Васіль Быкаў - Аблава

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Аблава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аблава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аблава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Аблава» распавядае пра лёс сумленнага працаўніка і чалавека Хведара Роўбу, без віны вінаватага, раздушанага колам таталітарнага рэжыму.

Аблава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аблава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ах ты, кулацкая морда! Спыніся! Спыніся, кажу!

Хведар аж спаткнуўся ад нечаканасці, тое, што пазнаюць яго, ён не прадбачыў. Але калі так называюць, значыць, пазналі. Як крыкнулі трэці раз, Хведар здагадаўся, што гэта — Зміцер Цыпрукоў, ён яго ловіць! Ах, божа ж мой, не хапала яшчэ трапіць у рукі да гэтага зласліўца! Пякучая злосць шыбанула ў Хведаравы адчуванні, яна надала сілы. Хведар ірвануўся, нібы апошні раз, і, не азіраючыся, убег у кустоўе ўзлеску. Тут ён яшчэ бег, праўда, усё марудней, пасля ішоў крокам і зноў аслабела трухаў, каб як мага далей адысціся ў лес, прэч ад таго нешчаслівага поля. Яго даганятыя, здаецца, у лес не пабеглі, засталіся на ўзлеску, і ён доўга шкандыбаў рэдкім недарослым хвойнікам, думаў, што сёння яму не пашэнціла канчаткова. Сёння ні адной прасветліны ў ягоным лёсе за ўвесь гэты пагодны сонечны дзень. Мала яму было тае навіны пра сына, дык яшчэ і Зміцер. Але глядзі ты: пільнуе ў полі. Ці ён які вартаўнік, ці начальнік, калі ў рабочы час разгульвае адзін па палёх. Ды, мусіць, — брыгадзір, здагадаўся Хведар, на тое было дужа падобна. Але Зміцер — брыгадзір, гэта ўжо нечакана. Самы няўклюдны гаспадар, у якога некалі здохла кабыла ад бяскорміцы, бо з'ела страху за зіму і не хапіла. Той Зміцер, які за жыццё не навучыўся плясці лапцей (заўжды пляла яму жонка), цяпер гэты недалэга робіць брыгадзірам. Праўда, горла меў добрае, мог накрычаць на каго хочаш, што цяпер, мабыць, самае важнае. Як там, у ссылцы, так і тут, у калгасах. Мабыць, аднолькава…

Раздзел пяты

Аблава

Ноччу ўсчаўся вецер, лес апантана шумеў, елкі, здавалася, аж гулі ад ветранога напору, не перастаючы, ляскаталі лісцем бярозы, і Хведар думаў: зараз палье дождж. Той ноччу ён не пайшоў у вёску, ён наогул болей не вылазіў з лесу, які даваў яму больш-менш бяспечны прытулак. Іншага на гэтай зямлі ў яго не засталося. Кожны раз ён абіраў для сябе новае месца — абы далей у лес. Гэты вечар, уцёкшы ад даганятых, упаў долу там, дзе яго застаў прыцемак — у маладым густаватым ельніку, акрай хмызняковай імшары. Ісці далей, мусіць, не мела сэнсу, за імшарынай пачыналася балота, а галоўнае — у яго ўжо не заставалася сілы. Трохі адляжаўшыся, сеў, парэзаў на скрылікі і зжаваў тыя чатыры бульбіны. Болей з яды ў яго не было нічога, і ён сядзеў ноччу ў ельніку, думаў.

Божа мой, божа, чаму мне выпала гэткая доля? Чаму я такі бядак? Хто ў мяне ўкраў шчасце і цяпер палюе за маім жыццём? Хіба я такі грэшны перад людзьмі ці пера богам? Каго я забіў, абабраў ці хоць зняважыў — каго? Заўжды стараўся як найлепш, барані бог, каб хто пакрыўдзіўся, не папракнуў знарок ці з непаразумення. Заўжды пачціва ставіўся да ўлады, быў шчыра ўдзячны ёй за зямлю, за шчодрасць да бедняка, нядаўняга фальваркоўскага парабка. Ды і як жа інакш — Савецкую ўладу лічыў сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго мала. Няма мануфактуры, цвікоў, не хапае газы, не купіць цукру… Казаў каторым нецярпліўцам: чакайце — не ўсё адразу. Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць бедняка, яна галоўны свой клопат мае аб трудавым сялянстве. Ды ці ён сам тое прыдумаў? Аб тым пісалася ў газетах, тое ж гаварылі прадстаўнікі на сходах. І ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё верыць, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыццё не ашукаў.

Хто ж ашукаў яго? І ашукаў так жорстка, бязлітасна, на ўсё жыццё?

Зрэшты, да ашуканстваў ужо можна было прывыкнуць — ці мала ён іх ператрываў у жыцці? Ашуквалі суседзі, радня, сяльчане. Заўжды ашуквала начальства — і тут, і ў высылцы. Ашуквалі таварышы па няшчасці. Некаторым за тое ён нават быў шчыра ўдзячны…

З Поўначы ўцякалі звычайна вясной, як раставаў снег і абуджалася тайга. Хоць і бедная была паўночная веснавая тайга, харчу ніякага не мела, апроч хіба ягад. Але стала вышэй хадзіць негарачае сонца, канчаліся лютыя маразы і сцюжа. А галоўнае — пачыналася пара зялёнай травы, дарогі без слядоў — ідзі куды хочаш. Такою парой мала хто з нявольнікаў гэтых лагераў і пасёлкаў не мроіў пра ўцёкі, пра той запаветны край, з якога быў вырваны сілай. Але ж тысяча кіламетраў тайгі, бездараж і бязлюддзе давалі адвагі не многім. Для тае адвагі патрэбна было жалезнае здароўе, звярыная сіла, а яны пад вясну ледзьве цягалі ногі. Але мары ап'янялі, а ап'янелы чалавек хто ведае на што здольны. І на разумнае, і на дурное — гэта ўжо гледзячы па абставінах.

У іх на сплаве, які толькі што распачаўся, уцячы з пасёлка было няцяжка — цяжка было затым перайсці тайгу. Некаторых лавілі — на рацэ і на дарогах, некаторых нават за сотні кіламетраў — на чыгунцы і прыстанях. І ўсё роўна ўцякалі. Ён пра ўцёкі ўсур'ёз не думаў, пакуль на руках была хворая жонка і малая Волечка. Але затым, як застаўся адзін… Хіба толькі думалася і тут жа забывалася. Усё ж рашучасці ў яго не хапала, а пра свае мары ён нікому не намякаў нават. Ён наогул быў там маўклівы, сваіх людзей побач не аказалася, а з чужымі трымаўся асцярожна — ці мала што! Дый не падабаліся многія: крыклівыя, жорсткія, нягодныя. Можа, яго абыходзілі таксама, пагарджалі ім — забітым, малапісьменным мужыком-беларусам. Канешне, што ён для іх? Чым ён мог быць ім карысны? І ён прывык да тае няўвагі да сябе і дужа здзівіўся аднойчы, калі ім зацікавіўся чалавек.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аблава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аблава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Аблава»

Обсуждение, отзывы о книге «Аблава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x