Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На, дзяўчатка, малачка папі. Цёпленькае малачко, авось палягчэе…

Яна намаглася і трошкі прыўзняла галаву. Чужымі ссохлымі вуснамі не адразу намацала беражок шархоткай пасудзіны і таропка глытнула нешта нясмачнае.

— Ну, яшчэ трошкі папі… Малачко цё-ёплае… «Малачко цё-ёплае», — гучыць ужо мілым голасам мамы, якая завіхаецца ля пяцігадовай дачушкі Зоські. Зоська даўно хварэе, уся гарыць жарам, нічога не есць, толькі п’е малачко. Яна пластом ляжыць у куце на ложку, пакрытая кажухом і шытай з кавалачкаў матчынай коўдрай, вельмі аслабела, але ёй нічога нідзе не баліць, толькі ўвесь час хочацца спаць. I яна спіць — удзень, ранкам, ноччу, прачынаючыся толькі затым, каб папіць малачка. Хварэць ёй, аднак, не цяжка, увогуле нават прыемна, таму што ўсе з ёй добрыя, ласкавыя, з радасцю выконваюць кожнае яе жаданне, галоўнае з якіх — каб не плакала мама. Але гэта жаданне рэдка збываецца, і кароценькі мамін усхліп рэзкай трывогай вырывае дзяўчынку з пакутліва ліпкага сну. Зоська палохаецца і таксама хоча заплакаць. Але яна так аслабела, што толькі ціхенька шэпча абсіверанымі вуснамі: «Не трэба, мамачка… Мамачка, не трэба…» I мама, пачуўшы яе, сціхае, прыходзіць за занавеску і шархоткімі, не па-жаночы вялікімі рукамі беражна гладзіць яе схуднелы завостраны тварык. Зоська спакайнее, хоча ўсміхнуцца ў адказ і нямоглым галаском слаба суцяшае маці:

«Мамачка, я не памру. Я не памру, мамачка…»

Але яе наіўнае суцяшэнне выклікае ў маці новы нястрымны плач. Уткнуўшыся ў ложак, маці аж захліпаецца, і Зоська з недзіцячай рашучасцю думае, што яна нізашто не памрэ, яна будзе жыць, бо як жа тады любая яе маці?

Маці — галоўная радасць яе жыцця, таксама як і яна для маці. Зоська добра ведае гэта і думае, што ніколі на свеце яны не разлучацца.

Але во разлучыліся…

Людзі казалі, што з твару яна — вылітая маці, што і характар у яе ўвесь матчын. Зоська слухала і не ведала, ці сапраўды гэта так, затое думала часам, што сваю дабрату і спагадлівасць пэўна ўзяла ад маці. Часта яна злавала на сябе з тае прычыны, бо час менш за ўсё стасаваўся з тымі пачуццямі, якія некаторыя прымалі за слабасць тады, як скрозь трэба была сіла. Але кожны раз ёй быў непрыемны адзін выгляд чалавека, яўна пазбаўленага дабраты, заскарузлага ў зле і нянавісці, і яна адчувала, што лепей быць добрай. Значыць, быць справядлівай.

…Пасля ў паўсне яна чуе нечую ціхую размову побач, але там гучаць новыя галасы, падобна, мужчынскія, і да свядомасці яе даходзіць трывожнае слова доктар. Яна здагадваецца, што гэта значыць, і хоча сказаць, што не трэба яе везці да доктара, які ёй непрыемны з дзяцінства, бо доктар — чалавек з іншага, невядомага ёй свету, і з ім звязаны новыя, малапрыемныя для яе перажыванні. Праўда, цяпер у яе іншыя, але не меней важныя прычыны не хацець доктара, толькі ў яе не стае сілы сказаць пра тое, і яна ціхенька роспачна стогне.

— Папі малачка, дзяўчатка. Папі цёпленькага…

— Ну што ты прыстала да яе з малачком? Бачыш, не можа! — строга гудзе мужчынскі голас, у якім Зосьцы чуюцца знаёмыя ноты, і яна ўся напружваецца. Але не, гэта не бацька…

Бацьку яна меней любіла, напэўна, таму, што ён дужа быў строгі, маўклівы і часам крута абыходзіўся з маці. Але ў раннім далёкім дзяцінстве Зоська, можа, болей за ўсіх падабала менавіта бацьку, асабліва ў рэдкія для яго хвіліны адпачынку, калі ён быў вольны ад працы і знаходзіў магчымасць заняцца дзецьмі. З нейкіх глыбокіх куточкаў памяці выплывае даўні далёкі дзень напярэдадні Сёмухі ў пачатку лета, напаўзарослая мураўкай дарога ў цёплым і мяккім пыле за вёскай, і яны з сястрой, што бягуць поруч з бацькам. Выстаўленай убок рукой Зоська вядзе па шчыкотных сцяблінах густой сцяны жыта, зганяючы адтуль аселых на ноч матылёў, у ясным пагодным небе імкліва носяцца ластаўкі, і за бацькам плыве ў паветры гаркавы водар бярозавага вецця, цэлае бярэмя якога яны наламалі ў лесе. Дома іх чакаў перадсвяточны парадак у хаце, свежапамытая маці падлога была густа затрэсена духмянымі сцяблінкамі аеру, яны адразу пачалі ўпрыгожваць хату бярэзнічкам і густа наторкалі яго ўсюды, дзе толькі магла трымацца хоць самая дробная галінка. Усю ноч у хаце панаваў дзіўны пах лугу і лесу. Зосьцы сніліся блакітныя сны, і ўсё яе ранняе маленства было зманлівай абяцанкай вялікага і хуткага шчасця.

…Яна зноў адчувае сябе ва ўладзе знаёмай з дзяцінства хваравіта-салодкай слабасці, калі хочацца толькі спакою, цішыні і забыцця, таму што ў целе — пакуты і боль. I разам з тым яна ва ўладзе сцішанай абыякавасці да сябе і ўласнага лёсу, які цяпер ад яе не залежыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x