаванага дзеда Максiма. Ад бацькi я чуў, што сталiнскiя "перегибы" ацэньвалiся (тады) у дзясяткi тысяч жыцьцяў, i аднаго разу на ўгаворы кляснай усё-такi (няхай i бяскроўна) уступiць у сьледапыты, запрапанаваў зьбiраць зьвесткi ня толькi пра герояў Вялiкай Айчыннай, але i пра тых, каго замучылi ў НКВД. Клясная паглядзела на мяне быццам на жыхара паўдзённага паўшар'я Юпiтэру або як на чалавека, што ўцёк з колiшняга бэрнардынскага кляштару ў полацкiм Задзьвiньнi, дзе была вар'ятня i дзе прыкладна ў той час псыхiятарам спатрэбiлася цэгла, пасьля чаго бабiнец кляштарнага касьцёлу разабралi, а косткi з пахавальняў пад iм раскiдалi па двары пад нагамi ў хворых.

Вынiкам маёй прапановы сталася сур'ёзная размова кляснай з мацi. Я быў дэфiнiяваны iдэйна нявыхаваным падлеткам. Пагатоў, вылазка лiчылася ня першай. Аднойчы на ўроку гiсторыi, пачуўшы ад настаўнiцы, што Ленiн у эмiграцыi "жил впроголодь и ходил в бедной, поношенной одежде", мы з выдатнiкам Мiшам Пеньяўскiм, абурыўшыся гэткай мiталягiзацыяй, гучна зарагаталi. Другiм разам мы спрабавалi выступiць супраць рэпэтаваньня на ўроку лiтаратуры лiтмантажу да сустрэчы з чарговай дэлегацыяй вэтэранаў, дзе мы павiнны былi сядзець з гасьцямi на сцэне школьнае актавае залi вакол партызанскага вогнiшча, зладжанага з вэнтылятару й прывязаных да яго пiянэрскiх гальштукаў. (Трэба, праўда, прызнаць, што наш пратэст меў досыць банальную прычыну - мы ня вывучылi сваiх вершаваных тэкстаў, як, зрэшты, i заданьня зь лiтаратуры.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гарэла сьвечка (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x