Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антон задуменна таптаўся па зляжалай саломе. У вочы яму трапіўся стары растаптаны акурак, Антон нагнуўся, падабраў яго і панюхаў. Гэта быў недакурак нямецкай цыгарэты — тонкі, з жаўтлявай паперы, хаця, вядома, курыць яго мог тут хто хочаш — ад немцаў да партызанаў, напэўна, людзей тут перабыло нямала, і ўсе пакідалі сляды. Беглым позіркам Антон акінуў гранітныя бакі камянёў у сцяне і ў кутку пад акенцам згледзеў брудны шкумат бінта. Пацягнуў за яго — з-пад саломы выцягнуўся цэлы жмут старых, замусоленых, з засохлай крывёй бінтоў, якія ён гідліва адкінуў прэч і наском бота запіхнуў глыбей у салому. Толькі ён зрабіў гэта, як у каморку ўскочыла Зоська з ненатуральна збялелым тварам, і Антон, сцяміўшы кепскае, запытальна ўставіўся ў яе.

— Антон, там…

— Што такое?

— Там забітыя!

Забітыя — не жывыя, забітых можна ўжо не баяцца, падумаў Антон, выцягваючы руку з кішэні, ад нагана. Зоська выскачыла з каморкі, і ён, не спяшаючыся, пайшоў за ёй цераз языкі намеценага з варот снегу ў дальні, з абрушаным дахам, канец аборы.

— Во глянь! Я падыходжу, думала, камяні, а гэта забітыя. Глянь — божа! Ды гэта ж наш Суравец! — калоцячыся ад хвалявання, загаманіла Зоська.

Антон падышоў да сцяны, дзе ў прыцемку напаўабваленага падстолля за грудай камення ляжалі забітыя.

Сапраўды, адзін з іх быў Суравец. Антон адразу пазнаў яго па венгерскім, пясочнага колеру, кіцелі з мноствам гузікаў на грудзях — болей такога шыкоўнага кіцеля не было ні ў каго ў атрадзе. Іншых прыкмет удалога падрыўніка засталося не шмат, хіба што яго неслухмяныя, заўжды рассыпаныя напалам валасы, якія цяпер змерзліся ад крыві і снегу. Суравец ляжаў на спіне, раскінуўшы босыя, у брудных падцёках ногі, ботаў на ім не было, а з правага боку чарнела рваная дзірка ў кіцелі. Мабыць, яшчэ ў жывога з яе наплыло шмат крыві, якая цёмнаю лужынай змерзлася на бруднай, у гнаі, земляной падлозе. Побач, прыткнуўшыся плячом да сцяны, сагнуўшыся і нізка звесіўшы бялявую галаву, сядзеў малады хлопец у заношанай блакітнай майцы. Усё верхняе з яго было знята, а ў майцы на спіне чарнелі тры крывяныя дзіркі ад куль, што выйшлі дзесь спераду, — усё ў яго там, на грудзях, жываце і каленях, было заліта ссохлай ці змерзлай крывёю. Гэтага другога Антон ведаў мала, нават не памятаў прозвішча, бо той паявіўся ў атрадзе нядаўна, казалі — нейкі камсамолец з тутэйшых.

— Вось бачыш? Антон! — Ухапіла яго за руку Зоська. — Гэта ж іх тут забілі?

— Ну, панятна, забілі. Не самі ж яны, — сказаў Антон і крануў за плячо забітага. Труп мякка паваліўся набок — прыціснутыя да жывата рукі і падкурчаныя ногі так і засталіся сагнутыя.

— У спіну. Бачыш, з аўтамата ззаду. Паліцэйская работа, адразу відаць, — сказаў Антон і паглядзеў на Зоську, якая ўся змянілася з твару, стала не пазнаць дзеўкі, так яна перажывала аб забітых. Антон перажываў таксама, але не сказаць каб дужа. Ён ужо адвык дужа перажываць за другіх, прыйшоў час паклапаціцца аб сабе. Каб таксама не давялося камусьці перажываць за яго самога.

— Антоша, як жа гэта? Яны ж ішлі ў Ліду, як жа яны тут апынуліся? I дзе астатнія? Ніхто ж з шасцярых не вярнуўся.

— Пайсці і не вярнуцца — справа няхітрая, як двойчы два, — сказаў Антон. — Цяпер тут усё — цёмны лес.

— Слухай, а чаму паліцаі іх не забралі? Чаму тут пакінулі? — не сціхала Зоська, здаецца, гатовая вось-вось заплакаць. Абедзвюма рукамі яна страхавіта ўчапілася ў Антонаў кажушок.

— А я адкуль ведаю? Можа, для прынады. Во мы прыйшлі, а яны і прыскачуць. Хто іх, сволачаў, ведае.

оська, пабялеўшы, ва ўсе свае вялікія вочы глядзела на Антона.

— Што ж нам рабіць, Антон? — роспачна пыталася яна.

— Чорт яго ведае, што рабіць. Айда пакуль што адгэтуль.

Яны пералезлі цераз абрушаную груду камення і вярнуліся ў ранейшы канец аборы. Зоська ўсё азіралася, востра перажываючы пагібель знаёмых людзей. У Антона ж было такое адчуванне, быццам ён трапіў у пастку і чамусь не спяшаецца з яе выбрацца. Ён ужо ведаў з практыкі, што прамаруджанне рэдка прыносіць удачу і лёгка можа загубіць кожнага (ці не яно загубіла ў гэтай аборы і Сураўца). Зусім можа быць, што паліцаі пры выпадку або рэгулярна наведваюць гэта адзінокае ў полі прыстанішча і каго-небудзь застаюць тут. Не, трэба хутчэй змывацца, думаў Антон. Але як змыешся, калі ў гэтым полі ты відзён за пяць кіламетраў, і ў кожную хвіліну цябе могуць дагнаць паліцаі.

— Прыйдзецца пакуль патырчэць тут, — спыніўшыся, сказаў ён і паглядзеў у шырокія, з сарванымі завесамі вароты. — Толькі назіраць трэба, а то…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x