Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптам пачынае ўяўляцца, што толькі твар, вялізныя сінія вочы — Глашыны, а жвавае, таропкае цела — гэта нехта, хто яе самую ж схапіў i валачэ, i таму такі жах, такое маленне ў гэтых вачах.

Немцы прайшлі зусім блізка ад сухой елкі, за якой мы ляжалі. Я нават бачыў, як той, што бліжэй да нас i пад каскай, у стракатым плашчы-накідцы, паглядзеў на паваленую елку i збіўся з нагі — мабыць, падумаў, што трэба зазірнуць за яе ці пастрачыць з аўтамата. Нават патрон у маёй вінтоўцы варухнуўся, здалося, — такі быў гэта момант. Вузкі малады твар яшчэ нейкі час быў павернуты да нас, але немец не застрачыў i не падышоў…

А мы, калі ix не стала відаць, ускочылі на ногі i пабеглі. Бегчы не мела сэнсу i нават небяспечна было: мы ж не ведалі, што, хто перад намі паявіцца праз пяцьдзесят, праз сто метраў, але ў нас прарвалася назапашанае за гэтыя хвіліны пачуццё, жаданне быць як мага далей ад таго месца, дзе мы цяпер. Але вось небяспека мінула тут, затое паўстала, чакаючы, наперадзе…

«Пастаіш — бяда нагоніць, пабяжыш — напрэшся на яе!» — гэта Рубеж любіў паўтараць, Цімох Рубеж — смешны, дзіўны чалавек, з якім мы сустрэліся праз два дні… У нашым аўтобусе ніхто яго не помніць, яны яго не ведалі, Рубяжа. Сышлася мая дарога з ягонай на нейкім невялікім адрэзку, а далей пайшла толькі мая, а яго абарвалася. Мусіць жа, i акрамя нас з Глашай яго помняць, нехта недзе (сям'я ў яго была), але ўсё роўна такое пачуццё, што з жывых толькі я ды Глаша ведаем, што ён быў, i пакуль мы яго ўтрымліваем у сабе — гэта праўда, што ён быў.

Дзіўна, што людзей, якія зараз у аўтобусе, я ўспрымаю як пасрэднікаў, праз ix я звяртаюся, як да жывых, да тых — Косці, Зуёнка, Вядзмедзя, якіх ведаў, бачыў многа год назад. I Косця-начштаба — вось гэты шумны, смяшлівы, i Касач, што маўчыць усю дарогу, i Сталетаў — усе яны як бы проста адтуль, з 25-гадовай далечы. Дзіўна, калі памяць вось так раптам робіцца явай, рэальнымі галасамі… Відушчыя павінны напружвацца, каб у сённяшнім убачыць таго, хто чвэрць веку назад быў «Касачом», «Зуёнкам», «Сталетавым», «Косцем-начштаба» . А мне намагання не трэба ніякага: толькі тых, ранейшых, i бачу. A сённяшнія толькі пацвярджаюць, што ўсё — праўда.

…Глаша сядзіць на кукішках, прысланіўшыся да дрэва. Пасля шалёнага бегу на шчоках яе плямамі распаўзаюцца бледнасць i румянец, a ў немігатлівых вачах цёмны спалох i разгубленая ўсмешка. Я стаю над ёй, сушу на сваім твары казытлівы пот i насцярожана азіраюся. Глаша паказвае, што страляюць усюды, кругом.

Так, у лагер нам не праскочыць. Ды i няма там нікога.

— Здзівіцца Касач: дзе ты? — кажу я.

Глаша нацягнула аж на калені шэры світэр, зняла з мысіка бота бярозавы ліст, разглядвае.

— Восень ужо, — сказалі яе вусны i вочы, што зірнулі на мяне. I я ўзяў ад яе зжоўклы, але яшчэ мяккі, жывы ліст, быццам яна немаведама што важнае i значнае гаворыць.

Калі пачалася сапраўды блакада — значыцца, усё гэта: страляніна, самалёты цяпер ужо i там, дзе мама, сястрычкі. Добра, калі здагадаюцца адразу пайсці на «востраў» , у глыб балота. Вёска наша там i ў 41-м, i ў 42-м хавалася.

Глаша глядзіць на мяне i згаджаецца з тым, што я думаю. Фу, ды я ж уголас думаю! Размаўляю ўголас, не заўважаючы таго. Кажу далей, нібы нічога не заўважыў:

— Там, у сваім лесе, я на немцах катацца буду, як толькі захачу. Там яны не дастануць. А схлыне — дастаўлю цябе…

Я не сказаў: «Касачу» . Яе пагляд замінаў называць гэта імя. Раней памагаў, патрабаваў, а цяпер чамусьці замінае.

Мы зноў ідзём праз лес, i зноў Глаша паказвае, дзе страляніна гусцей. Павярнулі да балотца, зялёнага, з палеглай доўгай травой. Я набраў у пілотку вады i, падняўшы над тварам, лаўлю губамі саланаваты ад поту струменьчык. Глаша п'е з далоні.

— Есці хочаш? — здагадаўся я. Яна жвава кіўнула i зірнула па-дзіцячы: нібы я зараз вось дастану з дрэва i падам ёй. Чорт, нават сумку сваю ў лагеры пакінуў, добра яшчэ, што вінтоўка ды граната пры мне. А Глаша зусім без нічога, хоць бы дзеля фасону Касач даў ёй які карабін. Цяпер прыклыпаем да маіх аднавяскоўцаў, а там падумаюць, што я проста з дзяўчынай, нявесту прывёў, дзень добры ў шапку вам!.. Заб'юць немцы, падыдуць i будуць разглядаць нас.

Я адняў у Глашы свой локаць, зрабіўшы выгляд, што мне трэба вярнуцца на прасеку, паглядзець.

Аўтобус наш дрэмле. Глаша, нахіліўшыся, пашукала ў сумцы, падала Сярожу бутэльку з вадой. Сказала строга: «Не абліся!» i цяпер глядзіць у акно: я адчуваю яе перацятае дыханне і, здаецца, бачу сіні мазок скасавураных вачэй, які i ззаду Касачу, мусіць, відзён. Касач за спіной у нас. Мы едзем, каб сустрэцца. На сустрэчу з самімі сабою едзем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x