• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Аблава

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Аблава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Аблава
  • Название:
    Аблава
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая лiтаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1994
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Аблава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аблава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Аблава» распавядае пра лёс сумленнага працаўніка і чалавека Хведара Роўбу, без віны вінаватага, раздушанага колам таталітарнага рэжыму.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Аблава? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Аблава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аблава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хведар абышоў і іншыя мясціны котлішча. Там, дзе быў калодзеж, зеўрала аброслая быльнягом яміна, ад зруба ці калаўрота не засталося і знаку; на дрывотні ў голым доле трохі прыкметны былі зляжалыя трэскі, але дроў тут не відаць было ні палена. Пастаяў, узлезшы на кучу бітае цэглы сярод быльнягу, успомніў, як некалі грэўся на печы, прыехаўшы ўзімку з лесу ці з дарогі, як тут спалі старыя ды і жонка Гануля таксама. Але бядотная яго Ганулька, можа, меней за ўсіх тут грэлася — болей тупала перад чалеснікам, кожнага рання гатуючы харч на немалую сямейку, чыгуны бульбачкі для жывёлы. Не мела часу і пагрэцца нават у маразы і сцюжу, калі сіберныя ветры выдзьмувалі іх хутар. А цяпер ужо навек супакоілася і ніколі ўжо не пагрэецца, лежачы ў чужой мёрзлай зямлі, акрай сумных балотных могілак. Хварэла яна нядоўга, перад тым як легчы, штодня цягалася на лесасекі, дзе з брыгадай такіх, як і сама, жанчын збірала і паліла суччо. Нямоглая была ўжо даўно, з грамніц, дужа кашляла ноччу, жалілася на боль у баку, але да дактароў не хацела — баялася дактароў, таксама як і начальства, старалася як мага менш з імі знацца. Узімку ёй трохі памагла загаворам старая Банадысіха, высланая аднекуль з-за Воршы зямлячка, казала тады, быццам зрабілася лепей. Але ненадоўга. Якраз у чысты чацвер, прывалокшыся з дзялянкі, лягла і болей не ўстала. Яму не было як даглядаць яе, самога выганялі штодня на тралёўку, рыхтаваліся да веснавога сплаву, трэба было назапасіць шмат дрэва да крыгаходу. Начальнік участка не даваў нікому дыхнуць, і брыгады рабілі ў лесе ад зары да змяркання. І ён, абліваючыся горкімі слязьмі ў душы, кінуў яе на малую Волечку, якая цэлы дзень то плакала, то тоненькім дзіцячым галаском пяяла маці ўлюбёную ёю «Вутачку». Мабыць, так яна і адышла з гэтага свету пад жаласны спеў дачушкі, і, як ён прыплёўся ўвечары ў барак, Волечка сядзела, ціхенькая і журботная, сказала: мамачка спіць. Ён кінуўся да Ганулькі на нары, затузаў, загукаў, пасля разгарнуў ашмоцце, якім яна была ўкручана, — Ганулька ўжо асцюдзянела. Удваіх з Волечкай пачалі плакаць — яна голасна і няўцешна, ён — моўчкі, душачыся нутранымі слязьмі.

Назаўтра яго аслабанілі ад працы, з прыкрасцю і незадаволенасцю начальнік сказаў: да паўдня. За гэтыя паўдня трэба было выкапаць магілку, змайстраваць якую труну, адвезці на могілкі акрай пасёлка, у балоцістай голай нізінцы. Могілкі там былі новыя, можа, другі год як распачатыя, хоць крыжоў сабралося ўжо багата — спецперасяленцы паміралі дружна, асабліва старэйшыя людзі, — не прыжываліся на гэтай дзікаватай зямлі. Зрэшты, мёрлі і маладзейшыя — ад непасільнае працы, галадухі і сухотаў, якія валілі нават дужых маладых мужчын. Казалі разумныя людзі — найбольш, аднак, ад суму-тугі па родных мясцінах, ад нуды вечнага і імі расстання. Яно, можа, і праўда.

Якраз набліжалася вясна, на пагорках ужо раставаў снег, хаця ў той нізінцы за пасёлкам яшчэ ляжаў тоўстым, зацвярдзелым пластом. Хведар гадзіну шкрабаў яго рыдлёўкай, пасля дзёўб кайлом мёрзлую глебу. Выкапаў неглыбока, можа, да паясніцы, не болей, але капаць далей не ставала сілы, а найбольш — не было часу, ён дужа баяўся спазніцца, не паспець да паўдня. Кінуўшы ўсё на могілках, пабег майстраваць якую-небудзь труну. Майстраваць ён збольшага ўмеў, рукі змалку былі прывучаны да няхітрага цяслярскага інструменту, але трэба былі дошкі. Загадчык гаспадаркі, да якога ён сунуўся ў прыбудоўку са сваёй патрэбай, корпаўся над паперамі ў доўга маўчаў; у парозе маўчаў Хведар, цярпліва чакаючы ягонага слова. Урэшце загадчык устаў, натаропка закурыў і з вялікаю неахвотай пасунуўся на задворкі, дзе былі складзены дошкі. Тут іх, прысыпаных снегам, ляжала багата штабялёў — тоўстых і тонкіх, дваццатак і сараковак, іншага пілавання таксама. Але гэты змрочны чалавек паказаў яму на канцы гарбылёў, што тырчэлі з-пад снегу, і сказаў праз зубы: «Во цягні. Пяць штук, не болей».

І Хведар пачаў выбіраць што-нішто лепшае з тых сырых, умерзлых у снег гарбылёў. Выцягнуў пяць штук, сукаватых і неашкораных, і, сашчапіўшы зубы, павалок іх да барака, дзе як-колечы збіў труну. Плакаць хацелася ад крыўды, зірнуўшы на тую труну, у якой наканаваў бог Ганульцы знайсці свой апошні спачын.

Хавалі ўдваіх з Банадысіхай, іншых браць з працы не дазвалялася. Удваіх паклалі цяжкую намёрзлую труну на вадавозныя сані, Банадысіха з Волечкай умасціліся абапал, а ён памалу павёў за аброць старую падслепаватую кабылу на ваколіцу. Лацвей, везці было недалёка. Банадысіха ззаду ціха бубніла малітву, а ён, спакутаваны і знясілены, думаў, што трэба і яму следам. Жыць так, як яны жылі тут, было нельга, лепей памерці. І, мусіць, памёр бы, калі б не Волечка. Дзяўчынцы ішоў дзесяты гадок, удалася яна не па-дзіцячы разумная, сур'ёзная, ніколі не ўсміхнецца, бывала, і ён думаў: мо хоць яна дажыве да чаго лепшага. Вельмі хацеў, каб яна дажыла. Ды не збылося тое і ў Волечкі…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аблава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аблава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: У тумане
У тумане
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Аблава»

Обсуждение, отзывы о книге «Аблава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.