Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вочы мае прагна i спалохана разглядалі жаночую белізну, застыла праяўленую чорным шоўкам. Глаша раптам села, падціснуўшы ногі, i схапіла боты.

— А, гэта ты…

— Каня шукаю, — растлумачыў я сваё існаванне на свеце.

Як акуратна боцікі з анучамі стаялі каля яе, сплаканай!

Пасля вайны ўжо Глаша ўспамінала: «Іду праз увесь лагер, размаўляю, калі хто зачэпіць, смяюся, рагачу, але сама іду плакаць. Ужо лагер ззаду, ніхто мяне не бачыць, а я ўсё не плачу, спяшаюся на сваю паляну, да дуба: дабегла, сцягваю боты, ладкуюся, анучы развешваю сушыцца — усё цяпер так зручна, добра! — i нарэшце даю волю слязам, што так доўга стрымлівала, таму i салодкім» .

Toe, што Глаша спалоханая, заплаканая, — якая там прыгажосць! — губы распухлі, вочы патухлыя, зласлівыя, — мяне вельмі кранае. Нібы дзеля мяне паблажэла, зліняла знарок, каб мне прасцей было з ёю, лягчэй. Удзячны за такую шчодрую, добрую яе непрывабнасць (нават носам хлюпае, як хлапчук!), я стаю, разважаю наконт заўтрашняга бою. Значыцца, ніштаваты гарнізон, калі мы з тачанкамі ідзём! Гэта добра, што сілу пакажам. Даўно пра блакаду новую пагаворваюць (восень, за ўраджаем палезуць), а атрад наш на самым выступе партызанскай зоны. Трэба раскінуць, пашырыць гэты выступ…

— Я не хаджу на аперацыі,— кажа Глаша, не даслухаўшы маіх разважанняў,— я ж — «камандзірка» !

Глядзіць, нібы гэта я яе абазваў так.

— Ну i дурні!

Я ахвотна згадзіўся. Само сабой, зразумелая справа…

— Ну, i можаце цалавацца са сваім камандзірам. A ў мяне будзе дзіцятка. Вось! Хоць лопніце ўсе ад злосці!

Я спалохана скасавурыўся — нібы гэта зараз будзе. Нешта ва мне ёсць такое, у несамавітай i вялай маёй постаці, i таму Глаша мяне зусім не саромеецца.

— I правільна, — радуюся я, — гэта вы здорава прыдумалі. Вайна скончыцца, a ў вас…

Я мог бы сказаць «у нас» : я ахвотна прымаў яе да нас, у той фантастычны свет, дзе мы з Касачом задушэўныя сябры i нам Глаша не замінае.

«Здорава!», «прыдумалі!» — перадражніла Глаша мае захапленне. — Дурань ты.

Але глядзіць так, нібы просіць яшчэ раз паўтарыць маю дурасць. А мяне прасіць не трэба.

— Будзеш мамай.

Словам гэтым я нібы ўдарыў яе: раптам пакутліва пачырванела, адвярнулася, спахапілася абуваць боты.

— Угу, камандзір наш, яно, канечне, — цягну я i падаю Глашы кончык абарванай гаворкі,— вайна пройдзе…

— Думаеш, я не ведаю, што ў вас у кожнай вёсцы па «цешчы» ?

I зноў — нібы ўдарылася балючым месцам, нават застагнала. Устала i пайшла палянкай. А я ўсё ніяк не магу кінуць тую размову, па-дурному цягну яе, гавару, гавару. Глаша маўчыць, амаль варожа, i я змаўкаю нарэшце.

Яна ўперадзе, я крокаў на дзесяць ззаду — ідзём між старых, грузных штабялёў. Цёплая кіслая гніль казыча ноздры. Да вайны тут нарыхтоўвалі дровы: бярозавыя, асінавыя, грабавыя, плахі дагніваюць, зляжалыя, зліплыя, нібы аблітыя мыльнай пенай.

Між штабялёў — тоўсты дыван з маладога, густота, лапушыстага грабніку. Камень кінь — падскочыць, як ад гумы. Глаша ступае паволі, задумліва. Грабнік такі густы, што трэба доўга трымаць раўнавагу на адной назе, адшукваючы месца, куды паставіць другую, i ад гэтай, напэўна, позы Глаша ўсё весялее. Зноў балет, як тады з вядром.

— Глядзі, ружовы! — кажа пра зубчасталісты, як бы пасланы на зямлі, грабнік. I праўда: увесь абпырсканы чырванню. У настоеным сухім цяні гэтага зялёна-румянага дывана хаваюцца конікі лясныя. Цэлы касцёр ix узлятае з-пад нашых ног: праляцеўшы, падаюць на зубчастыя лісты з сухім шалясценнем i тут жа згасаюць. На маёй далоні лясны конік, як вугольчык, пацягнены шэрым попелам. Глаша ўзяла яго, пасадзіла на сваю дзіўна вузкую руку. Дазволіла яму выстраліцца i глядзіць, як успыхнуў іскаркай i зноў патух на зялёна-ружовых лістах.

Я пачаў уголас разважаць, што, магчыма, яны прыстасоўваюцца. Вайна, пажары, вунь колькі ўсё гэта цягнецца, ужо i не спадзяюцца, што скончыцца. Мы i самі думалі: раз — i ўсё!

— Яны, можа, адзін дзень жывуць, — запярэчыла Глаша, — што яны помняць!

Тады я пабедаваў за ix: раптам у дажджлівы дзень народзяцца — толькі хмары i ўбачыш! Нават не будзеш ведаць, што неба бывае чыстае, сіняе-сіняе…

Глаша глядзіць на мяне здзіўлена, быццам я ўслых сказаў: «Як твае вочы» . Адвярнулася, засмяялася:

— Які ты смешны! Асабліва на тачанцы сваёй. Немцы ад смеху паміраюць.

(Вось што ў Глашы мяне асабліва здзіўляла тады. Бывала, абкружаць яе хлопцы, пасміхаюцца адзін з аднаго, з яе, а яна — нібы тонкая былінка на ветры: доўгія рукі, уся яе порсценькая постаць па-дзявочы вырываецца з-пад нашых позіркаў, узнятыя плечы так i ходзяць — нейкі танец сарамяжлівасці. Але сінія вочы нечакана смелыя, смяшлівыя. У ix радаснае ўсведамленне сілы, якая сабрала i трымае нас каля яе, жаночай улады над намі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x