Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Куды цяпер — не зразумею нават. Пушча там быццам, так?

— Там, — пацвердзіў ён. — Недзе тут павінна быць дарога. А табе куды — на Астравок?

— Ага, на Астравок. Дазорцаў сказаў. Там хлопцы на заставе перавязуць цераз Нёман.

З гэтага боку рэчкі куп’сты балотны бераг густа зарос кустоўем, сярод якога ледзьве не да калень тапырылася ссохлая, перасыпаная снегам трава, і яны ішлі, пракладваючы паміж кустоў і купін дзве пары глыбокіх слядоў. Напэўна, гэтыя сляды трэба было б маскіраваць неяк, але Зоська не ведала, як тут іх можна было замаскіраваць, і не здзівілася, калі Антон загадаў:

— Ты ідзі за мной. Каб у адзін след.

— Правільна.

Балота ўсюды добра прамерзла і няблага трымала чалавека, у траве было суха, дробныя лужыны павымярзалі да дна, і пад нагамі часам хрумсцела — нятоўсты лядок лёгка ламаўся ў траве.

— Зося! — нейкім асаблівым голасам сказаў раптам Антон і азірнуўся. Яна ледзьве не наткнулася на яго ззаду і спынілася, пазіраючы ў яго заклапочаны, нават азмрочаны чымсьці твар. — Зося, я павінен табе сказаць…

— Што?

— Знаеш… Я ў самаволцы, — сказаў ён і ўважліва паглядзеў на яе. Яна не зразумела нічога.

— У якой самаволцы? У разведцы…

— У тым-та і справа, што не ў разведцы. Я схлусіў табе. Мяне ніхто не пасылаў, я сам…

— Як сам?

— Сам. Як дазнаўся, што ты ідзеш на такую справу… Не вытрымаў. Ну і во…

Падняўшы высока бровы, Зоська стаяла і няўцямна глядзела ў яго азмрочаны перажываннем твар, і сэнс яго слоў не адразу даходзіў да яе свядомасці. У самаволцы? Чаму ў самаволцы? Чаму яна пайшла і ён не вытрымаў? Але вось пачала разумець нешта, і блытанае пачуццё спагады і спалоху ахапіла яе.

— Што ж ты нарабіў?

— Во нарабіў, — развёў ён рукамі. — Цяпер позна перарабляць.

— Не, табе трэба вярнуцца! — спахапілася яна. — Што ты! Цябе ж за такую справу…

— А цябе? — з нейкай незразумелай пераконанасцю перапыніў ён яе. — Ты ж у першай вёсцы ўліпнеш. Прападзеш за нішто.

— Чаму? — яшчэ болей здзівілася Зоська.

— Чаму? Табе растлумачыць, чаму? Што ты ўмееш? Пералезці цераз рачулку ты ўмееш? Ашукаць паліцая ўмееш? На дакумент свой спадзяваешся? Дык першы ж бобік усё адразу сцяміць. Ану дай твой аўсвайс!

Не могучы перасіліць сваю збянтэжанасць, яна сунула руку за пазуху і са спецыяльна прышытай для таго кішэні ў сачку дастала паламаную кніжачку аўсвайса.

— Ну во! — адразу расчаравана прамовіў ён. — Хто так дакументы носіць? Хіба вясковыя дзеўкі так аўсвайсы свае хаваюць? Трэба было абгарнуць у паперку ды завязаць у кужэльную трапачку. Ды схаваць пад сёмую апратку. А ў цябе — усё нагатове. Цяпер фатаграфія, — сказаў ён і сціх, разглядаючы здымак на дакуменце. — Ну, канешне, адразу відаць: пашпарт аднаго чалавека, а фота другога. Старое фота з чужога дакумента. Ды і пячатка… Ну хто ж так пячаткі ставіць! — абурыўся ён. — Рукі б таму паламаць. Глядзі, нават літары не супадаюць.

Яна зірнула на разгорнутую ў ягоных руках кніжку — сапраўды, літары на фатаграфіі яўна адрозніваліся ад тых, што стаялі на старонцы аўсвайса і ішлі неяк крыва, нібы распаўзліся ад вільгаці. Хаця ўчора аўсвайса яна не намачыла.

— Ну, бачыш? Як за цябе не баяцца?

Падобна, што ён у чымсьці меў рацыю, яе падрыхтавалі не дужа старанна, і яна вельмі лёгка можа ўліпнуць. Але як і чым апраўдаецца ён? Цэлая ноч адсутнасці ў лагеры не застанецца там без увагі, як тады ён растлумачыць гэтую сваю адлучку? Трывогай за Зосю Нарэйка? Але ці не будзе гэта дзіўна і смешна? I хто гэтаму паверыць?

Збянтэжаная нечаканым адкрыццём, Зоська прыхінулася спіной да алешыны і стаяла, не могучы прыдумаць што-небудзь. Яна толькі няўцямна пазірала на свой злашчасны аўсвайс з няўдалым здымкам, адарваным ад яе даваеннага студэнцкага білета.

— Дык што ж нам рабіць?

Антон трошкі прытаптаў ботамі чорную палеглую папараць і нецярпліва варухнуў пад кажушком плячыма.

— Пойдзем разам. Авось я табе не перашкоджу.

— Ты мне не перашкодзіш, наадварот, — запэўніла Зоська. — Але…

— Быццам муж і жонка, ідзем у Скідзель да маці. Там сапраўды ў цябе маці, могуць праверыць.

— Ну што ты! Якая я жонка?..

— Не хочаш жонкай — сястрой будзеш. А што? Удваіх, знаеш, зручней.

— Яно так. Але…

— Хочаш сказаць: як у атрадзе пасля?

— Ну.

— Відаць будзе. Авось апраўдаемся. Ты ж за мяне ўжо заступішся?

Зоська ўсё не магла даўмецца, што ёй трэба зрабіць, на чым цяпер спыніцца і нават што сказаць Антону. Вядома, сэнс яго недарэчнага ўчынку не пакідаў сумнення, што ён зрабіў кепска і што, вярнуўшыся ў атрад, ім абаім не мінуць бяды. Антон зрабіў няправільна і нават злачынна, самавольна пакінуўшы атрад. У нейкай меры яго апраўдвала хіба тая акалічнасць, што адправіўся ён не на п’янку на які-небудзь хутар, не на гульбішча, а пайшоў з ёй на небяспечную справу, адкуль невядома яшчэ, як вярнуцца. Зноў жа гэты спалох за яе, амаль безразважная рызыка ад страху за яе жыццё збянтэжылі Зоську. Яшчэ ніхто ў яе жыцці не спрабаваў зрабіць нічога падобнага, і гэта болей за ўсё аслабляла яе рашучасць, рабіла саўдзельніцай Галубіна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x