• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1979, категория: prose_military / Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Пайсці і не вярнуцца

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Пайсці і не вярнуцца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А танцавала ты ладна.

— Дык і ты… Ладны танцор.

— Любіў дзяўчат пакружыць.

— А цяпер не любіш?

— Цяпер не да таго. Цяпер самога вайна закружыла.

— Забылася… Адкуль ты родам?

— Ды я з Усходняй. Барысаў, горад такі, мо чула?

— Гэта за Мінскам, здаецца?

— За Мінскам. А ты мясцовая?

— Са Скідзеля. Дваццаць восем кіламетраў ад Гродні.

— Знаю. Хадзіў у верасні. Амаль да Гродні дабраліся. Бобікі там нас шуганулі. У Ласосне. А ты з маці жыла?

— З мамай і старшай сястрой. Замужняй. А шурына немцы вясной расстралялі.

— Добра яшчэ, што вас не ўзялі. А маці і цяпер там?

— Там, дзе ж ёй яшчэ быць? З вясны не бачыла, проста душа чарнее. Як яна там?

— Трэба пабачыцца. Туды ж ідзеш? — запытаў ён і прыціх. Зоська ўся напружылася ў цемры.

— А ты адкуль ведаеш?

— Ведаю.

Часта задыхаўшы, Зоська прымоўкла, і ён сказаў як аб чымсь само па сабе зразумелым:

— Што ж ты — амаль дома будзеш і маці не праведаеш? Так не гадзіцца.

— Знаеш, не зусім дома. Ды і другіх спраў багата.

— Ну, панятна, надавалі табе заданняў, трэба выконваць. Але і пра сябе падумаць не грэх, — сказаў ён і пазяхнуў. — У мяне таксама ў Скідзелі ёсць знаёмыя. Былы сябрук нават.

— Жыве там?

— Жыве.

— Дзе, на якой вуліцы? Можа, я знаю?

— Не, ты не знаеш. Ён чалавек новы.

— Ну, новых я, канешне, не ведаю. Каторыя прыехалі ў трыццаць дзевятым, тыя не дужа знаёмыя. Я ж перад вайной у Навагрудку вучылася.

— Я і кажу: не знаеш, — пацвердзіў Антон. Зашорхаўшы сенам, ён павярнуўся на бок і раптам паклаў руку на яе плячо. Яна палахліва здрыганулася, зрабіла слабую спробу адсунуцца, але адсунуцца тут было некуды.

— Не трэба…

— Цяплей будзе. А то ты ў маім кажушку, а мне…

— А табе холадна?

— Ну так, знаеш… Не дужа, але ўсё-такі.

Яна змоўкла, і ён абняў яе рукой за плечы. Ад яго вялікага і дужага цела ішло прыемнае для яе цяпло, і яна, прыціхшы, амаль што абмерла пад ягонай рукой.

— Ты такая малеча, — шэптам прамовіў ен з прыкметнай ноткай лагоды ў яго басавітым голасе. Ёй раптам зрабілася смешна — ніхто яе ніколі не зваў малечай, была яна хоць і невысокага росту, але дужанькай, спрытнай дзяўчынкай.

— Я не малеча, — сказала яна. — Я, знаеш, дужая.

— Ды ну?

— Ага. Магу паваліць. Нават такога, як ты.

— Як я?

— Ну.

Здаецца, гэта было ўжо занадта, яна жартоўна перахвальвала свае здольнасці, але гэта таму, што адчувала пагрозу, якая ішла ад яго, і няўмела старалася неяк абараніць сябе.

— Што, Дазорцаў навучыў? — зацікаўлена запытаў ён. — Самба?

— Ага. Самба.

— Глядзі ты! Ну і разведчыца!

— А што? Хіба кепска?

— Не, чаму ж? Яшчэ каб аружые. Але аружыя нябось не далі?

— Разведчыку не абавязкова аружые. Лепей харошыя дакументы.

— Гэта правільна.

— А ў цябе ёсць дакументы? У мяне нейкі аўсвайс патрэпаны. Як бы не ўліпнуць з ім.

— Патрэпаны — гэта добра. Гэта лепей, чым новы.

— Па аўсвайсу я Адэлаіда, паняў? — не без гонару паведаміла Зоська. — А цябе як па дакументу?

— А ўсё так жа: Антон Галубін.

— А хіба не замянілі? Трэба ж памяняць імя і прозвішча.

— Навошта мяняць? У мяне дакумент нязменны, — ён ціхенька варухнуў нагой, — Рэвальвер сістэмы наган.

— Ой! — здзівілася Зоська — Як жа гэта? А раптам праверка?

— На выпадак праверкі гэта болей надзейна, чым твой аўсвайс.

Стрымліваючы дрыжыкі, Зоська насцярожана сціхла — тое, што ў Антона аказалася зброя, ёй не спадабалася. Навошта зброя? Так бы яны спакойна прабіраліся прасёлкамі, выдаючы сябе за сялян з якой-небудзь далёкай вёскі, на выпадак затрымкі і вобыску — у кішэнях нічога падазронага, як і вучыў Дазорцаў. А тут — наган! Як бы праз гэты наган не праваліць заданне і не прапасці самім.

— А ў штабе там ведаюць, што ты з наганам?

— Мне самому лепей ведаць, з чым трэба ісці.

— Ой, я баюся…

— А ты не бойся. Ты мне даверся. Ужо мы як-небудзь, — сказаў ен жартоўна і, прыгарнуўшы яе за плечы, раптам пацалаваў каля вуснаў.

— Ой! Ты што?

— Нічога, нічога… Знаеш, пасля таго, ля кухні, я месца сабе не мог знайсці.

— Гэта чаму? — з салодкім прадчуваннем запытала Зоська.

— Таму. За цябе спалохаўся.

— Во дурненькі! Ну чаго ж ты? — ласкава сказала яна, міжвольна падаўшыся ў сене да яго шырокіх грудзей. — Я ж не маленькая. Ужо хадзіла ў Міхневічы. Помніш, як там Стукачова павесілі?

— Міхневічы што? Міхневічы тады пад рукой былі. А тут кіламетраў трыццаць. Па прамой калі.

— Дык ты за мяне спалохаўся? — перапытала яна, усё ўсміхаючыся ў цемры. Гэта яго прызнанне здалося ёй такім дзіўным і такім прыеыным, што яна захацела пачуць яго яшчэ раз.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.