• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Сотнікаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Сотнікаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-1016-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Сотнікаў
  • Название:
    Сотнікаў
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2008
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-02-1016-6
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сотнікаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сотнікаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной. Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Сотнікаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сотнікаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сотнікаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі яны ўжо выправіліся і Сотнікаў пачаў кашляць, Рыбак запытаўся з папрокам, чаго ён змоўчаў, тады як здаравейшыя адмовіліся, на што Сотнікаў адказаў: «Таму і не адмовіўся, што тыя адмовіліся». Рыбаку гэта здалося не зусім зразумелым, хоць пасля ён падумаў, што ўвогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не канаюць. Дойдуць урэшце да жытла, абагрэюцца, паядуць гарачае бульбачкі, і ўся хвароба адстане. Найлепшае для салдата лякарства — пад'есці.

— Тут ужо блізка. Патрывай крыху, — бадзёра абнадзеіў Рыбак і павярнуўся, каб ісці, як Сотнікаў ззаду, мабыць, не стрымаўся, закашляў неяк адрывіста, суха. Стараючыся перацяць кашаль, захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны.

— А ты снегу. Снегу вазьмі, ён перабівае.

Усё змагаючыся з кашлем, які рваўся з ягоных грудзей, Сотнікаў зачэрпнуў жменяю снегу, пасмактаў, і кашаль сапраўды патроху суняўся.

— Халера, прывяжацца — хоць задушыся.

Рыбак нахмурыўся, але змоўчаў, і яны пайшлі далей.

З рова на дарогу па свежым снезе выбег ланцужок ямак-слядоў. Рыбак падумаў — сабачыя, але, прыглядзеўшыся, зразумеў, што сляды былі воўчыя. Таксама, мабыць, вабіла да чалавечага жытла — не соладка па такім снезе ў лесе. Далей яны ўдвух так і ішлі дарогай па гэтых слядах, немітусліва роўных, упэўнена нетаропкіх. У прыцьмелай шэрасці ночы сляды не толькі азначалі дарогу, але і паказвалі, дзе снег быў мяльчэйшы, — воўк гэта адчуваў добра і заўжды абыходзіў гурбы. Яны таксама не хацелі правальвацца да каленяў, бо і так ужо прытаміліся на хадзе. Рыбак звыкла кідаў позіркі наперад і ў бакі і адначасна сачыў за воўчым следам. Зрэшты, неўзабаве павінен быў паказацца хутар, і гэта выклікала ў Рыбака новыя, больш радасныя думкі.

— Любка там. Агняная дзеўка, — раптам сказаў ён, не паварочваючыся, і Сотнікаў ззаду не ўчуў.

— Што?

— Дзеўка, кажу, на хутары. Пабачыш — ураз падужаеш.

— Табе да дзевак яшчэ!

Прыстала брыдучы ззаду, Сотнікаў расчаравана апусціў галаву — уся яго ўвага цяпер была скіравана на тое, каб не збіцца з кроку, не парушыць пасільны, асвоены ім тэмп…

— А што ж… Ось падрубаць бы толькі…

Але і ўспамін пра ежу не падагнаў Сотнікава. Усё горбячыся на хадзе, ён зноў пачаў адставаць, і Рыбак азірнуўся.

— Учора прыдрамаў на балоце, дык хлеб сасніўся. Цёплы бохан за пазухай. Прачнуўся, а гэта ад агню прыпякло. Во прыкрасць.

— Сасніцца, не дзіва што, — глуха пагадзіўся напарнік. — Тыдзень на параным жыце…

— Ды і паранае ўжо выйшла. Учора Гронскі паследні раздаў, — сказаў Рыбак і змоўк.

Усё, што сапраўды турбавала яго, ён перажываў моўчкі. Да таго ж наперадзе канчаўся лес, дарога выбаўлялася праз хмызняк у поле, ззаду ў зімовай шэрасці шырокай сцяной чарнеўся ельнік. Далей, збоч ад дарогі, усчаўся расцяроб, замёрзлае балотца з альховымі купінамі, за якім дарога паварочвала ўлева на пагорачак, дзе з-за хмызу вось-вось павінна была выглянуць дзіравая страха пунькі, а там за плотам і дамоўка з падворкам, хлявамі і задраным асверам над студняй. Калі асвер тырчыць канцом угару, то ўсё добра, можна заходзіць, а калі апушчаны круком у калодзежны зруб, значыць — паварочвай назад, у доме чужыя. Так, прынамсі, некалі дамаўляліся з дзядзькам Восіпам. Праўда, тое было даўно, восенню, пасля яны сюды не патыкаліся — кружылі па іншых мясцінах, па той бок шашы, пакуль карнікі не загналі іх зноў туды, адкуль месяц назад выгналі.

Яны падыходзілі да павароткі. Рыбак з нецярплівасцю паглядваў паверх хмызу, але ў шэрым сутонні наперадзе яшчэ нічога не было відаць, адно шарэў перамешаны са снегам хмызняк, які бязладна распоўзся наўкола. Заглушаючы нецярпенне, хвіліну лезлі па схіле ўскрайкам дарогі. Воўк, мусіць, чуючы блізкасць жытла, ціснуўся пад самы хмызняк, ступаў роўна, нешырока, засцярожліва. Яны гэтаксама ішлі па ягоных слядах, спорна, але неспяшліва ступаючы па снезе, і ўсё ўглядаліся наперад.

Нарэшце Рыбак першы ўзлез на пагорачак і падумаў, што, мабыць, ён памыліўся — мусіць, хутар стаяў трошкі далей. Так часта здараецца, што некаторыя ўчасткі малазнаёмай дарогі прападаюць у памяці, і ўвесь шлях тады здаецца карацейшы, чым на самай справе. Рыбака падганяла нецярпенне, але Сотнікаў зноў адстаў і ўсё яшчэ стомлена гробся па схіле. Зрэшты, Рыбак ужо не звяртаў на яго ўвагі — нейкім нутраным адчуваннем ён западозрыў яшчэ невыразную, але адразу шчымліва зарупелую ўнутры трывогу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сотнікаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сотнікаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Круглянскі мост
Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: У тумане
У тумане
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Воўчая зграя
Воўчая зграя
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Сцюжа
Сцюжа
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сотнікаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сотнікаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.