Васіль Быкаў - Незагойная рана

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Незагойная рана» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Незагойная рана: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Незагойная рана»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незагойная рана — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Незагойная рана», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спакваля змрок зусiм затулiў пакой, толькi ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлi вокны. Тэкля ўсё сядзела не кратаючыся, склаўшы на каленях рукi i схiлiўшы ў задуме голаў. Яна моцна скаланулася, калi на ганку грукнулi нечыя крокi, i, як заўсёды на ўсялякi стук, абамлела яе сэрца. «Ён!» Не маючы ўжо сiлы ўскочыць i кiнуцца насустрач, яна застыла ў напружаным пакутным чаканнi. Нехта ўвайшоў у сенцы, зашкрэбаў рукой па сцяне, шукаючы клямку, i хутка адчынiў дзверы. «Няўжо, няўжо, няўжо?» — у нямым запытаннi стукала сэрца i прагнула, каб было так. Але спадзяваннi жанчыны хутка рушылiся.

— Цi тут вы, цётка? — пачуўся з парога знаёмы голас суседскай дзяўчыны Ўльянкi. Збянтэжаная неспадзяванасцю Тэкля маўчала, не ў стане супакоiць даўнi прывычны боль.

— Што ж гэта вы лямпы не палiце? А я прыйшла па запалкi, калi багаты. У нас, каб на iх лiха, гэтыя курцы за дзень усе павыцягалi. Не накупляешся на iх, дымакураў.

Тэкля моўчкi слухала i не чула дзявочай гамонкi, у галаве яе плылi маркотныя даўнiя думкi. Неяк няўцямна старая намацала на прыпечку няпоўны карабок запалак, аддала дзяўчыне. Тая ўсё балбатала пра тое ды гэта, а потым, нiбы адчуўшы, як далёка яе размовы ад сэрца жанчыны, змоўкла i, ужо ўзяўшыся за клямку, уздыхнула.

— Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробiш? Калi дзе жывы, дык вернецца. А калi не… Калi не, дык трэба забыцца ўжо.

— Цi ж можна забыцца? — пакутлiва адгукнулася Тэкля. — Калi б хоць ведала, што няма, дык лягчэй было б. А так вось… У заўтрашнi дзянёк якраз нарадзiўся ён, перад пакровамi. Нарадзiўся на белы свет, а шчасцейка, вiдаць, не суджана было. Ляжаць можа дзе адны костачкi — ведаць бы хоць, у якой зямельцы — цi ў сваёй, цi — крый божа — у нямецкай.

Дзяўчына няёмка пераступiла ля парога, баючыся, што старая расплачацца i немаведама як тады супакоiць яе матчына гора. Але працяглы боль ужо высушыў слёзы старой Тэклi, толькi сэрца гарэла ад нясцерпнай пакуты.

У гэты вечар яна не палiла ў грубцы i не засвяцiла лямпы. Яна ўзлезла на печ, трохi яшчэ цёплую зранку i, накрыўшыся свiткай, скурчылася на ўскрайку. Яна не заснула, ды i не намагалася зрабiць гэта, а ляжала так, не заплюшчваючы вачэй, i ў змроку хаты перад ёй паўставалi даўнiя, але незабыўныя малюнкi.

…Ён нарадзiўся ў гэткi ж, як сёння, ветраны восеньскi дзень — маленькi крыклiвы хлопчык. Бацька толькi што перахварэў на тыф, ужо ўзняўся, хадзiў, але быў яшчэ кволы i слабы. Першы сынок стаў вялiкай уцехай у гэтай крайняй у вёсцы хацiне. Абое з бацькам яны выняньчылi, выхадзiлi яго, радавалiся яго першым крокам i першым словам. Iшоў неўзаметку час, i рос бялявы, цiхмяны хлопчык — ласкавы, велiкалобы, жвавы. У пяць год ён ездзiў з бацькам у поле, на начлег, пасвiў гусi, а потым, калi нарадзiлася Марыська, стаў няньчыць яе. Вучыўся ён добра, на святы прыносiў маленькiя школьныя прэмii: сшыткi, пенал, каляровыя алоўкi. Суседзi хвалiлi сына, i часта матчына сэрца мацней бiлася ад радасцi.

I Васiлька пасля школы падаўся далей, у гарадскi тэхнiкум, дзе вучылiся на настаўнiкаў. Тады ж яна зведала першы боль ростанi i першую чароўную радасць сустрэчы. Ён быў зусiм яшчэ падлетак, а ўжо яго паважалi ў вёсцы, суседкi зайздросцiлi Тэклi, мужчыны хвалiлi сына, а ён усё, як i ў дзяцiнстве, быў цiхмяны, сарамлiвы i стрымана ласкавы з мацi. Яна тады ўжо засталася адна бацька няшмат пражыў са слабым здароўем i неяк памёр напрадвеснi. У той год Васiлька канчаў вучобу, пасталеў, падрос, раздаўся ў плячах. I аднойчы, на нейкае свята, у час яго кароткага гасцявання дома, адчула мацi, што ўжо скончылася дзяцiнства яе белагаловага хлапчука i з iм — яе, матчына, улада над сынам.

Ёй добра памятны той цёплы майскi адвячорак, калi ў паветры пахла таполяй, маладым бярозавым лiсцем. Гудзелi на панадворку хрушчы, недзе ў вёсцы граў гармонiк, i яна, успомнiўшы, што трэба да вечарынкi накармiць сына, пайшла за хату ў агародчык гукнуць яго. Ён там чытаў нешта, але калi мацi ўбачыла яго, Васiль, безуважны да кнiгi, неяк устрывожана i пiльна назiраў з-пад рабiны на палымяны разлiў зары. Мацi пяшчотна паклiкала, але ён не паварушыўся нават, усё глядзеў на захад, а потым азваўся i сказаў такое, што назаўжды разбурыла спакой у матчыным сэрцы:

— Мама, глянь: бачыш, якi захад? Праўда, падобна на вялiзнае пажарышча? А бадай, i сапраўды запалае зямля. Вайна будзе, мамачка. Я пайду туды, застанецеся вы з Марыськай.

Яна моцна спалохалася, памятае, зразумеўшы страшны сэнс тых слоў, заплакала, а ён ускочыў, абняў яе i супакойваў, як мог, кажучы, што, можа, яшчэ ўладкуецца ўсё пацiху. Але калi яна сцiхла, працяла благое прадчуванне, ён сказаў ужо сур'ёзна i цвёрда, як узмужнелы сталы мужчына:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Незагойная рана»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Незагойная рана» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Незагойная рана»

Обсуждение, отзывы о книге «Незагойная рана» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x