Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сюды! Лезь сюды, — пачула яна, падбегшы бліжэй, і ледзьве прыкмеціла ў цемры чорную дзірку ў круглым баку стажка, адкуль чуўся глухаваты голас Антона:

— Нашто скубці, калі гатовае лаўжо ёсць. Ану лезь. Хаця пагадзі — я вылезу.

Ён задам выпаўз з нары, і яна, не доўга думаючы, нырнула галавой у яе духмяную цемру, што абяцала якую ні ёсць і схованку ад пранізлівага начнога ветру. Яна ўжо зусім здранцвела і не спадзявалася калі-небудзь сагрэцца.

— Во і будзем сушыцца. Што — яшчэ холадна? — падабрэлым голасам пытаўся ён, узлезшы следам і шорхаючы сенам ля выхаду— Нічога! Надыхаем, знаеш, як цёпла стане. Толькі ты распранайся. Распранайся, распранайся, скідай з сябе ўсё мокрае. I яшчэ во… На мой кажух, ухутайся. А я лаз загарну. Цёпла будзе, пабачыш.

Ляскаючы зубамі, яна паспешліва ўладкоўвалася ў гэтай поўнай сеннага шэрхату і травяных пахаў схованцы і старалася не думаць, што яе можа чакаць у такім неспадзяваным начлезе. Нязручна сцягнула з ног мокрыя боты, разгарнула анучы і сунула ногі ў лагодную цяплынь Антонавага кажушка. Антон заклаў сенам лаз, і яна, не доўга думаючы, сцягнула з сябе ўсё мокрае, што толькі можна было сцягнуць, тужэй загарнулася ў кажушок і, усё яшчэ калоцячыся ад сцюжы, ніяк не магла сагрэцца.

— Во гэта начлег! — задаволена сказаў Антон, шорхаючы сенам побач. — Не горш, чым у зямлянцы, праўда?

— Праўда, — ціхенька сказала яна і, падумаўшы, запытала: — А ты… Па свайму заданню, ці як?

— Я? — няпэўна перапытаў ён, пасоўваючыся бліжэй да яе падцятых, загорнутых у кажушок ноп— Ды амаль што па твайму.

— Гэта што — разам, значыць, пойдзем?

— Безумоўна. Не будзеш пярэчыць?

— Не, што ты!

— Во і добра.

Зоська гаротна ўздыхнула. Калі б не тыя яе недарэчныя страхі, усё магло б стацца лепш і нават цікавей, яны б заначавалі дзе ў вёсцы, пры людзях, а не ў гэтай нары, дзе хоць і цяплей, чым у полі, але… Яна нерухома, амаль не дыхаючы, курчылася ў самым канцы гэтай зробленай кімсьці нары. Усё ж у такім становішчы яны апынуліся ўпершыню, і яна страх як баялася гэткага блізкага суседства з гэтым увогуле сімпатычным, хоць яшчэ і мала ёй знаёмым мужчынам. Хоць бы ён не пачаў да яе лезці, яна проста не ведала, як тады паводзіць сябе. З аднаго боку, яна была ўдзячна яму за тое, што выцягнуў яе з вады, уладзіў у гэта прыстанішча, сагрэў сваім кажушком. А з другога — хто ведае, што ў яго ў галаве. Мабыць, трэба ад яго трымацца далей і паводзіць сябе з ім строга, бо ці мала што можа тут з імі здарыцца.

— Ну як, грэешся? — клапотна запытаў ён, усё бліжэй пасоўваючыся да яе макраватага, настылага бока. Голас яго цяпер гучаў зусім інакш, чым на поплаве, — гэта быў зусім іншы голас, з ноткамі дабрыні і спачування, якім яго Зоська прывыкла чуць апошнім часам у лагеры.

— Грэюся, — сказала яна.

— Хутка сагрэешся, — паабяцаў ён. — Гэта я ведаю. Неяк заначаваў увосень. Дождж ліў, жывой ніткі не было. А ў стажку ўсё высахла. Лепш, чым на печы ў хаце… Памятаеш Заглядкі? — раптам запытаў ён без усякай сувязі з іх сённяшнім здарэннем, і яна ўсміхнулася.

— А, Заглядкі! А як жа… Такія вечарыны былі…

— Вечарыны на славу. Кузняцоў гэта любіў. Умеў ваяваць і пагуляць любіў.

— Дык малады быў.

— Малады, ага. Дваццаць чатыры гады.

— Здаецца, калі ўсё было. А ўжо няма ні Кузняцова, ні шмат каго, — самотна ўздыхнула Зоська.

— Хто ведае, можа, і нас хутка не будзе.

— Не, — зябка здрыганулася Зоська. — Не хочацца аб тым думаць. Не трэба аб гэтым. Аб іншым трэба.

— Гэта правільна, што аб іншым, — пагадзіўся Антон. — Але аб чым ты ні гавары, як ні весялі сябе, а гэта ў табе сядзіць, бы прысохла. Як хвароба якая.

— Шуміць усё, — ціха сказала Зоська.

— Вецер. Шумець доўга будзе. Затое нас не чуваць. Заглушае.

— Усё роўна страшна. Цішай трэба.

— А нічога. Тут нідзе нікога.

Абое, змоўкшы, прыслухаліся, але сапраўды вакол было ціха, толькі знадворку шумеў сенам вецер. Загорнутыя ў кажушок Зосьчыны ногі пачалі трохі сагравацца, макраватая тканіна на целе памалу цяплела, нара набіралася чалавечага духу, і знямога салодкаю хваляй пачала агартаць стомленае цела дзяўчыны.

— А знаеш, — сказаў раптам Антон, і яна падняла заплюшчаныя неўпрыкмет вейкі, хаця ў абсалютнай цемры ўсё роўна нічога не было відаць. — Я памятаю, як ты была апранута… Там, у Заглядках. У сінюю сукенку ў гарошак. Правільна?

— Правільна, — проста адказала Зоська. I сукенка ў гарошак і той адзіны танец з ім пад балалайку ў салдатчынай хаце, калі Антон нечакана выхапіў яе з купкі дзяўчат і хвілін дзесяць ліха круціў па хаце, яна добра памятала і цяпер радасна здзівілася, што гэта самае прыпомніў і ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x