• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Незагойная рана

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Незагойная рана» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Незагойная рана: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незагойная рана»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Незагойная рана? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Незагойная рана — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незагойная рана», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А потым яна бачыць яго ў роднай хаце, быццам ён сядзiць на покуце i ўжо не ў чырвонаармейскай форме, а ў шэрым пiнжачку, якi справiў перад вайной, i сур'ёзна кажа мацi: «Ну i нiчога, хоць я i загiнуў, але зноў жывы».

Ад нясцерпных жахаў яна прачынаецца на досвiтку i, знясiленая ад перажытага за ноч, нерухома ляжыць, не ведаючы, што i падумаць. Яна прыпамiнае сон, удумваецца ў яго адметныя драбнiцы, зноў пакутуе ад такога выразнага свежага ў пачуццях вiдовiшча, i чым далей, тым болей у старой мацнее ўпэўненасць, што ён вернецца. Гэтая ўпэўненасць i жаданне, каб усё здзейснiлася, ужо не даюць старой чакаць у бяздзейнасцi, яна ўзнiмаецца, хуценька накiдвае на плечы сваю свiтку. У хаце сцюдзёна, ужо даўно i зусiм астыла печ, у вокнах сiнее свежы ранак, i Тэкля кiдаецца да таго, з разбiтай шыбай, каб убачыць дарогу. Але дарогi яшчэ не вiдно, ледзь-ледзь цямнее пад нiзкiм хмарным небам пусты пагорак — i ўсё. Старая сноўдае па хаце, не ведаючы, што рабiць, за што ўзяцца, а думкi яе — на той дарозе, i сэрца ўсё больш ахоплiвае нецярплiвасць. Яна ўжо верыць, што ён недзе вяртаецца, i ўвесь час то падбягае да акна, то выходзiць на панадворак i да болю ў вачах узiраецца ў шэрую далячынь.

Калi добра развiднела, Тэкля ўжо не магла стрымаць сябе i, выйшаўшы на вулiцу, пачала ўглядацца ў дарогу. Спачатку там было пуста, потым з'явiлася нейкая фурманка, на ёй сядзела двое мужчын i кабета. Старая ўсё ўглядалася ў iх — пiльна i доўга, захлынаючыся ад нецярплiвасцi, а яны, бесклапотна гутарачы аб нечым i перасмейваючыся, так i мiнулi вёску. Потым зноў на дарозе доўга не было нiкога, аж пакуль здалёк не паказалася нейкая адзiнокая постаць. Яна з'явiлася, паматлялася на краявiдзе i недзе знiкла. У Тэклi адразу адарвалася нешта ўнутры, тупа ўдарыла ў голаў здагадка: «Ён!» Яна прыгледзелася яшчэ i ўжо не магла стрымацца. Не зачынiўшы нават сенцаў, у бахiлах набасанож старая хутка пайшла па дарозе. Спачатку яна абмiнала гразь, пазiраючы то пад ногi, то на пагорак, потым прыбавiла кроку i ўжо не разбiрала дарогi. У нiзiне ля калдобiн, калi знiк з вачэй пагорак, яе ахапiла трывога. Здалося жанчыне, што яна познiцца, што ён упаў там i ляжыць пакалечаны, i мацi, цяжка дыхаючы, кiнулася подбегам.

Сэрца яе ледзь не разрывалася ад гора i напружання, пакуль яна выйшла з лагчыны. Вось-вось, здавалася, яна ўбачыць яго, як у тым сне, на дарозе, зняможанага, пакалечанага. Яна, захлiпаючыся ад стомы i хвалявання, узлезла на пагорак, але дарога была пустая. Гэта было першае расчараванне, але яно не пахiснула веры жанчыны. А можа, ён далей, можа, за параснiкамi цi ў Лужку, думалася ёй, i старая, не спыняючыся, бегла далей.

Над шырокiмi прасцягамi, раллёй i голымi пералескамi непрыкметна зачаўся сумны восеньскi дзень, было ветрана i сцюдзёна. Нiзкае неба поўнiлася цяжкiмi азызлымi хмарамi — яны суцэльным бясконцым статкам плылi з захаду, несучы першы зазiмак.

Тэкля не спынiлася нi на пагорку, нi ля параснiкаў, яна не магла ўжо суцiшыць хады — усё ў ёй iрвалася наперад, туды, адкуль яна чакала яго. Увесь час здавалася старой, што вось-вось яна дасягне горкi цi абмiне хмызняк i ўбачыць яго, i жанчына ўсё прыбаўляла хады.

Але ён не паказаўся нi з-за горкi, нi з-за параснiкаў, а сiлы старой пачалi слабець. Адзiн раз яна прытулiлася да тэлефоннага слупа, нiбы ўпершыню здзiвiўшыся марнасцi надзеi, зiрнула назад, наперад. Як добра, падумала старая, што бацька пахаваны дома, на вясковых могiлках, што ў яго дагледжаная магiлка, а дзе ён? Дзе пахаваны ён? — нема крычала яе душа. Няўжо сапраўды ўсё скончана i нiколi ёй не дачакацца яго i давядзецца падацца ў чужыну да зяця?.. Але чаму пахаваны? Не можа быць, каб памёр ён, ён павiнен жыць, ён iдзе гэтай дарогай, дык трэба спяшацца сустрэць яго. I яна шкандыбала па гразi ў невядомую далеч дарогi.

Апоўднi мiнула знаёмыя мясцiны, вядомыя вёскi. Дарога ўсё вiлася ў восеньскiх прасторах, усё з прагнасцю азiрала яе мацi, але яго не было нiдзе. Яна ўсё iшла, але вельмi знемагла ўжо, часта адпачывала на ўзмежках, ля слупа, на камянях. Спынiцца яна не магла, не магла i вярнуцца: ёй здавалася, што жыццё яе сына — у той дарозе.

А то ёй сустрэўся трактар, ён цягнуў вялiзную чырвоную малатарню, а на ёй i на трактары сядзела некалькi хлопцаў. Старая саступiла з дарогi ў бок ад грукату i лязгу i ўважлiва агледзела седакоў. Адзiн, што сядзеў збоч трактарыста ў кабiне, здаўся ёй неяк вельмi падобны да яе Васiлькi; трактар праехаў, а яна ўсё глядзела ўслед. Хлопец у расшпiленай ватоўцы на малатарнi нешта крыкнуў ёй i засмяяўся — яна не пачула яго слоў, але чамусьцi аж схамянулася ад яго маладога свавольнiцкага смеху.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незагойная рана»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незагойная рана» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Незагойная рана»

Обсуждение, отзывы о книге «Незагойная рана» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.