Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зоська ледзьве жывая сядзела на папярэчыне, з усяе сілы трымаючыся рукамі за мокрыя бакавіны лодкі, якая пагрозліва зазыбалася, выцялася носам аб крыгу, але на дно не пайшла і нават не зачэрпнула вады. Стоячы на карме, Барматухін спрытна працаваў вяслом, ва ўсе бакі круцячы сваёй круглай у кепцы галавой. Паволі лодка паплыла ад берага, пасля яе імкліва падхапіла цячэнне і, на вялікі страх Зоські, хутка панесла між крыгаў. Але Барматухін таксама тут не шманаў — размахваючы вяслом, то гроб, то адштурхоўваўся ад цяжкіх крыгаў, адпіхваючы іх далей ад лодкі. Разы два крыгі ўсё ж здорава грукнулі ў борт, вада ў лодцы плёхнулася, Зоська яшчэ мацней учапілася ў дошкі бартоў, у яе кружылася галава, а лодка здавалася такой ненадзейнай, што проста дзіва было, як яна яшчэ трымаецца на паверхні ў гэтым калаўроце крыг і вады. Але лодка трымалася, і Барматухін яшчэ неяк кіраваў ёю — наўкось да процілеглага, у лазняках, берага. Пераадолеўшы першы спалох, Зоська нясмела азірнулася — нізкі пясчаны астравок і лясны бераг з прамоінай прыкметна аддаляліся, ужо ледзьве стала відаць сцяжынка на абрыве, і зусім прапала за выступам Петракова зямлянка, наўкола шырока разлёгся вадзяны прастор, і бясконцыя чароды крыг імкліва праносіліся міма. Але ўрэшце і сярэдзіна ракі засталася ззаду, лодка ўвайшла ў болей спакойную ўзбярэжную плынь. Тут крыг стала меней, яны ледзьве плылі, раскручваючыся амаль на адным месцы, і ў Зоські палягчэла на сэрцы. Рухава распіхваючы лёд вяслом, Барматухін прывёў лодку ў хмызняк, дзе яна супакоена торкнулася нарэшце ў падмыты край берага.

— Фу! — з палёгкай выдыхнула Зоська. — Ну і нацярпелася страху.

— Які тут страх? — здзівіўся Барматухін. — Хіба тут страшна?

Антон першы выскачыў на бераг, дапамог выйсці Зосьцы.

— Ну, перавозчык, дзякуй табе, — сказаў ён.

— Няма за што, — бойка і, мабыць, звыкла адказаў Барматухін. — Вы, гэта самае, направа не хадзіце, там вёска. I па беразе не ідзіце: небяспечна па беразе.

— Гэтак? Ды што ж нам — па паветры, ці што? — здзіўлена пажартаваў Антон.

— Не, не па паветры, — сур’ёзна адказваў Барматухін, стоячы ў лодцы і старанна хукаючы на свае скалелыя рукі. — Вунь на дрэва трымайце. Там скора лес будзе.

— Ну што ж, пойдзем на дрэва, — пагадзіўся Антон.

— А будзеце вяртацца, во тут у лазе лодку знойдзеце.

— Ясна.

Яны палезлі ад ракі на некруты, але слізкі ад снегу бераг, а Барматухін, трохі адплываючы ў ціхай вадзе, усё дзьмуў на свае азяблыя пальцы.

— А як завуць цябе? — азірнулася з абрыву Зоська.

— Барматухін.

— А імя, імя як?

— А, імя… Ды Валодзька імя.

«Дай Бог табе вырасці, — падумала Зоська. — I яшчэ перавезці нас на той бок».

8

Нёман застаўся ззаду, яны нядоўга паазіраліся на яго, ідучы полем, хаця ракі ўжо не было відаць. Амаль не стала відаць на тым беразе і лесу; знік, патануў між берагоў Астравок; памаячыла здаля і прапала нейкая вёсачка ніжэй вострава. Пайшоў снег. Шэры палявы прастор навакол усё болей цямнеў, затканы бялявай смугой завеі. Неўзабаве амаль нічога не стала відаць, трэба было добра напружыць зрок, каб за мільготкаю сеткай сняжынак згледзець які-небудзь прыцьмелы ў полі куст ці адзінокае дрэўца на ўзмежку. Усчаўся вецер. Часам яго шалёныя парывы так моцна шыбалі ў грудзі, што забівалі дыханне, і Антон на хвіліну адварочваўся, падстаўляючы ветру шырокую, у кажуху спіну.

— Во, халера, як раз’юшыўся!..

Зоська паднімала насустрач расчырванелы ад ветру твар з наліплымі да яго мокрымі сняжынкамі, якія заляпілі таксама ўсю яе хустку, пасму валасоў на лобе, густа замуравалі касмылявую шчэць яе плюшавага сачка. Яна спрабавала ўсміхнуцца, хістка заграбаючы ботамі ў снезе і не трапляючы ў шырокія Антонавы сляды.

— От жа халера! Ішлі па лесе, дык ціха было. А ў голым полі як задуло! — пракрычаў праз вецер Антон. — Замерзла, малеча?

— Не-а, — сказала Зоська і ўсміхнулася астыглымі вуснамі.

— Табе калі трэба ў Скідзель? Заўтра?

— Сёння ноччу.

— Сёння не выйдзе. Адсюль да Скідзеля кіламетраў шаснаццаць.

— Так далёка? — здзівілася яна, таксама павяртаючыся спіной да ветру. I праўда, увесь час ісці полем было пакутай, а дарогі яны абміналі, усё ж тут — не на тым баку Нёмана. Тут ваўсю гаспадарылі немцы і іхнія халуі паліцаі. У адным, аднак, ім пашэнціла — завея памагала прайсці незаўважна і гладка раўняла ззаду сляды. Калі б толькі не гэты шалёны вецер.

— Нічога, датупаем, — бадзёра сказаў Антон, павяртаючыся тварам да ветру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x