Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Давай, сушэй будзе! — крыкнуў Жэнька, ганьбячы мяне перад Касачом, які сярдзіта на нас азірнуўся. A ўсе мы азірнуліся на гучны смех — дзяўчынкі. Я гатовы быў забіць i сябе, i «Герынга» , i гэту рагатуху, якой менавіта ў гэтае імгненне абавязкова трэба было з'явіцца. У вялізныя разбітыя боты, як белыя свечкі ў падсвечнікі, уторкнуты буслянячыя ногі, у гарэзліва адкінутай руцэ — бруднае вядро, на другой руцэ — вялікая, цяжкая, з аўчыны рукавіца (збірае свінням дабро, што коні губляюць), а самой вунь як весела!

Глаша любіць успамінаць гэты выпадак, асабліва весела ёй ад майго абурэння тым, што яна так па-балетнаму трымала сваё вядро. Але, выявілася, развесяліў яе Жэнька, ягонае крыўлянне i бакенбарды, a зусім не я ca сваім возам.

Касач i Жэнька звярнулі ў яе двор — яны таксама вырашылі адпачыць. А мне ўжо было не да таго.

Жыла Глаша з маці, яшчэ маладой, з маладым станам жанчынай, бацьку свайго яна ведала толькі па фатаграфіі, дзе ён на ўвесь рот смяяўся. Аднекуль з Урала прыходзілі ад яго аліменты. А аднойчы прыляцела яшчэ адна фатаграфія з цэлай гронкай гэткіх жа, як у бацькі, усмешак: Вера, Надзя, Любоў — далёкія Глашыны сястрычкі па бацьку. У вёсцы Глашу i яе прыгажуню-маці называлі: «Глашка-дзесяцітысячніца», «Ульяна-дзесяцітысячніца» . Пашчасціла ім выйграць "такую суму на аблігацыю — нават у раённай газеце пісалі пра гэта. Вось тады гаспадара дома i закруціла-замуціла, аж на Урал закінула.

Падабаўся Глашы спачатку не Касач, а Жэнька: «Каб толькі не такі рукасты» . Яны з Жэнькам сварыліся, аблівалі адно аднаго вадой, амаль біліся i гучна, зласліва апраўдваліся: яна — перад маці, ён — перад камандзірам: «Няхай сам (сама) не лезе!»

Летам сорак трэцяга немцы пачалі бамбіць партызанскія вёскі. Глаша раптам апынулася ў нашым атрадзе. Ульяна ўгаварыла Касача, хоць у нас нават на кухні i ў санчасці былі амаль адны мужчыны. Глашына маці справядліва разважыла, што ў партызанскім лагеры не так небяспечна, як у сямейным, куды яна сама перасялілася з усёю вёскай.

Спачатку каля кухні i ў санчасці пачалі заўважаць кароткавалосую, вузенькую, як лінеечка, дзяўчыну, сарамліва рослую i жвавую. Для сваіх семнаццаці яна была даволі высокая, але з такімі вузенькімі плячамі, ніякавата ўзнятымі ўгору, такія ў яе былі радасна-сінія вочы, што часамі яна здавалася зусім дзеўчанём.

Тое, што прыйшло, прыйшло не адразу — пасля чарговай «блакіроўкі» .

Блакада скончылася, мы зноў пачалі заўважаць многае ў свеце. З блакады людзі, атрады звычайна выходзілі, як з пакутлівай хваробы — аслабелыя, але неверагодна прагныя да цішыні, да сну, смеху, галасоў, дзённага святла. Дзень зноў рабіўся днём, а ноч — ноччу, месяц ужо не быў падобны на асвятляючую ракету, а чалавечыя цені — на магільныя ямы.

Вось тады мы i заўважылі, што побач з намі жыве «камандзірка» .

Ранейшы наш лагер немцы разбурылі, спалілі, жылі мы ўжо ў другім лесе, спалі не ў зямлянках, а проста пад дрэвамі ці ў «райскіх шалашах» — буданах з яловай кары.

Дняваліш пад раніцу сярод гэтага часовага табара, абкружанага халодна-белымі елкамі з садранай карой, i раптоўна заўважыш, як у крайнім ад дарогі буданчыку вытыркнуцца з-пад кажушка разутыя ногі i тут жа спалохана схаваюцца. Голас Касача ў буданчыку непраўдападобна дабрадушны, а Глашын смех такі раптоўна жаночы, глыбокі.

Калі Касач адлучаўся куды ў гэту пару, праводзілі яго закахана-раўнівыя вочы — мае i Глашыны. А аднойчы нашы з ёю вочы сустрэліся: Касач задумлівым трушком праехаў паўз мяне, я позіркам праводзіў яго i азірнуўся на буданчык. Глаша сядзела, абхапіўшы рукамі кажух на каленях; згубіўшы за дрэвамі Касача, натрапіла позіркам на днявальнага. Не ведаю, што мае вочы сказалі ёй: здаецца — так i быць! — дазволіў i ёй любіць камандзіра. На твары яе мільгануў спалох, i яна схавалася ў буданчыку.

Уставала «камандзірка» цяпер пазней за ўсіх. Але я разумеў, што гэта ад страху перад намі, перад нашымі ўсмешкамі, позіркамі. Усё, чаго Касач, магчыма, i не заўважаў, удвая гняло яе, як толькі наставалі раніца, дзень.

Вось прачнуўся наш лагер: кашляюць, смяюцца, закурваюць, мыюцца жоўтай, як халодны чай, балотнай вадой. Хто сухар грызе, хто высек крэсівам ці з кухні прынёс агонь i цешыцца, ратуецца ад камароў маленькім вогнішчам, а хто зброю аглядае.

Ноч скончылася, але дзень яшчэ не пачаўся — савіня пара перагукнуцца цераз увесь лагер, абгаварыць ці высмеяць кагосьці.

У камандзірскім буданчыку быццам i няма нікога. «Камандзірка» паяўляецца перад намі ўжо адзетая i прычасаная. Наўзбоч ідзе да бочкі з вадой, ціха, быццам пабудзіць каго баіцца, мыецца пад дрэвам. Часцей за ўсё ў акуратных боціках i шэрым нямецкім світэры, які не закрывае яе худзенькую шыю, але нечакана ўзялася аднекуль яшчэ i чорная сукенка — такая прасторная вузенькім плячам, такая шаўковая, недарэчная. Ёй хацелася перад намі быць як мага больш дарослай, а выглядала яна ў гэтай доўгай сукенцы яшчэ больш безабароннай. I асабліва гэтая роўная i непрыемная, такая чужая жаночая бялюткасць, бель, што праступала праз чорны шоўк!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Адамовіч - Нямко
Алесь Адамовіч
Алесь Адамович - Немой
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Я из огненной деревни…
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Клуб
Алесь Адамович
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Адамович - Война под крышами
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Последняя пастораль
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Хатынская повесть
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Каратели
Алесь Адамович
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Алесь Адамович - В партизанах
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x