Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зоська зразумела і таксама спынілася, зірнуўшы ў ветраную прастору поля. Поле перад аборай ляжала пустое, з ледзьве прыкметным адсюль следам саней на дарозе; у вароты дзьмуў сыры пранізлівы вецер; рыхлы снег, што наваліў уначы, усюды асеў і падтайваў; хмызняк каля аборы рэзка зачарнеўся на яго белізне; з тоўстага галля вяза ўсё падалі долу мокрыя камякі снегу. Там недзе на нябачнай з аборы вяршаліне гучна крычалі вароны.

— Ціш, зараза! — сказаў Антон і падумаў, што вароны цяпер могуць іх выдаць. Падняўшы з-пад сцяны абломак латы, ён ступіў на крок за вароты і замахнуўся на цэлую вароннюю зграю, што абляпіла вяз. Вароны адна за адной пасаскоквалі з голля і паляцелі кудысь за Котру.

— Зося, — сказаў Антон, вярнуўшыся ў абору. Зоська, усё яшчэ з пабялелым тварам, уважліва паглядзела на яго, і ў гэтым яе паглядзе была бездань самоты. — Зося! Ты разумееш наша становішча? — сказаў ён, таксама ўзіраючыся ў яе блакітныя, васільковыя вочы.

— Ну, разумею, — ціха адказала яна.

— Не, ты не разумееш, — сказаў ён. — Калі сапраўды Сталінград узяты, дык… Вайне будзе канец. Ці яны замірацца, ці… Расіі ж нічога не застаецца. Сібір? Але што ў той Сібіры? Немцы ж зайшлі вунь куды, за Маскву. Ты панімаеш?

— Я панімаю, — па-ранейшаму ціха сказала Зоська.

— Да чаго ж мы даседзімся ў сваёй Ліпічанцы? Яны ж нас з сабакамі пераловяць. Калі мы раней з голаду не дойдзем.

Зоська трошкі адвярнулася ад яго і самотна пазірала з варот у хмарную далячынь шырокага поля з шызаю паскай лесу на гарызонце.

— Можа, і так, — нявесела сказала яна.

— Дык вось, малышка! У цябе ў Скідзелі маці, у мяне там, я казаў табе, начальнік паліцыі Капыцкі, мой землячок з Барысаўшчыны. ён павінен нам памагчы. Давай застанемся ў цябе. Будзем жыць, як людзі, як муж і жонка. Я ж пакахаў цябе, Зоська.

Здаецца, ён сказаў усё, асцярожна абняў яе за плечы і прыгарнуў да сябе, не адчуўшы, аднак, яе сустрэчнага руху. Зоська, быццам ёй стала кепска, ні жэстам, ні рухам не выказала ні сваёй радасці, ні нязгоды. Яна быццам здранцвела ў ягоных руках, і ён ціха ўсклікнуў, з усёй лагодай, на якую быў здатны:

— Зоська!

— Ну, — з уздыхам сказала яна. — Ты гэта пажартаваў? Пажартаваў жа, праўда? — I адхінулася, далікатна, але настойліва вызваляючыся з ягоных рук.

— Ніколькі. Я абсалютна сур’ёзна.

Яна зрабіла тры вялых крокі і стала ля шула, усё назіраючы ў поле. Антон зноў парывіста абняў яе ззаду і лёгенька пацалаваў у шчаку.

— Не трэба, Антон.

— Ну як жа! Я ж кахаю цябе.

— За гэта дзякуй. Але… Тое, што ты прапануеш, у другі раз было б маім шчасцем. Але цяпер…

— Ну, а што цяпер?

— А цяпер гэта подласць. Калі не болей.

— Дзівачка! — сказаў ён, адчуўшы, што ўжо нервуецца. — Во ты наслухалася прапаганды… А ты не падумала, апроч таго, пра сваю маці? Што з ёй будзе?

— Не знаю, што будзе, Антон, — нейкім чужым, дрыготкім голасам сказала Зоська. — Але ў такі час уцякаць з атрада… Знаеш, так нават жартаваць нельга. Гэта занадта страшна.

— А я табе кажу: самы час. У атрадзе заставацца больш нельга.

— Час сапраўды цяжкі. I таму ўцякаць — гэта здрада. Гэта ты сказаў, не падумаўшы.

— Не, я ўсё добра абдумаў. Я хачу ўберагчы цябе і тваю маці, і сябе, канешне. Інакш, сама разумееш, мы ўсе прападзем. Як тыя вунь, — кінуў ён у дальні канец аборы.

— Што ж, можа быць, — пагадзілася Зоська, у другі раз ставячы яго ў тупік. Ён болей за ўсё баяўся, што яна не зразумее ягоных довадаў, а яна, аказваецца, довады хапала адразу, але ніяк не магла прыняць вывады, якія лагічна вынікалі з гэтых довадаў.

— Можа быць, можа быць! — пачаў траціць раўнавагу Антон. — Дык чаго ж ты хочаш? Загінуць? Можа, табе жыць агоркла?

Зоська ўздыхнула, павярнулася да яго тварам, узялася за вялікі гузік на яго кажусе.

— Антон, ты разумееш… Каму жыць не хочацца? Я ж зусім і не жыла яшчэ, можна сказаць. Але што ж ты прапануеш? Ісці да фашыстаў? Што ж гэта такое? Гэта ж горш, чым нават смерць. Тут трэба згубіць сумленне. Яны ж чума дваццатага стагоддзя. Супраць іх увесь свет. З імі ж жыць немагчыма, яны ж звяры.

— Ну, гэта гледзячы для каго звяры. Калі з імі па-добраму…

— Ты жартуеш: па-добраму! Яны вунь колькі перабілі і тых, хто з імі па-добраму і па-дрэннаму, і тых, хто ніяк. Людзі для іх — жывёла на ўбой, а не людзі.

— Ну ладна! — сказаў ён нецярпліва. — Я хіба кажу, што яны — золата? Але ж у нас няма выбару. Што ж нам рабіць? Яны — сволачы, але ж яны перамогуць. Мы ж павінны з гэтым лічыцца.

— Па-першае, яшчэ не перамаглі. I ці перамогуць, яшчэ невядома. Нават калі ўзялі Сталінград і возьмуць Маскву. Ёсць яшчэ Урал, Сібір…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x